21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Калi нехта i падкладзе свiнню, то прыйдзецца паспаць на грошах»

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сустрэча Новага года — падзея агульнанародная. У гэты час прынята падводзiць вынiкi, аналiзаваць iх, загадваць жаданнi на будучы год, дарыць падарункi. Мы вырашылi выпытаць «сакрэты» людзей, якiя прама цi ўскосна з’яўляюцца сябрамi газеты «Звязда» калi не па жыццi, то даволi працяглы час i задаць iм некалькi лёгкiх, на наш погляд, блiц-пытанняў:

1. Якiм выдаўся для вас зыходзячы 2006 год?

2. У год Вогненнага Кабана як вы адносiцеся да выразу «падкласцi свiнню» ў пераносным сэнсе прымяняльна да вас асабiста?

3. Што чакаеце ў наступным 2007 годзе?

4. Навагодняе пажаданне (тоставае, за хвiлiну да запаветнага бою беларускiх «Курантаў»).

Мiкалай МАРТЫНАЎ , генеральны дырэктар СТАА «Марко»

1. Стары год, склаўся паспяхова. Выкананы вытворчыя паказчыкi. На асабiстым фронце таксама ўсё нармальна. Не так даўно з рук Прэзiдэнта атрымаў медаль за добрую працу.

2. Канешне, калi хто-небудзь збiраецца табе «падкласцi свiнню» — гэта не вельмi добра. Тым не менш стаўлюся да магчымых некарэктных дзеянняў з боку спакойна. Увогуле, у народзе кажуць, што свiння прыносiць грошы. Атрымліваецца, што калi хто-небудзь i падкладзе яе табе, то прыйдзецца паспаць на грошах.

3. Мяркую, што надыходзячы 2007 год стане для нас не менш паспяховым, чым папярэднi. Вытворчы працэс на прадпрыемстве «Марко» адладжаны, людзi з належнай доляй адказнасцi адносяцца да сваёй работы.

4. Мае пажаданнi будуць кароткiмi. Жадаю ўсiм поспехаў ва ўсiх справах i пачынаннях, новых творчых пад’ёмаў, а самае галоўнае — моцнага здароўя.

Леанiд КРУПЕЦ, першы намеснiк старшынi Мiнскага аблвыканкама.

1. Цяперашнi 2006 год, якi хутка заканчваецца, прайшоў нармальна. Выкананы ўсе асноўныя вытворчыя паказчыкi, дасягнута неабходная стабiльнасць у грамадстве.

2. «Падкласцi свiнню»... у прамым сэнсе выразу свiння нiкому не пашкодзiць, бо гэта добрая жывёлiна. А ў iншым значэннi лепш «свiнню нiкому не падкладваць».

3. На 2007 год задумак шмат, асаблiва па сацыяльнай сферы: тут i ўвядзенне новых аграгарадкоў з усёй iнфраструктурай, медыцынскiя паслугi...

4. З навагоднiх пажаданняў — моцнага здароўя усiм, бо ад яго залежыць уся дзейнасць чалавека. А яшчэ хачу пажадаць усiм мiру, дабра, шчасця i дабрынi.

Анатоль МАРОЗАЎ, генеральны дырэктар СП ААТ «Брэстгазаапарат»

1. Зыходзячы год, на мой погляд, заканчваецца нармальна, хоць i выдаўся суровым — не так даўно я стаў гендырэктарам прадпрыемства «Брэстгазаапарат». Што нi кажыце, а пасада абцяжарвае чалавека, прычым вельмi значна.

2. Жыццё прывучала мяне амаль да ўсяго адносiцца па-фiласофску i не браць блiзка да душы розныя непрыемныя i нечаканыя «сюрпрызы».

3. У наступны год гляджу з надзеяй, бо яна, як вядома, памiрае апошняй.

4. Жадаю ўсiм стабiльнасцi ва ўсiм, каб у наступным годзе было лепш, чым у гэтым. А яшчэ каб на ўсiх напалi грошы.

Раман АЛЕЙНIК, генеральны дырэктар РУП «Выдавецтва «Беларускi Дом друку»

1. Тое, што планавалася ў 2006 годзе, удалося зрабiць. Праведзена мадэрнiзацыя абсталявання — у яго абнаўленне ўкладзены вялiкiя iнвестыцыi. Зразумела, усё рабiлася для таго, каб нашы перыядычныя выданнi, у тым лiку i газета «Звязда», выглядалi яшчэ больш прывабнымi.

2. Наконт таго, што нехта некаму падкладзе цi збiраецца падкласцi свiнню. Ведаеце, у жыццi ўсялякае здараецца, i наўрад цi трэба засяроджваць увагу на тым, што сёння цi заўтра цябе будзе чакаць нейкая непрыемнасць. Трэба працаваць, радавацца жыццю.

3. У наступным годзе мы мяркуем увасобiць у жыццё многiя напрацоўкi па выданню часопiсаў i кнiг на больш высокiм узроўнi, зрабiць у плане павышэння якасцi палiграфii значны крок наперад.

4. Жадаю ўсёй краiне моцнага здароўя — тады ўсё будзе нармальна. А яшчэ каб добрым дзiцячым смехам напаўнялiся кожны дом i кватэра.

Юрый ЧАРНЫШОЎ, генеральны дырэктар РУП «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман»

1. 2006 год стаў для прадпрыемства знамянальным — з канвеера фабрыкi сышло 10,З мiльярда цыгарэт. Гэта рэкордны на сёння паказчык. Атрыманы добры прыбытак. Для мяне асабiста год аказаўся няпростым.

2. «Падкласцi свiнню»... Пад мяне гэта ўжо рабiлася, але я стараюся не карыстацца такiмi прыёмамi.

3. У наступным 2007 годзе думаем выйсцi на новы вытворчы рубеж — выпуск 12 мiльярдаў цыгарэт — i надалей толькi расцi.

4. Маё пажаданне, мяркую, не будзе арыгiнальным: журналiстам, асаблiва вашай газеты, вострага пяра. Увогуле, усiм моцнага здароўя i моцнага духу.

Васiль МАРКЕВIЧ, дырэктар РУСХВП «Птушкафабрыка «Дружба»

1. Год выдаўся складаным, асаблiва яго пачатак, калi многiх апанавалi размовы пра «птушыны грып». Былi пэўныя праблемы з рэалiзацыяй прадукцыi. Праўда, нiякай панiкi ў нашых радах не было. Лiчу гэта вялiкай заслугай усяго працоўнага калектыву прадпрыемства.

2. Калi б размова iшла пра выраз «падкласцi свiнню» ў прамым сэнсе, то я станоўча адношуся. Як-нiяк, а свiння да грошай. А вось у пераносным сэнсе «падкласцi свiнню» гэта не вельмi добра.

3. Наступны год, на мой погляд, не будзе лёгкiм. Але ж па-ранейшаму будзем глядзець ў будучае толькі з аптымізмам, без якога ў жыцці нельга абысціся.

4. Мае навагоднiя пажаданнi будуць такiмi — усiм моцнага здароўя, поспехаў ва ўсiм, стабiльнасцi ў рабоце.

Рыгор ЧУЙКО, генеральны дырэктар «Аграфiрмы «Ждановiчы»

1. Цяперашнi год склаўся для нас няпроста — уборачная кампанiя аказалася нялёгкай. Але, калектыў прадпрыемства спрацаваў вельмi добра.

2. «Падкласцi свiнню» ў добрым сэнсе гэтага слова нiкому не пашкодзiць, бо традыцыйна свiння асацыiруецца з грашамi. Праўда, у жыццi здараецца, што такiя «свiннi» дорага абыходзяцца. Але ж я асабiста, нягледзячы на тое, нарадзiўся ў год Кабана, па жыццi iмкнуся нiкому нiчога дрэннага не рабiць.

3. У Новы год уваходзiм з новымi задачамi. Не сумняваюся, што яны будуць вырашаны, як бы цяжка нам не прышлося.

4. Жадаю ўсiм моцнага здароўя i дабiцца ў жыццi ўсяго, чаго пажадаеце ў навагоднюю ноч.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустрэча Новага года — падзея агульнанародная. У гэты час прынята падводзiць вынiкi, аналiзаваць iх, загадваць жаданнi на будучы год, дарыць падарункi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика