Навагоднія тосты
Аднойчы iшлi тры падарожнiкi. Па дарозе iх застала поўнач. Яны ўбачылi дом, пастукалi ў дзверы. Гаспадар адкрыў i спытаў: «Хто вы?».
— Здароўе, Каханне i Багацце. Пусцiце нас пераначаваць. — Прабачце, але ў нас ёсць толькi адно вольнае месца. Я параюся з сям’ёй, каго з вас пусцiць. Хворая мацi сказала: «Давайце пусцiм Здароўе». Дачка прапанавала пусцiць Каханне, а жонка — Багацце. Пакуль яны раiлiся, падарожнiкi знiклi. Дык вып’ем за тое, каб у новым годзе ў вашым доме заўжды знаходзiлася месца для Здароўя, Кахання i Багацця! Давайце вып’ем за Дзеда Мароза i Снягурку — колькi сябе памятаю, не хварэюць, не старэюць i на падарункi грошы заўжды маюць! Ну, дык за тое, каб мы заўжды былi такiмi! Паднiмем келiх за тое, каб провады старага года адрознiвалiся ад провадаў цягнiка на вакзале: цягнiк уносiць сяброў i каханых, а новы год прынясе iх нам. Дык вып’ем за тое, каб так было заўжды! Мне хочацца пажадаць у новым годзе жанчынам любога ўзросту быць такiмi ж чароўнымi, як i ў мiнулым. Дарагiя жанчыны, будзьце прыцягальнымi, абаяльнымi i каханымi! Свята Новага года — апафеоз кантрастаў: на вулiцы мароз, снег i цемра, а дома зiхацяць агнi, весела, цёпла, упрыгожаная ёлка, святочны стол. Няхай i ў новым годзе, якiя б нi былi вакол вiхуры i нягоды, дома i на душы будзе светла i ўтульна. Няхай спраўдзяцца ў новым годзе ўсе вашы пажаданнi — за гэта i п’ём! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднойчы iшлi тры падарожнiкi. Па дарозе iх застала поўнач. Яны ўбачылi дом, пастукалi ў дзверы. Гаспадар адкрыў i спытаў: «Хто вы?»
|
|