Cустрэча з белым канём абяцае шчасцеНавагоднiя прыкметы Каб увесь год у вас вадзiлiся-не пераводзiлiся грошы — папрасiце ўсiх сваiх даўжнiкоў вярнуць iх. Дапамажыце свайму лёсу! Есць некалькi метадаў выпраўлення сiтуацыi. Калi не атрымалася раней, гэта можа адбыцца пад бой курантаў, за святочным сталом. Але важна паспець менавiта да наступлення Новага года, бо не варта ў першы дзень новага года вяртаць даўгi — iнакш увесь год будзеш расплачвацца. Дарэчы, калi самi разлiчыцеся нарэшце са сваiмi крэдыторамi, то ў наступаючым годзе ў вас будзе ўдвая менш праблем, i не толькi з грашамi: гэта прынясе здароўе i папярэдзiць мноства непрыемнасцяў.Можна скарыстацца i iншым спосабам, каб у новым годзе спадарожнiчаў фiнансавы поспех. Усходнiя астролагi раяць пакласцi на дно халадзiльнiка чырвоную торбачку з трыма меднымi манеткамi — абавязкова рэшкай уверх. Справа ў тым, што халадзiльнiк у наш час сiмвалiзуе бочку з рысам, якая ў Старажытным Кiтаi была сiмвалам багацця i працвiтання. Iснуе i трэцi спосаб выправiць свае фiнансавыя цяжкасцi. Пасля таго, як вы крыху павесялiцеся, парадуеце сябе i гасцей рознымi розыгрышамi, жартамi, у момант, калi гадзiннiк праб’е поўнач, абавязкова пазвiнiце манеткамi (якiх у нас зараз няма, але, можа, дзесьцi завалялiся з савецкiх часоў цi замежных паездак) у кiшэнi — Меркурый (ён жа Бог гандлю) пачуе, прыляцiць у ваш дом i абавязкова адорыць дабрабытам! Шчасце абяцае сустрэча з белым канём (маецца на ўвазе не той, якi часам з’яўляецца пасля зацяжнога святкавання) цi з блакiтнавокiм бландзiнам. Добра, калi, выходзячы з дома, сустрэнеце дабрадушнага вялiкага сабаку. Лепш за ўсё, канешне, сустрэць аўчарку i зусiм iдэальна было б, каб барбос кiнуўся вас вiтаць i паспрабаваў лiзнуць. Не забудзьцеся зазiрнуць у паштовую скрынку — i звычайную, i электронную: калi вы знойдзеце там дзелавую прапанову, то абавязкова згаджайцеся, не адкладваючы рашэнне на потым. Наогул, атрымаць пiсьмо 31 снежня цi ў навагоднюю ноч — вельмi добрая прыкмета. Каб у надыходзячым годзе пазбегнуць мiтуснi i дарэмных страт, трэба загадзя дакладна спланаваць свята. Калi ўсё пройдзе як па маслу — увесь год у вас будзе здзяйсняцца ўсё задуманае i запланаванае. А вось дрэннай прыкметай лiчацца разбiтыя у час святкавання Новага года шклянка, талерка, кiлiшак. Карацей — пастарайцеся ў гэту ноч нiчога не ламаць i не сапсаваць нiкому настрой. Не варта выкiдваць з акна нават фанцiк ад цукеркi: iнакш увесь год давядзецца «разграбаць чужое смецце», мыць, прыбiраць у прамым i пераносным сэнсе за саслужыўцамi i партнёрамi. Убачыць пацука цi мыш, тым больш лятучую, — дрэнная прыкмета: год не задасца, усё будзе развальвацца, партнёры здрадзяць цi падставяць. А вось цудоўнай прыкметай навагодняй ночы з’яўляецца соль, прычым не толькi на стале, але i на дарожцы перад домам. Сярод добрых навагоднiх прыкмет ёсць i такая: шчасце абяцае знойдзеная падкова i нават... камячок гною, якi трапiць пад ногi. Для тых, каму пашанцуе з падковай цi гноем, год будзе вельмi паспяховым у дзелавым плане. Акрамя таго, неба падказвае вам, што надышоў час завесцi сям’ю цi зарэгiстраваць адносiны, якiя ўжо iснуюць. А вось тым, хто сур’ёзна настроены пачаць з Новага года новае жыццё, рэкамендуецца правесцi асаблiвы рытуал — зрабiць вогнiшча, на якiм можна спалiць усё тое, з чым хочаце развiтацца. Калi няма старых непатрэбных цi тых, якiя перашкаджаюць, рэчаў, то прыгатуйце запiсачкi i прадметы, якiя сiмвалiзуюць вашы засмучэннi i няўдачы: яны i стануць «палiвам». Наладзьце ля вогнiшча танцы, карагоды з песнямi. Важна, каб уся дрэнная iнфармацыя аб праблемах, хваробах выйшла з вас i згарэла ў агнi. У час рытуалу важна захоўваць здаровы сэнс i цвярозы розум. Поспехаў у надыходзячым годзе! Падрыхтавала Iрына АНТОНАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб увесь год у вас вадзiлiся-не пераводзiлiся грошы — папрасiце ўсiх сваiх даўжнiкоў вярнуць iх. Дапамажыце свайму лёсу!
|
|