21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хутка, гучна i смешна

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паўтарэнне пройдзенага

Гурт «Ляпiс Трубяцкой» не з тых, каго можна назваць дыназаўрамi або ветэранамi беларускай сцэны. Хоць i ўзрост, i дасягненнi цалкам дазваляюць сплесцi з лаўровых вянкоў помнiк сабе, любiмым — ды яшчэ i на суп з лаўровым лiстом застанецца.

Першы альбом — «Раненое сердце» — выйшаў у 1996 годзе. Гэты год увогуле стаў знакавым для гурту: неверагодныя па сённяшнiх мерках тыражы (па прыблiзных падлiках, ад 20 да 30 тысяч экзэмпляраў), тры ўзнагароды з чатырох магчымых на тагачаснай «Рок-каранацыi», а таксама выхад на Маскву... За дзесяць гадоў гурт вырас у творчае аб’яднанне, на рахунку якога — музычныя праекты («Саша i Сiрожа», «Крамбамбуля»), праца для кiно («Мужчыны не плачуць»), радыё- i тэлепраграмы. I ўсеагульнае прызнанне — далёка за межамi роднай Беларусi. Але складваецца такое ўражанне, што для «Ляпiсаў» увогуле i Сяргея Мiхалка ў прыватнасцi гэта ўсё — толькi чарговая прыступка.

— Калi дзесьцi i ўспрымаюць нас як парадыстаў, якiя перапяваюць папсовыя песнi, то, быць можа, толькi ў роднай Беларусi. Такая наша радзiма — я ўжо прывык заваёўваць яе ўвесь час наноў, — усмiхаецца Сяргей. — Насамрэч нас у першую чаргу цiкавiць эмацыянальная частка творчасцi. Не сэнс, не фiласофiя, не пэўныя культуралагiчныя акцэнты — мы эмацыйная пляма, на якую людзi глядзяць i ахаюць.

— Вас лiчаць беларускiмi артыстамi. А кiм адчувае сябе сам Сяргей Мiхалок, якi нарадзiўся ў Дрэздэне, а дзяцiнства правёў у розных гарадах Сiбiры?

— Я аб’ездзiў мноства краiн, так што асабiста я асоба незразумелая, але калектыў — безумоўна, беларускi гурт. Ёсць каранёвая культура, на якой заснаваны наш гумар i наша музыка. I гэтая культура — горад Мiнск са сваiмi задворкамi, асаблiвым слэнгам i iншымi прыбамбасамi. Таму ў нас вельмi сур’ёзны беларускi налёт, гэткi невылечны родны карыес.

— Як складваюцца адносiны «Ляпiса Трубяцкога» з iншымi артыстамi — выхадцамi з Беларусi?

— З некаторымi вельмi шчыльныя i блiзкiя адносiны — напрыклад, з вакалiсткай сiнцi-гурту «Mеrrу Роррins» (шчаслiва пасмiхаецца). Увогуле, магу проста назваць тых, хто мне падабаецца. Напрыклад, «Троiца» — вялiкi рэспект; вельмi люблю Вольскага ва ўсiх яго праявах, ад гурта «Zеt» да «Крамбамбуля». Таленавiты калектыў «Без Бiлета», «Сярэбранае вяселле». Пра асабiстыя стасункi магу сказаць, што стараюся дыпламатычна адносiцца да ўсiх.

— А папсовыя выканаўцы?

— Я вельмi далёкi ад усiх гэтых людзей i ад таго, чым яны займаюцца. Не цiкаўлюся афiцыйнай эстрадай i амбiцыёзнымi персанажамi. Так што я проста не ведаю, пра каго вы гаворыце — я ж нават тэлевiзар не гляджу, хоць у свой час давялося зрабiць над сабой сур’ёзнае намаганне, каб ад яго адмовiцца. Затое зараз я рады, што ў маiм жыццi няма ўсiх гэтых звар’яцелых «цудоўных нянь» i «зорак на лёдзе».

— Як, у такiм выпадку, у адной сям’i ўжываюцца панк-фiлосаф i гламурная спявачка-мадэль?

— Цудоўна! Алеся — не зямная дзяўчына, яна прынцэса, i гэта ўсiм вядома. З аднаго боку, яна лунае ў аблоках, але, з другога, яна не мажорка, мае багаты жыццёвы вопыт i ведае, што такое бытавыя цяжкасцi. Аднак яна застаецца прынцэсай, а прынцэсе патрэбны побач рыцар, якi цвёрда стаiць на нагах. Вось я сябе так i называю — «ваяр свету Мутабор у сталёвых латах». Я — надзейны тыл. Наколькi магу быць легкадумным паэтам, настолькi ж цвёрдым мужчынам, абаронцам, базiсам, якi вырашае асноўныя фiнансавыя i гаспадарчыя пытаннi. Гаворачы мовай салiста гурту «Ляпiс Трубяцкой», я за сваiх магу i ў гарбуз даць, калi спатрэбiцца!

— Алеся i Марына (другая салiстка гурта «Меrrу Роррins» — Аўт.) прымалi ўдзел у запiсе вашых песень. А вы нейкiм чынам уплываеце на iхнюю творчасць?

— Я магу выказаць пэўныя парады, аднак Алеся сама ўсё ведае i ўсё ўмее. Многiя лiчаць, што я сяджу на тэлефоне зранку да ночы, «пракачваю» сваiх сяброў, прашу, маўляў, вазьмiце песнi Алесi ў ратацыю, а яна — такая пустышка i дурная лялька... Усё не так. Я стараюся ёй не перашкаджаць. Проста мы вельмi блiзкiя сябры, i ў нас ёсць моцная сямейная ўзаемапавага, на якой, я лiчу, трымаецца шлюб. Паўтаруся, Алеся ўсё робiць сама. Зараз яна жыве i працуе ў Маскве, прыняла такое рашэнне.

— Новы год усё ж будзеце сустракаць з сям’ёй або на гастролях?

— Я буду на працы, у нас канцэрт у Сочы. А ў Алесi канцэрт у iншым горадзе. I так шмат гадоў запар. Што зробiш — прафесiя такая.

— Калi i што новага чакаць ад «Ляпiса Трубяцкога»?

— Запiсваем у Кiеве альбом пад працоўнай назвай «Золата» — думаю, што ён выйдзе вясной 2007. Там няма нiводнай парадыйнай «рэстараннай» песнi, я перастаў iх пiсаць. Усё максiмальна гучна, хутка i смешна, вось!

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гурт «Ляпiс Трубяцкой» не з тых, каго можна назваць дыназаўрамi або ветэранамi беларускай сцэны. Хоць i ўзрост, i дасягненнi цалкам дазваляюць сплесцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика