«Паўлiнка», «Таблетка пад язык», «Чорная панна Нясвiжа»...
Таццяна ПАДАЛЯК
Пераднавагоднi падарунак усiм аматарам тэатральнага мастацтва зрабiлi супрацоўнiкi Дзяржаўнага музея гiсторыi тэатральнай i музычнай культуры Рэспублiкi Беларусь. На Музычным завулку, 5 адкрылася экспазiцыя «Тэатральная культура Беларусi ХХ стагоддзя».
Экспазiцыя прысвечана гiсторыi станаўлення беларускага прафесiйнага тэатральнага мастацтва. У ёй паказаны найбольш значныя падзеi, творы, гiстарычныя дакументы, касцюмы са спектакляў, а таксама шмат цiкавых фотаздымкаў, звязаных з дзейнасцю тэатраў у Беларусi. «Беларускi тэатр заснаваны на лепшых традыцыях рэалiстычнага тэатра i класiчнай нацыянальнай драматургii», — адзначыла дырэктар музея Зiнаiда Кучар. Экспазiцыя складаецца з 7 блокаў: пачатак ХХ ст. (дзейнасць I. Буйнiцкага, Ф. Ждановiча, Тэатр пад кiраўнiцтвам Ул. Галубка); Нацыянальныя тэатры iмя Я. Купалы (БДТ-1), iмя Я. Коласа (БДТ-2), iмя М. Горкага; Яўрэйскi дзяржаўны тэатр (1926), Польскi вандроўны тэатр i Тэатр рабочай моладзi ТРАМ (1929); Тэатр юнага гледача, абласныя тэатры i адносна «маладыя» тэатры Мiнска... Спецыяльна на адкрыццё экспазiцыi з Масквы прыехаў Юрый Басаў — унук Эдуарда Багiнскага, якi кiраваў Польскiм вандроўным тэатрам, а ў 1935 г. быў рэпрэсаваны ў ходзе «барацьбы з нацдэмаўшчынай». Сын знакамiтай Аляксандры Клiмавай — заслужаны артыст Беларусi Андрэй Душачкiн прызнаўся: «У музей я прыходжу пакланiцца памяцi мацi. Увогуле пытанне памяцi надзвычай актуальнае: наступае момант, калi гэта становiцца важней за жыццё».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераднавагоднi падарунак усiм аматарам тэатральнага мастацтва зрабiлi супрацоўнiкi Дзяржаўнага музея гiсторыi тэатральнай i музычнай культуры Рэспублi |
|