21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сям’я i творчасць

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напрыканцы снежня, калi ўжо можна падводзiць першыя вынiкi абвешчанага ў краiне Года мацi, у Дзяржынску адбыўся абласны фестываль сямейнай творчасцi. Сорак шэсць сямейных калектываў прадэманстравалi свае здольнасцi ў народнай самадзейнасцi, рамёствах, музычных спевах. Галоўны ж вынiк у тым, што фестываль яшчэ раз пераканаў — будучыня наша залежыць ад зладжанай, дружнай сям’i.

У гэтым упэўнены i начальнiк упраўлення культуры Мiнскага аблвыканкама Анатоль АКУШЭВIЧ. Конкурсаў з удзелам сямейных калектываў праводзiцца ў вобласцi i краiне шмат, i ўсе яны розныя. Але аднолькавай застаецца тая мэта, дзеля якой i збiраюцца сем’i. Аб гэтым я i спытаў у Анатоля Леанiдавiча:

— Трэба iмкнуцца, каб жыццё было карысным, разнастайным, цiкавым. Такi фестываль дазваляе людзям станавiцца больш блiзкiмi адзiн да аднаго, добра ўплывае на сямейны клiмат, узаемаадносiны ў цэлым. Сямейныя праблемы, самая галоўная з якiх зараз — выхаванне дзяцей, паспяхова вырашаюцца ў першую чаргу не на камiсiях па справах непаўналетнiх, а менавiта праз наладжванне адносiнаў памiж бацькамi i дзецьмi. I вельмi цудоўна, што Мiншчына мае магчымасць праводзiць мерапрыемствы з удзелам сем’яў з усiх раёнаў вобласцi.

Сярод iншых на фестываль завiтала i сям’я Бойка з Салiгорскага раёна. Iх сямейны народны ансамбль, уявiце сабе, складаецца з дванаццацi чалавек! Дочкi, сыны, сёстры, сваццi, унукi... Самай малодшай удзельнiцы трынаццаць гадоў, а ўзрост старэйшага ўдзельнiка — 73. «Усё жыццё, як прыйшоў з армii, я займаўся ў мастацкай самадзейнасцi», — кажа кiраўнiк i разам з тым «галава» гэтай вялiкай сям’i Мiкалай Бойка.

Сястры Мiкалая, Таццяне Аляксееўне, днямi споўнiлася семдзесят:

— Спявалi на днi нараджэння ўсёй вёскай два днi, — кажа яна. — А пачалася гiсторыя ансамбля з таго, як Коля з армii прыйшоў. Мы тады збiралiся разам, i... песень — поўная хата. Вось так сорак гадоў i жывём.

Ансамбль вядомы далёка за межамi Салiгорскага раёна, ён неаднаразова перамагаў у розных конкурсах, а ў 2005 годзе атрымаў спецыяльную прэмiю Прэзiдэнта Беларусi.

— Вельмi прыемна, што абласны выканаўчы камiтэт надае шмат увагi развiццю народнай творчасцi. I вельмi радасна глядзець на сем’i — якiя яны таленавiтыя, прыгожыя. Нават пераможцу вызначыць складана, таму што ўсе нашы сем’i — лепшыя, — дадае дырэктар Мiнскага абласнога цэнтра народнай творчасцi Раiса Вайцяхоўская.

Дзмiтрый АЛЬФЕР, Дзяржынск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы снежня, калi ўжо можна падводзiць першыя вынiкi абвешчанага ў краiне Года мацi, у Дзяржынску адбыўся абласны фестываль сямейнай творчасцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика