Разам з падарункамi куплялi... долары
Сяргей РАСОЛЬКА
Як вядома, курс долара да апошняга часу быў стабiльным i набыць гэтую валюту можна было без анiякiх праблем прыкладна за 2150 рублёў, хоць у асобныя днi гэта можна было зрабiць нават за 2146—2147 рублёў. Так, прынамсi, было да апошнiх пераднавагоднiх дзён.
Але ўжо 28 снежня ў асобных абменных пунктах валюты курс продажу павялiчыўся да 2153 рублёў (курс пакупкi застаўся фактычна на ранейшым узроўнi — 2139—2140 рублёў). Праўда, асаблiвага ажыятажу вакол абменнiкаў не назiралася. Сiтуацыя змянiлася 29 снежня. Недзе к 10—11 гадзiнам ранiцы каля абменных пунктаў, дзе курс продажу складаў 2150 рублёў, утварылiся чэргi. Многiя, канешне, скiдвалi «зялёныя», але адносна невялiкiя сумы — ад 10 да 50 долараў. Астатнiя жадалi набыць СВК, прычым параўнальна больш — 100, 200 i г.д. долараў. У асобных буйных магазiнах у раёне Дома прэсы, што цiкава, у чэргах стаялi работнiкi гэтых гандлёвых прадпрыемстваў i нават мiлiцыянеры аховы. Але долараў... не было. Абменнiкi ў магазiнах i ў перасоўных пунктах абмену валюты, дзе курс продажу долара складаў 2160—2165 рублёў, грамадзяне напачатку iгнаравалi. Але сiтуацыя праз дзве гадзiны змянiлася. Там, дзе курс быў меншым, чэргi знiклi, бо «зялёных» у наяўнасцi не было. Давялося назiраць нават людзей, якiя, як некалi, цярплiва чакалi, пакуль нехта з пакупнiкоў здасць пэўную суму. Цiкавасць людзей перакiнулася на перасоўныя абменныя пункты i стацыянарныя ў буйных гандлёвых прадпрыемствах, дзе долар прадавалi мiнiмум па 2160 рублёў. У некаторых з першых наяўная валюта таксама хутка скончылася. Пакупнiкi бралi па сотнi—дзве долараў. На маiх вачах хлопец купiў 1400 долараў. «Дзiўная рэч, — гаманiлi памiж сабой у чэргах, — звычайна напярэдаднi Новага года людзi скiдваюць валюту, каб набыць родным падарункi, а зараз, наадварот, купляюць». Версii называлiся самыя розныя: ад магчымых газавых праблем да чутак аб дэнамiнацыi беларускага рубля. Гаманiлi — i набывалi долары...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, курс долара да апошняга часу быў стабiльным i набыць гэтую валюту можна было без анiякiх праблем прыкладна за 2150 рублёў, хоць у асобныя д |
|