Самагонная лiхаманка
Вартаўнiк аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Брагiнскага раёна са сваёй жонкай вытворчасць самагону паставiў, як кажуць, на паток.
А менавiта, абсталяванне для яго вырабу ўключала дзевяць ёмiстасцяў па 200 лiтраў кожная. Работнiкi мiлiцыi выявiлi ў гаспадароў 350 лiтраў «сівухі» якая, дарэчы, захоўвалася ў пластыкавых ёмiстасцях для ядахiмiкатаў, самагонны апарат i 90 лiтраў брагi. Указаных брагiнскiх «умельцаў», як гаворыцца, заткнула за пояс трыццацiгадовая жыхарка Калiнкавiч. У падвале (нават не верыцца) стаяў самагонны агрэгат ёмiстасцю ў паўтары тоны брагi (!) i «халадзiльнiка» ў тры тоны. Яны былi абсталяваны шасцю награвальнымi тэнамi i чатырма «змеевiкамi». Мiлiцыя знiшчыла 12 тон брагi i 400 лiтраў самагону. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Рабаўнiкi з газавым балончыкам У вёсцы Востраў, што ў Барысаўскiм раёне, трое невядомых злачынцаў абрабавалi магазiн, выкарыстаўшы... газавы балончык. Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, крымiнальнiкi, якiя зайшлi ў памяшканне магазiна прыкладна а палове шостай вечара, пырснулi загадчыцы гандлёвай арганiзацыi ў твар з газавага балончыка, пасля чаго выкралi 279 тысяч рублёў, а таксама спiртныя напоi i тытунёвыя вырабы на агульную суму 331 тысяча рублёў. Мiлiцыя зараз вышуквае нахабнiкаў. У гэтым жа раёне невядомы злачынца з пасекi Сялецкага ляснiцтва выкраў 2 пчалiныя вуллi. I гэты зладзюжка вышукваецца. Iгар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вартаўнiк аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Брагiнскага раёна са сваёй жонкай вытворчасць самагону паставiў, як кажуць, на паток
|
|