«Панаехала гасцей!»
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Сёлета са студзеня па верасень Беларусь наведалi 268 тысяч замежных турыстаў
Два гады таму непадалёк ад гарадскога пасёлка Гарадзея, што на Нясвiжчыне, быў пабудаваны мемарыяльны комплекс. Яго ўзвялi як напамiн — на гэтым месцы 17 чэрвеня 1942 года фашысты расстралялi 1137 мiрных жыхароў. Амаль усё насельнiцтва Гарадзеi, дзе на той час налiчвалася 1,7 тысячы чалавек. Iнфармацыю пра мемарыяльны комплекс размясцiлi ў Iнтэрнэце. Праз пэўны час у Гарадзею завiталi турысты, якiя даведалiся пра помнiк з «сусветнай павуцiны». Сярод iх — нашчадкi закатаваных фашыстамi. Сярод розных вiдаў турызму, якiя развiваюцца зараз, ёсць i мемарыяльны, калi людзi прыязджаюць пакланiцца святым для сэрца кожнага месцам. Пасля шматлiкiх войнаў, што за многiя стагоддзi пракацiлiся праз Беларусь, засталося шмат помнiкаў, якiя жадаюць наведаць многiя. I такiя турысты прыедуць, варта толькi стварыць умовы. — Нашы мясцiны ўвогуле вельмi цiкавыя, — лiчыць старшыня Гарадзейскага пасялковага Савета Леанiд Качановiч. — Першае ўпамiнанне пра Гарадзею датуецца 1530 годам. Тут ёсць пра што расказаць, што паказаць. Створана нядрэнная iнфраструктура для прыёму гасцей: працуе цудоўнае кафэ, маецца спартыўная база, а таксама гасцiнiца. Дарэчы, пра гасцiнiцу. Увогуле, месца для размяшчэння — цi не галоўная ўмова для належнага развiцця турызму. У гарадскiм пасёлку ў жнiўнi 2005 года з’явiлася яшчэ адна «фiшка» — пачала працаваць самая сучасная гасцiнiца «Гарадзейскi фальварак». Камфартабельныя адна- i двухмесныя нумары з тэлефонам i тэлевiзарам, кафэ, сауна, бiльярд, ахоўваемы паркiнг, спартыўная i трэнажорная залы, басейн, паслугi мiжгародняй i мiжнароднай сувязi, Iнтэрнэт — для гасцей Гарадзеi цяпер створаны ўсе ўмовы для адпачынку. Не сорамна людзей запрашаць. А дагэтуль, як узгадвае намеснiк дырэктара Гарадзейскага цукровага камбiната Аляксандр Марчанка, даводзiлася замежных партнёраў нават у сталiчныя гасцiнiцы вазiць. «Гарадзейскi фальварак» аказаўся надзвычай запатрабаваным — свабодныя месцы амаль заўсёды ў дэфiцыце. Выгаднае размяшчэнне пасёлка адыграе тут не апошнюю ролю. Таксама як i ў маршрутах вандроўнiкаў: Гарадзея знаходзiцца памiж Нясвiжам i Мiрам — цi не самымi вядомымi беларускiмi «брэндамi». Для пасёлка з амаль пяцiсотгадовай гiсторыяй развiццё турызму — перспектыўная справа. Гарадзея актыўна развiваецца: паводле слоў Леанiда Качановiча, ужо зараз працоўных месцаў тут на 30 працэнтаў больш, чым пастаянных жыхароў. Людзi ездзяць сюды на работу са Стоўбцаў, Баранавiч... Я нездарма ўзгадаў прыклад Гарадзеi, якая разам з легендарным Нясвiжам рэдка ўзгадвалася. Зараз пасёлак iмклiва набiрае папулярнасць у турыстаў. — Мы распрацавалi некалькi маршрутаў, — адзначае дырэктар прадпрыемства «Нясвiж-турыст» Iгар Лагiновiч. — Адзiн з iх — па памятных месцах Вялiкай Айчыннай вайны. Таксама прапануем турыстам i падарожжа па старажытных сядзiбах, прагулку на конным экiпажы вакол замка. Дарэчы, на адным з тых самых конных экiпажаў мне давялося праехацца. I пазнаёмiцца з чалавекам, пасада якога — «агент па гужавому транспарту». Адразу ўзгадалася з Уцёсава: «я не извозчик — я водитель кобылы». Баляслаў Каладзiнскi расказаў, што ў Нясвiжскiм ЖКГ (менавiта гэтай арганiзацыi належаць конi) ёсць дзве пары, адзiн верхавы конь i нават понi. Коннае «таксi» карыстаецца вялiкiм попытам, асаблiва ўлетку. «Тарыф» невялiкi: тры тысячы за 15 хвiлiн паездкi. Затое якое задавальненне — iмчаць па старажытных вулачках! Успамiнаецца, у якiм захапленнi быў рускi пiсьменнiк Бранеўскi, калi ў 1810 годзе наведаў Нясвiж i пабачыў радзiвiлаўскiя канюшнi. Ён пасля доўга ўзгадваў, што ў доўгай галерэi, пафарбаванай пад чырвонае дрэва i пакрытай лакам, стаялi 50 чыстакроўных рысакоў. Пасярэдзiне была вялiкая прыгожая канапа, паўсюль вiселi люстры i было накурана духмянымi рэчывамi. Так што конi для Нясвiжа — традыцыя, якая цяпер, на шчасце, адраджаецца. — Абучаем другую пару коней, каб вяселлi можна было вазiць, — кажа Баляслаў Каладзiнскi, — на адной маладыя паедуць, а за iмi — сваты. Нiякiя лiмузiны тут нi ў якое параўнанне не iдуць. I сапраўды: для людзей зручна i цiкава, а для горада падкрэслiваецца непаўторны каларыт, якога Нясвiжу не займаць, нездарма яшчэ Караткевiч назваў яго «горадам-помнiкам». Сюды асабiста мне хочацца прыязджаць яшчэ i яшчэ. Адзiн замак чаго варты! Праўда, пакуль ён на рэстаўрацыi. Першы пускавы комплекс плануецца здаць напрыканцы наступнага года, а пасля будуць праводзiць складаную музеефiкацыю. Аднак ужо да 2010 года тут мяркуюць стварыць культурна-музейны цэнтр, прычым усе шыкоўныя iнтэр’еры мяркуюць аднавiць па фатаграфiях, якiя захавалiся з ХIХ—пачатку ХХ стагоддзяў. Так што Нясвiж з цягам часу стане яшчэ больш прывабным месцам для турыстаў. Калi ўсё правiльна арганiзаваць, то i сёння можна шмат чаго дасягнуць. Напрыклад, сёлета прадпрыемства «Нясвiж-турыст» ад аказання турысцкiх паслуг зарабiла больш чым 40 мiльёнаў рублёў. Вырашаюцца пытаннi па стварэнню належнай iнфраструктуры, па размяшчэнню i абслугоўванню турыстаў. Як паведамiў намеснiк старшынi Нясвiжскага райвыканкама Аляксандр Майсеня, толькi ў Нясвiжы зараз працуюць 2 рэстараны, 5 кафэ i 2 сталовыя. Як справядлiва лiчыць Iгар Лагiновiч, тутэйшыя мясцiны — адна з прыярытэтных «кропак» у развiццi турызму ў Беларусi. Гэта тут добра разумеюць, таму iмкнуцца стварыць новыя адметныя аб’екты. Напрыклад, не так даўно пачала прымаць гасцей турысцкая база. Як паведамiў начальнiк аддзела адукацыi Нясвiжскага райвыканкама Аляксандр Лях, побач плануецца рэканструяваць яшчэ адзiн будынак i зрабiць там самую сапраўдную сялянскую хату. Таксама тут расчышчаюць парк, усталявалi спартыўныя пляцоўкi. А яшчэ пракапалi ад возера «канал», адкуль можна будзе выязджаць на лодках альбо катамаранах. Як бачым, для рэалiзацыi цiкавых iнiцыятыў няма абмежаванняў. Тым больш што яны прыносяць нядрэнныя «дывiдэнды» — напрыклад, ад турбазы ўдалося зарабiць каля 8 мiльёнаў рублёў. Паводле меркавання намеснiка мiнiстра спорту i турызму Чэслава Шульгi, у кожным раёне варта вызначыць перспектыўныя iнвестыцыйныя пляцоўкi, дзе можна паспяхова развiваць турыстычны прадукт, якi будзе запатрабаваны. Iснуе своеасаблiвы «сацыяльны мiнiмум» паслуг, што павiнны прапаноўвацца каля такiх аб’ектаў. Гэта 18—20 абавязковых умоў, выкананне кожнай з якiх не патрабуе вялiкiх затрат. Да таго ж, як лiчыць Чэслаў Шульга, для абуладкавання iнфраструктуры трэба смялей прыцягваць iнвестараў. Прыватнiкi зацiкаўлены ўкладваць грошы ў перспектыўную справу. — Развiццю турызму актыўна дапамагае дзяржава, — заўважае начальнiк упраўлення па фiзiчнай культуры, спорту i турызму Мiнскага аблвыканкама Алег Качан. — З абласнога бюджэту на гэтыя патрэбы выдзяляюцца значныя сродкi: сёлета такiя выдаткi складуць каля 600 мiльёнаў рублёў, а ў наступным годзе — больш чым 1 мiльярд. У большасцi раёнаў створаны спецыяльныя турыстычныя прадпрыемствы, якiя нядрэнна развiваюцца. Праводзiцца рэканструкцыя гасцiнiчнай сеткi, пунктаў харчавання. У нашай краiне зараз паступленнi ад аказання турыстычных паслуг складаюць каля 1 працэнта ад валавога ўнутранага прадукту. У шэрагу замежных краiн гэты паказчык значна большы — да 30 працэнтаў. Там турызм стаў паўнаважкай галiной эканомiкi. Мы да гэтага таксама iмкнёмся. Як паведамiў Чэслаў Шульга, сёлета за студзень—верасень Беларусь наведалi 268 тысяч турыстаў з больш чым 60 замежных дзяржаў. Гэта на 7,5—8 працэнтаў больш, чым за адпаведны перыяд мiнулага года. Паводле меркавання шэрагу экспертаў, турыстычны патэнцыял Беларусi вельмi значны. I гасцей у нашай краiне можа быць больш, для гэтага сёння шмат чаго робiцца. Калi ўсе планы ўдасца ўвасобiць у жыццё, то пытальнiк, якi быў вынесены ў загаловак матэрыялу, адразу пераўтворыцца ў клiчнiк... Нясвiжскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета са студзеня па верасень Беларусь наведалi 268 тысяч замежных турыстаў |
|