21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Святкуйце спакойна i культурна!

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Парадак у доме

Як паведамiў падчас сустрэчы з журналiстамi начальнiк упраўлення аховы правапарадку МУС краiны Леанiд Фармагей, ужо з 24 снежня гэтага года ўся беларуская мiлiцыя будзе пераведзена на ўзмоцнены варыянт нясення службы. I толькi 15 студзеня наступнага года айчынныя ахоўнiкi парадку змогуць «расслабiцца». Павышаныя меры кантролю за парадкам абумоўлены правядзеннем цэлага шэрагу масавых святочных мерапрыемстваў, а таксама выбарамi ў мясцовыя Cаветы. Падчас узмоцненага рэжыму нясення службы штодзень за парадкам будуць сачыць каля 3 тысяч супрацоўнiкаў мiлiцыi. А ў навагоднюю ноч ахоўваць наш з вамi спакой будуць амаль 10 тысяч вартавых правапарадку. Зразумела, што асноўная частка гэтых сiл будзе сканцэнтравана ў месцах масавых гулянняў людзей. Напрыклад, толькi ў Мiнску, паводле слоў начальнiка мiлiцыi грамадскай бяспекi сталiчнага ГУУС Аляксандра Найдэнкi, будзе ўстаноўлена каля 56 ёлак. Праўда, у адрозненне ад мiнулых гадоў, сёлета на цэнтральных плошчах сталiцы не будзе дыскатэк i iншых масавых мерапрыемстваў. Таксама пакуль не плануецца i святочны феерверк ля стэлы «Мiнск — горад-герой». Аляксандр Найдэнка патлумачыў гэта фiнансавымi праблемамi арганiзатараў падобных вiдовiшчаў. Не выключана, аднак, што феерверкi будуць наладжаны ў iншых месцах Мiнска.

Зрэшты, жыхары сталiцы распачалi самастойна ладзiць такiя мерапрыемствы. Для падлеткаў петарды сталi своеасаблiвай забавай. Дзецi не разумеюць, што гэтыя цацкi вельмi небяспечныя. Апошнiм часам нелегальныя прадаўцы пiратэхнiчнай прадукцыi рэалiзоўваюць яе менавiта праз «дзiцячыя дылерскiя сеткi». У гэтым годзе мiлiцыя ўжо прыцягнула да адмiнiстрацыйнай адказнасцi амаль 250 незаконных гандляроў петардамi, канфiскавана больш за 395 тысяч адзiнак пiратэхнiчнай прадукцыi. Прадстаўнiкi МУС нагадалi таксама, што i асобы, якiя без адпаведнага дазволу ды яшчэ i ў шматлюдных месцах альбо спальных мiкрараёнах ладзяць феерверкi, могуць быць прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай, а ў выпадку цяжкiх наступстваў i да крымiнальнай адказнасцi. Ёсць ужо некалькi параненых самаробнай пiратэхнiчнай прыладай. Каб любiмы горад мог спаць спакойна, сталiчная мiлiцыя плануе актывiзаваць барацьбу з парушальнiкамi спакою. Выяўляць пiратэхнiкаў будуць пераапранутыя ў цывiльнае адзенне мiлiцыянеры.

Мiкола ДЗЯБЁЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў падчас сустрэчы з журналiстамi начальнiк упраўлення аховы правапарадку МУС краiны Леанiд Фармагей, ужо з 24 снежня гэтага года ўся белару
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика