21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Inter - ПОЛ

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У СУД АДДАЛI ДЗIЦЯ

Дванаццацiгадовы жыхар амерыканскага гарадка Рок Хiл трапiў у суд за тое, што раней часу ўскрыў свой калядны падарунак.

Крынiцай спакусы стала iгравая прыстаўка, якую бабулька збiралася падарыць свайму ўнуку на Каляды. Старая строга наказала юнаку не адкрываць пакунак, у якiм знаходзiлася прыстаўка, да 25 снежня. Аднак ужо на наступны дзень яна ўбачыла, што прэзент ускрыты. Бабулька запатрабавала ад мацi выклiкаць палiцыю: у вынiку хлопчыка адвезлi ў палiцэйскi ўчастак, дзе ён быў абвiнавачаны ў дробным крадзяжы. Цяпер няшчаснаму хлопчыку давядзецца ўпершыню ў жыццi сутыкнуцца з судовым працэсам. На што мацi заявiла: «Наш сын ужо даўно сябе вядзе дрэнна. Мы ўсяго толькi намагаемся яму дапамагчы».

АБРАБАВАЎ СВОЙ БАНК

Кiраўнiк аддзялення банка Новай Зеландыi Марк Скот прыгавораны да 6 з паловай гадоў турмы за арганiзацыю абрабавання.

Разам з iм асуджаны трое непасрэдных выканаўцаў злачынства: пяць з паловай гадоў турмы атрымала жонка Скота, а яго саўдзельнiкi Рычард Соуэл i Льюiс Блэквуд прыгавораныя кожны да пяцi гадоў турмы. 20 чэрвеня гэтага года трое рабаўнiкоў пад’ехалi да банка, якi размешчаны ў гарадку Уэлсфард на поўнач ад Окленда. Марк Скот, якi ведаў аб нападзе, у гэты дзень пакiнуў адчыненымi дзверы чорнага ходу. Злачынцы зайшлi ў банк i, пагражаючы персаналу нажамi i бутэлькамi з бензiнам, выкралi 130 тысяч долараў. Кiраўнiк банка, якога суд прызнаў арганiзатарам абрабавання, павiнен быў у ходзе следства «касiць» пад ахвяру злачынства. Аднак у той жа дзень яго сяброўка Ванеса, якая падчас налёту чакала злачынцаў на вулiцы ў машыне, паспрачалася са Скотам i прыйшла з пакаяннем у палiцыю. Абцяжарваючай акалiчнасцю для суда стала тое, што ў банку, калi ў яго ўварвалiся рабаўнiкi, знаходзiлася цяжарная жанчына. Суд улiчыў, што Марк Скот ведаў пра гэта, але паставiў яе жыццё пад пагрозу.

IНДЫЙЦАМ ЗАБАРАНIЛI ПЛЯВАЦЦА

Улады штата Керала на поўднi Iндыi забаранiлi публiчна плявацца i высмаркваць нос...

Забарона была ўведзена для папярэджання захворванняў, якiя перадаюцца паветрана-кропельным шляхам. Урад штата ўвёў гэту забарону на падставе рашэння суда, якi, акрамя iншага, абавязаў чыноўнiкаў забяспечыць устаноўку ў грамадскiх месцах спецыяльных плявальнiц для людзей, што жуюць тытунь. Устанавiць памеры штрафу ўрад мае намер пазней, пасля правядзення кампанii па iнфармаванню насельнiцтва пра новыя нормы паводзiнаў у грамадскiх месцах.

ПАЎСЛЯПЫ АДАБРАЎ РУЛЬ У П’ЯНАГА

Паўсляпы жыхар Гамiльтана, спрабуючы дапамагчы ў кiраваннi аўтамабiлем двум п’яным мужчынам, выпадкова разбiў яго аб сценку.

Познiм вечарам 29-гадовы Тэ Аутэ Мэцьюакор Кальер вырашыў злавiць машыну. Сеўшы ў аўтамабiль, што спынiўся, ён праз некаторы час убачыў, што вадзiцель i яго спадарожнiк п’яныя. Перапужаўшыся, малады чалавек прапанаваў пусцiць яго за руль. Прапанова была смелая, улiчваючы пяцiпрацэнтны зрок новазеландца. Як потым Кальер паведамiў у палiцыi, ён толькi хацеў прыпаркаваць машыну на стаянцы супермаркета. Аднак зрабiць гэта не ўдалося: мужчына не змог праехаць праз уезд на паркоўку i ўрэзаўся ў сценку. На шчасце, пацярпела толькi аўто. Але за свой «высакародны» парыў паўсляпому вадзiцелю яшчэ давядзецца расплачвацца: мясцовы суд выпiсаў яму буйны штраф.

Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дванаццацiгадовы жыхар амерыканскага гарадка Рок Хiл трапiў у суд за тое, што раней часу ўскрыў свой калядны падарунак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика