21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Новы год дзяцiнства

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як вы ў дзяцiнстве сустракалi Новы год? Што вам больш за ўсё падабалася? Якiя традыцыi з дзяцiнства вы перанеслi ў дарослае жыццё?

Мiкалай ЛАЗАВIК, сакратар Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў:

— Я рос у простай сялянскай сям’i i Новы год для мяне ў першую чаргу асацыiруецца з ранiшнiкам у школе. Гэта было велiзарнае свята, на якiм Дзед Мароз раздаваў карамель, дзiцячыя кнiгi, якiя былi самымi каштоўнымi падарункамi!

У ранiшнiках я браў дастаткова актыўны ўдзел. Iграў ролi ваўка, зайца... Аднойчы нават Дзеда Мароза, што нехарактэрна для дзяцей, i ў мяне быў мех з карамеллю. Аднак я не змог усе цукеркi раздаць. Засталося значна больш, чым адно дзiця павiнна атрымаць у падарунак. I калi я спытаў у дырэктара школы, што рабiць з цукеркамi, якія засталіся, ён сказаў: «Гэта табе падарунак, Дзед Мароз!»

Дома ў нас ёлка была пастаянна. Калi ў мяне з’явiлiся свае дзецi, я стараўся, каб яны, прачнуўшыся навагодняй ранiцай, абавязкова знайшлi пад ёлкай падарункi. Сёння, калi ў мяне ў гасцях бываюць унукi, яны з бабуляй упрыгожваюць ёлку. А на сам Новы год пад гэтай ёлкай для iх абавязкова будуць ляжаць падарункi.

Вячаслаў КЕБIЧ, былы прэм’ер-мiнiстр Беларусi:

— Маё дзяцiнства праходзiла ў самай беднай абстаноўцы, калi не тое што Новы год святкаваць, але есцi мала было чаго. Тым не менш паколькi перад Новым годам быў пост (мая мацi i мой бацька былi католiкамi), то на самы Новы год у нас было тое, што лiчылася смачным. Памятаю, у той час самай смачнай ежай была сялянская «пальцам пханая» каўбаса. Такой смачнай яна мне здавалася, што я пах гэтай каўбасы памятаю да сённяшнiх дзён... Была на Новы год яшчэ каша. Больш нiякiх «яскравых» блюд да стала не падавалася.

А ў маёй школе нiякiх мерапрыемстваў на Новы год не праводзiлася. Вясковай школе. У мяне ўсё дзяцiнства прайшло ў вёсцы. Да паступлення ў iнстытут я не бачыў трамвая, цягнiка нiколi не бачыў...

Вольга АБРАМАВА, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу:

— З 4,5 да 7 гадоў я жыла не з бацькамi. Я жыла ў сваякоў. Справа ў тым, што мой бацька паехаў вучыцца ў Маскву i там, у Акадэмii грамадскiх навук, не вiталася, каб прыязджалi з сем’ямi. Бацька змог узяць з сабой маю маму i маю старэйшую сястру, якiх лiтаральна прыходзiлася хаваць, здымаючы кватэру ў Падмаскоўi. Уяўляеце, якiя былi часы?.. А мяне i майго малодшага брата аддалi сваякам у Ташкент.

У Ташкенце адна з маiх цётак так скрупулёзна адносiлася да грошай, што адразу паведамiла мне, што нiякiх Дзедаў Марозаў на свеце не бывае i каб на падарункi да Новага года я не разлiчвала. Калi нехта дорыць падарункi, сказала яна, то гэта толькi дарослыя... I я, гордая сваiмi ведамi, прыйшла ў дзiцячы сад i паведамiла дзецям, што Дзеда Мароза не iснуе. Я ганарылася тым, што была дапушчаная да «свету дарослых» i даведалася пра такую вялiкую таямнiцу...

У дзiцячым садзе мне ўвесь час на навагоднiх мерапрыемствах давалi нейкiя ролi. Мабыць таму, што я добра спявала (больш дарослай я нават спявала ў хоры). Я выконвала галоўныя ролi ў тых спектаклях, якiя ў нас ставiлiся. Напрыклад, Снягуркi...

А потым, калi я ўз’ядналася са сваiмi бацькамi, Новы год стаў самым цудоўным святам на свеце. Бо мацi з бацькам, нягледзячы на тое, што наша сям’я была вялiкай i мы жылi вельмi сцiпла, заўсёды iмкнулiся зрабiць так, каб свята было вельмi светлым, прыгожым. I з падарункамi. Гэта цёплыя ўспамiны.

Мiкалай ДУБОВIК, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу:

— Я рос у вёсцы ў шматдзетнай сям’i. Нас было пяцёра дзяцей i цукеркамi нас нiколi не песцiлi. Таму я вельмi любiў упрыгожваць ёлку, вешаць на яе цукеркi. А потым я выбiраў самыя смачныя i пацiху iх «цягнуў» з ёлкi, пакiдаючы толькi фанцiкi.

У школе перад Новым годам мы сваiмi рукамi выраблялi пакеты для цукерак з двух лiстоў паперы, самi ўпрыгожвалi iх. I потым гэтыя вялiкiя пакеты нам выдавалi ў школе ўжо з цукеркамi. Гэта быў другi вельмi прыемны момант на Новы год, якi я запомнiў.

У нашай школе ўсе дзецi без выключэння прыцягвалiся да ўдзелу ў дзiцячых навагоднiх паказах. Мне падабалася ўдзельнiчаць у розных сцэнках, але не любiў чытаць вершы... Больш за ўсё мне падабалася быць зайцам i iншымi недрапежнымi жывёламi. Не ведаю нават чаму.

Калi стаў крыху больш дарослы, я стаў выбiраць у лесе елку, каб паставiць дома. Мая вёска знаходзiцца метрах у пяцiстах ад лесу. Быў выпадак, калi я на працягу дня на лыжах не змог выбраць елку, заблудзiўся. Ледзь вярнуўся дадому да цямна. Бо елак ў лесе было шмат, але хацелася выбраць самую-самую прыгожую.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вы ў дзяцiнстве сустракалi Новы год? Што вам больш за ўсё падабалася? Якiя традыцыi з дзяцiнства вы перанеслi ў дарослае жыццё?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика