Падатковыя льготы атрымаюць вясковыя пенсiянеры
Сяргей КУРКАЧ
Сёння падатак на нерухомасць не плацяць тыя людзi, якiя жывуць у сельскай мясцовасцi i працуюць у сельскагаспадарчых арганiзацыях. Я адпрацавала ў мясцовым калгасе больш за 30 гадоў, зараз на пенсii. Разам са мной у хаце жыве дачка, якая працуе ў камерцыйнай краме. Менавiта таму я плачу падатак на нерухомасць. Лiчу, што гэта не зусiм справядлiва. Што мне рабiць, каб высокiя чыноўнiкi больш дасканала разгледзелi гэтае пытанне i адмянiлi падатак на нерухомасць для такой катэгорыi пенсiянераў?
Марыя Крыля, Лепельскi раён. Заўважу, што падобных заўваг i прапаноў паступае ў рэдакцыю выдання даволi шмат. Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» начальнiк упраўлення падаткаабкладання фiзiчных асоб Мiнiстэрства па падатках i зборах РБ Галiна Радзюкевiч, работа над удасканаленнем па-датковага заканадаўства ажыццяўляецца пастаянна. У гэтых мэтах пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 чэрвеня 2006 года № 741 створана рабочая група, якая распрацавала праект Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь па пытаннях падаткаабкладання». У прыватнасцi, у мэтах рэалiзацыi правоў i законных iнтарэсаў грамадзян гэтым законапраектам прапаноўваюцца дзеючыя падатковыя льготы па будынках i збудаваннях, якiя знаходзяцца ў сельскай мясцовасцi i належаць на правах уласнасцi фiзiчным асобам, якiя пастаянна жывуць у сельскай мясцовасцi i працуюць у сельскагаспадарчых арганiзацыях, установах аховы здароўя, культуры, сiстэмы адукацыi i сацыяльнай абароны, распаўсюдзiць таксама на былых работнiкаў такiх арганiзацый, якiя былi звольнены ў сувязi з выхадам на пенсiю. Атрымлiваецца, што ў 2007 годзе спадарыня Крыля падатак на нерухомасць плацiць ужо не будзе. Галiна Радзюкевiч адзначыла, што ў рамках рэалiзацыi мерапрыемстваў па ўдасканаленню сiстэмы стымулявання iнавацыйнай дзейнасцi, якiя прапаноўваюцца Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi, законапраектам прадугледжана вызвалiць ад падатку на нерухомасць асноўныя сродкi арганiзацый сферы навукi i навуковага абслугоўвання па пералiку такiх арганiзацый, зацверджанаму Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння падатак на нерухомасць не плацяць тыя людзi, якiя жывуць у сельскай мясцовасцi i працуюць у сельскагаспадарчых арганiзацыях |
|