У нагу з часам
Вiктар ХУРСIК
Наша краiна багатая на ўнiкальныя вытворчасцi. Маладзечанскi завод металаканструкцый (ЗМК) — адна з iх. Завод знаходзiцца ва ўласнасцi дзяржавы i з’яўляецца адным з буйнейшых у СНД вытворцаў халоднакатаных электразварных труб i металiчных канструкцый для будаўнiчага комплексу. Прадпрыемства займае плошчу ў 78 га, пад пабудовамi — 20,9 га, колькасць прадукцыi вымяраецца тысячамi тон, а даўжыня асобных вырабаў — дзесяткамi метраў. На заводзе дзейнiчае пракатны стан магутнасцю 110 тыс. т/г па вырабу профiльных труб i пракатная лiнiя фiрмы «FАTА» магутнасцю 40 тыс. т/г для вырабу сталёвых (у форме трапецыi) лiставых профiляў з ацынкаванай i ацынкавана-афарбаванай сталi. Колькасць працуючых — 1700 чалавек. Адным словам, маштабы тут — часоў СССР.
Сёння, як i ў тыя часы, пастаўкi металапракату iдуць з Расii i Украiны. Гатовыя вырабы скiроўваюцца, у асноўным, туды ж. Рыначная цана на металiчныя вырабы для расiян i беларусаў аднолькавая. Транспартная складовая ў сабекошце — 10—12 працэнтаў, што, вядома ж, сказваецца на цане. Калi ж да знешнiх фактараў дадаць некаторыя хiбы ўнутраных умоў гаспадарання, то стане зразумелым, што ЗМК — у гаспадарчым жыццi краiны з’ява ўнiкальная. Асаблiва калi прыпомнiць, што Беларусь была некалi металаапрацоўчым цэхам Саюза i што сёння гэтага даўно няма. Калi заходзiць размова пра эканамiчныя дасягненнi айчынных машынабудаўнiкоў, то звычайна называюць 5—6 буйных прадпрыемстваў i ставяць кропку: працаваць на iмпартнай сыравiне i камплектуючых без дзяржаўнай падтрымкi астатнiя не здолелi. Калi ж i працуюць, то ледзьве зводзяць канцы з канцамi. Ва ўсякiм выпадку так яны адказваюць на тэлефонныя званкi з рэдакцыi. Чым жа тлумачыцца сённяшнi поспех ЗМК? Перш за ўсё наяўнасцю квалiфiкаваных кадраў. За апошнiя пятнаццаць гадоў металаапрацоўчыя прадпрыемствы страцiлi iх з-за малых заробкаў. Маладыя арганiзатары вытворчасцi i спецыялiсты шукалi i знаходзiлi iншыя кропкi прыкладання сiл. Дзякуй Богу, на ЗМК касцяк iнжынераў-спецыялiстаў захаваўся. Гэта дазваляла i дазваляе весцi падрыхтоўку вытворчасцi на высокiм прафесiйным узроўнi. Канструктары, тэхнолагi ў стане не толькi адпрацаваць канструктарскую дакументацыю i тэхналогii, але i ацанiць дасканаласць будаўнiчай канструкцыi, для якой яны прызначаны. Вопыт — каштоўны здабытак. Гэта дае права маладзечанцам быць упэўненымi ў тых канструкцыях, якiя вырабляюцца на заводзе. У Расii ж пачаўся будаўнiчы бум. Там на рынак выйшла безлiч розных фiрмаў i фiрмачак. У пагонi за таннасцю будаўнiцтва далёка не ўсе яны клапоцяцца аб бяспецы сваiх аб’ектаў, закладваюць у чарцяжы правераныя навуковай i вытворчай практыкай запасы трываласцi. Каб зрабiць праектныя работы таннымi, часта звычайны архiтэктар з дапамогай камп’ютарных праграм бярэцца выконваць разлiкi будаўнiчых канструкцый. Як адзначае дырэктар завода Мiхаiл Аляксандравiч Ангерчык, гэта не можа не выклiкаць пытанняў па трываласцi некаторых аб’ектаў. Работы па праектаванню i вырабу металаканструкцый, як асновы ўсiх будынкаў, павiнны выконваць толькi прафесiяналы. Маладзечанцы трымаюць марку, iмкнуцца мець справу з салiднымi заказчыкамi, з тымi, хто пабудаваў не адзiн аб’ект, хто карыстаецца павагай калег. Але, як паступаць з малавядомымi заказчыкамi, калi яны гатовы плацiць? Пытанне для гаспадарнiка не з лёгкiх. Ва ўмовах барацьбы за рынак кожны клiент важны. Тым больш што расiйскiя вытворцы металаканструкцый iмкнуцца прадаць свой тавар па цэнах нiжэйшых, чым у беларусаў, i часам гэта iм удаецца. Ёсць таму шэраг аб’ектыўных i суб’ектыўных прычын. Тут i розныя ўмовы гаспадарання, розныя цэны на зыходную сыравiну i г.д. Але не трэба закрываць вочы i на тое, што ўрад Расii, заклапочаны тым, што беларускiя тавары ў сектары металаперапрацоўкi займаюць значныя пазiцыi. З улiкам недалёкага ўступлення Расii ў сусветную гандлёвую арганiзацыю ён ужо зараз праводзiць мерапрыемствы, скiраваныя на павелiчэнне канкурэнтаздольнасцi сваiх вытворцаў. Нашым прадпрыемствам давядзецца лiчыцца з узрастаючай якасцю расiйскiх вырабаў i з тым, што на расiйскiм рынку будуць прысутнiчаць металавырабы з iншых краiн. Дырэктар у гэтых умовах усё часцей будзе выступаць не толькi як гаспадарнiк, але i як дыпламат. За расiйскi рынак трэба вучыцца змагацца. За адзiнаццаць месяцаў гэтага года гандлёвае сальда памiж нашымi краiнамi не на карысць Беларусi. Магчыма, у нейкай ступенi паўплывала на гэта i спагнанне падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ) у краiне — атрымальнiцы тавару. Прынятая ў мiжнароднай практыцы такая форма спагнання ПДВ апраўдала сябе пры пастаўцы энерганосьбiтаў у нашу краiну буйнымi пастаўшчыкамi. Але нельга заплюшчваць вочы i на тое, што многiя беларускiя вытворцы пацярпелi i працягваюць цярпець ад гэтага. Ва ўмовах адсутнасцi мытнай мяжы памiж нашымi краiнамi працэдура пацвярджэння выплаты падатку вельмi працаёмкая, збоi пры яе ажыццяўленнi вядуць да эканамiчных санкцый. Ёсць выпадкi, калi вытворцы з Расii, каб не абцяжарваць сябе клопатам, адмаўляюцца ад здзелак з беларусамi. — Дык як жа быць беларусам? Мо, скiраваць позiрк на Захад? — запытаўся я ў Мiхаiла Аляксандравiча. — Мы пастаўляем свае профiльныя трубы ў Германiю. Маем сертыфiкат гэтай краiны, якi дазваляе канкурыраваць на яе рынку. Але будаваць будучыню на гэтых пастаўках марна. Сусветны рынак даўно падзелены, i ў iм толькi Кiтай i Расiя яшчэ доўга будуць заставацца гарантаванымi спажыўцамi металавырабаў. Трэба праяўляць волю, не зважаць на цяжкасцi бягучага моманту, працягваць працаваць з расiянамi. Маё крэда — не рабiць iмгненных высноў. Паглядзiце, як мяняецца Масква. Паступова, ад цэнтра да ўскраiн, вытворчыя аб’екты саступаюць там месца сучасным архiтэктурным ансамблям невытворчага прызначэння. Вытворчасць са сталiцы пераносiцца ў раёны Маскоўскай вобласцi. Як мы можам адвярнуцца ад такой кропкi прыкладання сiл! Ды працы там — дай Бог пераварыць. Як нi круцi, а мы блiжэй да Масквы, чым любая заходняя цi ўсходняя краiна. У тым, што тавараабарот памiж Беларуссю i Масквой за дзесяць месяцаў гэтага года ўзрос на 20 працэнтаў, ёсць i наш уклад. Так, расiяне цяпер, як i ўсе цывiлiзаваныя людзi, просяць паказаць тавар тварам. Дык давайце ў гэтым накiрунку працаваць, дэманстраваць перад iмi сваю пераўзыдзенасць (калi яна ёсць). Скажам, наш завод у гэтым годзе ўдзельнiчаў у Мiжнароднай выставе металу ў будаўнiцтве i архiтэктуры «Mеtаlbuild-2006» i стаў дыпламантам у раздзеле лёгкiх металаканструкцый. Але лепшай рэкламай я лiчу ўзве-дзеныя з выкарыстаннем нашых металаканструкцый збуда-ванні. Толькi ў гэтым годзе ў Маскоўскую вобласць пастаўлена 6500 тон разнастайных канструкцый, у Санкт-Пецярбург — 2500 тон для будаўнiцтва тэрмiналаў, гандлёвых цэнтраў «АШАН», «Леруа-Мерлен», «IKЕА», «Балтыйская жамчужына» i iнш. Завод вырабляе ад цвiкоў у некалькi дзесяткаў мiлiметраў да тэлевежаў вышынёй у некалькi соцень метраў. З выкарыстаннем нашых канструкцый пабудаваны шматлiкiя аўтацэнтры фiрмаў АUDI, TОYОTА, IVЕСО, VW у Расii i Лiтве, вытворчыя карпусы iжорскага трубнага завода ў Санкт-Пецярбургу. Там жа — перагрузачныя комплексы мiнеральных угнаенняў, вугальных тэрмiналаў, вежы марскiх маякоў i шмат iншых аб’ектаў. Наогул у Расiю штогод пастаўляецца 50—60 працэнтаў усяго аб’ёму металаканструкцый. Вялiкiя аб’ёмы паставак ажыццяўляюцца ў Лiтву. З удзелам ЗМК вялося будаўнiцтва Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi (1470 тон металаканструкцый), трубнай вытворчасцi на Жлобiнскiм металургiчным камбiнаце (6200 тон), футбольнага манежа ў Мiнску (1900 тон), тэлевежаў у Капылi i Свiслачы (180—200 тон). Каркасы ўсiх лядовых палацаў у рэспублiцы выраблены ў Маладзечне, каля 1500 вежаў мабiльнай сувязi вышынёй 71 м паўсталi ў Расii i ў роднай Беларусi. Мы гаворым аб гэтым сваiм заказчыкам, дэманструем свае дасягненнi на сайце ў Iнтэрнэце, пiшам пра iх у прэсе. Наша iнфармацыйная палiтыка наступальная, яна скiравана на тых, хто шукае нашы паслугi i каго шукаем мы. — Ну а з кiтайскiм рынкам як быць? — Ды нiяк. Далёка ён ад нас. На яго рынку мы былi б неканкурэнтаздольнымi не толькi з-за важкай транспартнай складовай, але i з-за таннасцi мясцовай рабочай сiлы. Раней цэны на металапракат на сусветным рынку падвойвалiся раз у дваццаць гадоў. Эканамiчны росквiт Кiтая выклiкаў павышаны попыт на метал унутры гэтай краiны (ён спажывае чацвёртую частку яго сусветнай вытворчасцi). Гэта неў-забаве адлюстравалася на цэнах. У Расii, ва Украiне ды i ва ўсiм свеце толькi за апошнiя тры гады яны скокнулi на 300 працэнтаў! Уявiце, як было нам працаваць: учора падпiсваем дамовы з заказчыкамi металаканструкцый на адзiн iх кошт, а сёння пастаўшчыкi металу даводзяць новыя цэны... Нам рабiлi заўвагi наконт нiзкай рэнтабельнасцi, а як яе было павысiць у такiх умовах? Перагледзелi штаты, такiя-сякiя пасады скарацiлi, аднак гэта няшмат дало эканомii. Прапанавалi калектыву: цi працуем высокарэнтабельна, цi скарачаемся. Людзi абралi перспектыву, нiхто не згадзiўся прымераць на сабе лёс беспрацоўнага. У гранiчна неспрыяльных умовах з 2002 года мы вырабiлi каля 20 тысяч тон металаканструкцый, а за няпоўны гэты — каля 50 тысяч тон. За дадзены перыяд заробак узрос у 3,5 раза, аб’ём вытворчасцi ў грашовым эквiваленце — у 5 разоў. Сёння наша прадпрыемства ў стане вырабiць 300 найменняў сталёвага металапракату замкнёнага i адкрытага профiлю, вырабiць металаканструкцыi масай да 50 тон. Маладзечанцы ў стане вырабляць i танныя лёгкiя металаканструкцыi для будаўнiчых вежавых кранаў, i шмат чаго iншага, на што ёсць заказ. На ўсiх вытворчых перадзелах працуюць высокаквалiфiкаваныя спецыялiсты. У выпадку павышэння попыту на прадукцыю мы маем вытворчыя рэзервы для яе вырабу. — Аднак, цi не выцiскаеце вы з абсталявання тое, што было закладзена ў яго яшчэ пры будаўнiцтве завода, у 1968 годзе? — Ёсць абсталяванне, якое працуе з тых часоў. Але нiхто не стане трымаць у тэхналагiчным ланцугу абсталяванне, якое не забяспечвае адпаведнай якасцi. Нашы дасягненнi ў гэтым сведчаць якраз аб адваротным. Прадукцыя завода мае сертыфiкат адпаведнасцi Маскоўскай сiстэмы добраахвотнай сертыфiкацыi ў будаўнiцтве. Сiстэма якасцi вытворчасцi металiчных будаўнiчых канструкцый прайшла сертыфiкацыю ў Нацыянальным цэнтры сертыфiкацыi Беларусi на адпаведнасць СТБ ISО 9001-0001. У лiпенi 2001 года заводская сiстэма кiравання якасцю атрымала станоўчую адзнаку мiжнароднай арганiзацыi «Burеаu Vеritаs Quаlitу Intеrnаtiоnаl», пасля чаго быў уручаны сертыфiкат адпаведнасцi мiжнароднаму стандарту ISО 9001-2000. Мы маем дыплом Мiнаблвыканкама як пераможцы ў галiне якасцi за 2005 год, вельмi прэстыжны экалагiчны сертыфiкат ISО 14000. Лiтаральна на днях Старшыня Савета Мiнiстраў С. Сiдорскi ўручыў калектыву завода прэмiю Урада за дасягненнi ў галiне якасцi за 2006 год. Мы ўдзячны за такую высокую ацэнку нашай працы i надалей будзем будаваць перспектыву завода зыходзячы з высокай якасцi нашай прадукцыi. Нам добра вядома, што i як яшчэ належыць зрабiць у гэтым накiрунку. Мы ўкладвалi i будзем укладваць грошы ў новае абсталяванне i тэхналогii. Налета мяркуем зрабiць гэта ў размеры каля 1 млн долараў. Будуць патрэбныя грошы i на куплю запчастак. Мы сочым, як развiваецца вытворчасць у канкурэнтаў з блiзкага i далёкага замежжа i iмкнёмся не дапусцiць iх пераваг. — А за якiя грошы будзеце гэта рабiць? — Перш за ўсё разлiчваем на ўласныя сiлы, на дапамогу Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва, часткова будзем прыцягваць банкаўскiя крэдыты. Увогуле было б прасцей сказаць, чаго сёння не ў стане вырабiць ЗМК. Але стала гэта ў многiм дзякуючы добраму кiраванню вытворчасцю. У камерцыйным поспеху ЗМК гэта цi не аснова. Мiхаiл Аляксандравiч Ангерчык лiчыць поспех калектыўным. I сапраўды, да лепшай долi вяло тое, што спецыялiсты i простыя рабочыя верылi ў сваю зорку, нягледзячы на ранейшыя малыя заробкi не пакiдалi прадпрыемства, аддавалi яму сваё здароўе i сiлы. Але ў сённяшняй славе нельга змяншаць заслугу i самаго дырэктара. На родным прадпрыемстве ён прайшоў усе прыступкi службовай лесвiцы. За чатыры гады дырэктарства Мiхаiл Аляксандравiч вывеў ЗМК у перадавiкi, набыў аўтарытэт, стаў дзяржаўцам, якi хварэе за iнтарэсы краiны. Пры гэтым ён застаўся сцiплым i простым у абыходжаннi чалавекам. Вiдавочна, сказваецца выхаванне. Бацька, ветэран вайны, шмат зведаўшы на сваiм вяку, вучыў чула адносiцца да людзей, быць абавязковым у абяцаннях. Стары i дагэтуль жыве ў родных Асiповiчах, ганарыцца сынам, якi i зараз не цураецца бацькоўскiх парад. «Беларускiя вытворцы зведваюць шмат цяжкасцяў. Ды лёс не пакiнуў нам iншага выйсця, як змагацца за дабрабыт, — кажа дырэктар. — I не чакаць пры гэтым паляпшэння рынкавых умоў. Трэба праяўляць волю ў намерах, трэба паважаць канкурэнтаў i здымаць капялюш перад заказчыкам. Трэба крышачку iсцi з апераджэннем, бачыць рэальныя працэсы развiцця незалежна ад палiтычнай цi iншай кан’юнктуры. Бiзнэс — iнтэрнацыянальны. Мы бачым, як развiваецца замежны рынак. Мы будзем развiваць вытворчасць той наменклатуры вырабаў, якая гарантавана запатрабавана. Наша вытворчасць мае для гэтага дастатковую гнуткасць. Ну а лепшая рэклама — добрасумленнасць беларускiх рабочых. Мы не зробiм анi кроку назад. Хай аб гэтым ведаюць як нашы канкурэнты, так i жыхары Маладзечна, якiя звязваюць з працай на заводзе свае асабiстыя на-дзеi i перспектывы».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша краiна багатая на ўнiкальныя вытворчасцi. Маладзечанскi завод металаканструкцый (ЗМК) — адна з iх. Завод знаходзiцца ва ўласнасцi дзяржавы i з’яў |
|