21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Створаны ўсе ўмовы для развiцця лiтаратуры...»

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ПАДАЛЯК

Учора ў памяшканнi Белдзяржфiлармонii пачаў работу з’езд Саюза пiсьменнiкаў Беларусi (СПБ), у якiм бяруць удзел больш як 300 дэлегатаў.

Першы намеснiк Кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Анатоль Рубiнаў зачытаў прывiтанне Прэзiдэнта Аляксандра Лукашэнкi да ўдзельнiкаў з’езда. Асабiста ад сябе дадаў, звяртаючыся да лiтаратараў: «Краiна перажывае цiкавы, выдатны этап развiцця — вам ёсць пра што пiсаць...».

Старшыня СПБ Мiкалай Чаргiнец у дакладзе падкрэслiў, што за год iснавання пiсьменнiцкай арганiзацыi ўдалося вырашыць шэраг важных пытанняў: створаны арганiзацыйныя структуры ў абласцях, выраблены пасведчаннi i значкi членаў СПБ. У СПБ ёсць свой сцяг. За адзiн толькi год пiсьменнiцкая арганiзацыя вырасла амаль утрая. Лiтаратары правялi больш за 10 тысяч сустрэч з чытачамi — у дзiцячых садках, школах, бiблiятэках, на прадпрыемствах... «Пры падтрымцы кiраўнiцтва краiны створаны ўсе ўмовы для развiцця лiтаратуры», — сказаў Мiкалай Iванавiч.

Мiнiстр культуры Беларусi Уладзiмiр Мацвяйчук сканцэнтраваў увагу прысутных на тым, што лiтаратура з’яўляецца адным з найважнейшых элементаў культуры.

Лiлiя Ананiч, першы намеснiк Мiнiстра iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, паведамiла: «У краiне назiраецца дынамiка росту выпуску кнiг. У 2005 г. выпушчана 10.784 найменнi кнiг. Калi параўнаць гэту лiчбу з аналагiчнай пачатку 1990-х гадоў — павелiчэнне амаль у 5 разоў!.. Стабiлiзаваны выпуск лiтаратуры на беларускай мове, у сярэднiм каля 1000 найменняў кнiг у год выходзiць на беларускай мове...».

Вядомы расiйскi лiтаратар, галоўны рэдактар часопiса «Наш современник», лаўрэат прэмii Саюзнай дзяржавы Станiслаў Куняеў распавядаў аб традыцыйна трывалых сувязях рускай i беларускай лiтаратур, сяброўскiх адносiнах i асабiстых кантактах памiж пiсьменнiкамi.

Мiнiстр адукацыi Беларусi Аляксандр Радзькоў у сваiм выступленнi перш за ўсё адрэагаваў на крытычную заўвагу, якая прагучала ў дакладзе Мiкалая Чаргiнца адносна надта абмежаванай колькасцi гадзiн, адводзiмых у школах на вывучэнне лiтаратуры. Аляксандр Радзькоў паабяцаў паспрыяць вырашэнню гэтай праблемы.

У рабоце з’езда бяруць удзел прадстаўнiкi пiсьменнiцкiх арганiзацый з 11 краiн свету, у тым лiку з Балгарыi, Германii, Латвii, Лiтвы, Малдовы, Польшчы, Расii, Сербii, Сiрыi, Украiны, Эстонii...

Сёння з’езд працягне работу. Больш падрабязная iнфармацыя аб гэтым — у наступным нумары.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў памяшканнi Белдзяржфiлармонii пачаў работу з’езд Саюза пiсьменнiкаў Беларусi (СПБ), у якiм бяруць удзел больш як 300 дэлегатаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика