21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Па гарачых слядах». I не толькi...

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

Служба днi i ночы

Iшла ўжо трэцяя гадзiна ночы, калi экiпажу Савецкага аддзела аховы Гомеля ў складзе старшынi мiлiцыi, вадзiцеля Генадзя Магiлеўскага i старшага сяржанта, кiнолага Аляксандра Цiтова, паступiла каманда тэрмiнова разабрацца, што адбылося ў памяшканнi тэхнiчнага ўнiверсiтэта iмя Сухога. Прыбыўшы на месца, мiлiцыянеры ўбачылi, што разбiта шкло каля ўваходных дзвярэй i рэшткi яго валяюцца долу. А вартаўнiк будынка паведамiў, што нейкi чалавек, пэўна, каб украсцi нешта, вырашыў пранiкнуць у памяшканне, палiчыўшы, што яно не ахоўваецца, але, упэўнiўшыся ў адваротным, нарабiў шкоды i знiк у начной цемры.

— Антор, след! — скамандаваў Аляксандр, i службовы сабака нацягнуў павадок, рушыўшы наперад.

Шлях яго ляжаў да спартыўнай пляцоўкi, метраў за чатырыста ад месца здарэння, i мiлiцыянеры заўважылi там чалавека, якi выконваў нейкiя фiзiчныя практыкаваннi.

— Антор падаў голас, тым самым абазначыўшы, што гэта той самы тып, якi разбiў шкло, — расказвалi мне Магiлеўскi i Цiтоў, але чалавек (а гэта быў дваццацiгадовы слесар-сантэхнiк адной з устаноў горада) катэгарычна заявiў, што нiколi там не быў, а сюды прыйшоў пазаймацца фiзкультурай. Калi гэта сапраўды так, паставiлi яму ўмову мiлiцыянеры, спачатку няхай яго абнюхае аўчарка, а потым i след i «скажа сваё слова». Антор i на гэты раз указаў на зламыснiка, i таму нiчога не засталося рабiць, як напiсаць у заяве ў мiлiцыю ўсю праўду.

Пасля я гутарыў з намеснiкам камандзiра роты мiлiцыi аддзела аховы Дзмiтрыем Каршаковым, i ён ахарактарызаваў работу экiпажа так. За паўтара года на iх рахунку некалькi раскрытых злачынстваў, i большая частка — па «гарачых слядах», што сведчыць аб аператыўнасцi ў рабоце i высокiм прафесiяналiзме. Так, не прайшло i гадзiны, як у час дзяжурства да экiпажа звярнулася жанчына — нейкi хлопец вырваў з яе рук сумачку з грашыма i даў дзёру. Зламыснiк быў затрыманы адразу. А вось у другiм выпадку аператыўна-следчая група Савецкага РАУС папрасiла ў экiпажа дапамогi ў пошуку рэчавых доказаў аднаго забойства. I яны разам з Анторам знайшлi iх, за што i былi заахвочаны. Дарэчы, такiх заахвочванняў у iх не адно.

— Сёлета, — працягвае Дзмiтрый Уладзiмiравiч, — вызначыўся i экiпаж групы затрымання ў складзе мiлiцыянера-вадзiцеля Сяргея Аваднёва i мiлiцыянера-кiнолага Уладзiмiра Пiчукова, што раскрылi забойства: пасынак адсек галаву свайму айчыму. На iх рахунку таксама некалькi раскрытых злачынстваў, якiя адносяцца да катэгорыi цяжкiх. Так, каля гандлёвага дома «Рэчыца» iмi быў затрыманы неаднойчы судзiмы мужчына, якi спачатку збiў, а потым некалькi разоў стрэлiў з пнеўматычнага пiсталета ў iндывiдуальнага прадпрымальнiка. А мiнулай ноччу ў рэстаране «Вербачка» ўзнiкла бойка, i на трывожны званок першым туды прыбыў экiпаж у складзе Сяргея Амельчанкi i Андрэя Прашко. На дапамогу iм прыбылi яшчэ тры групы мiлiцыянераў нашага аддзела i ў вынiку было арыштавана пятнаццаць парушальнiкаў парадку.

Што i казаць, нялёгкая (удзень i ўначы, у любое надвор’е) служба ў работнiкаў аховы. Мы прывялi толькi некалькi прыкладаў гэтага з аднаго аддзела. А як нам паведамiлi ва ўпраўленнi аховы Гомельскай вобласцi, за 11 месяцаў асабовы састаў яго падраздзяленняў папярэдзiў 12 крадзяжоў з аб’ектаў, якiя ахоўваюцца, i кватэр i прыпынiў 68 спроб пранiкнення ў iх i ў 39 выпадках затрымаў зламыснiкаў. У час нясення службы на пастах i маршрутах патрулявання аператыўным рэагаваннем на сiгналы «трывога», якiя паступiлi з ахоўваемых аб’ектаў i кватэр, адпрацоўкi арыенцiровак райаддзелаў мiлiцыi аб учыненых правапарушэннях раскрыта 1341 злачынства, у тым лiку 6 забойстваў, 8 разбойных нападаў, 117 рабаўнiцтваў, 565 крадзяжоў, 290 хулiганстваў i г.д.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iшла ўжо трэцяя гадзiна ночы, калi экiпажу Савецкага аддзела аховы Гомеля ў складзе старшынi мiлiцыi, вадзiцеля Генадзя Магiлеўскага i старшага сяржа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика