У Мiнску лiчаць правакацыяй iнфармацыю аб нiбыта рыхтуемай iнфармблакадзе расiйскiх СМI ў Беларусi
Памочнiк Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — начальнiк галоўнага iдэалагiчнага ўпраўлення Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Алег Праляскоўскi назваў правакацыяй распаўсюджаную расiйскiм iнфармацыйным агенцтвам «РIА-Навiны» iнфармацыю аб «поўнай iнфармацыйнай блакадзе ўсiх расiйскiх СМI з пачатку наступнага года».
«Я расцэньваю гэта як правакацыю, арганiзаваную, без усякага сумнення, наўмысна. Гэта зроблена спецыяльна якраз у той час, калi iдуць няпростыя перагаворы памiж «Белтрансгазам» i «Газпрамам» па пытаннях паставак газу», — заявiў БЕЛТА Алег Праляскоўскi. Паводле яго слоў, «гэта зроблена спецыяльна для таго, каб паспрабаваць сфармiраваць негатыўнае стаўленне расiян да Беларусi». «Мы жывём у адкрытай iнфармацыйнай прасторы, i любая спроба процiстаяць доступу ў Беларусь расiйскiх або iншых СМI сама па сабе абсурдная. Нiкому ў Беларусi i ў галаву не прыйдзе такая бязглуздая iдэя», — заявiў памочнiк беларускага Прэзiдэнта. Алег Праляскоўскi сказаў, што «ўсе расiйскiя СМI як распаўсюджвалiся ў Беларусi, так i будуць распаўсюджвацца без усякiх абмежаванняў». Памочнiк Прэзiдэнта выказаў шкадаванне, што «расiйскае дзяржаўнае агенцтва «РIА-Навiны», якое распаўсюдзiла гэту хлусню, было выкарыстана ў якасцi арганiзатара правакацыi». «Усе расiйскiя СМI ў Беларусi з 1 студзеня будуць працаваць у звычайным рэжыме», — заявiў агенцтву «Iнтэрфакс» мiнiстр iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Русакевiч. Паводле яго слоў, трансляцыя тэлеканалаў iдзе, падпiска на расiйскiя газеты прайшла паспяхова. «Так што няма чаго каментаваць», — заявiў Уладзiмiр Русакевiч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памочнiк Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — начальнiк галоўнага iдэалагiчнага ўпраўлення Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Алег Праляскоўскi назваў правакацыяй р
|
|