21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сам сабе мадэльер

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святочная гардэробная

Каму хочацца на Новы год быць прыгожым, забаўным, вясёлым — i жаданым госцем у любой кампанii? Ясна, лес рук. Але, на жаль, паклапацiцца пра свой знешнi выгляд загадзя многiм з нас не выпадае — то жадання няма, то грошай, то элементарна часу не хапае.

Канешне, Беларусь — не Бразiлiя, але навагодняе свята якраз з тых нямногiх, што дазваляюць i ўхваляюць карнавальныя традыцыi. Праўда, у гандлi касцюмчыкi прапануюцца ўсё больш дзiцячыя — напрыклад, пабыць сiмвалам года Парасём вашаму дзiцяцi ўдасца за 18—20 тысяч (вушкi, маска, шорцiкi), Аленяня пацягне на 50—70 (камбiнезон, «шлем»), а Чараўнiца дасягне i 70—80 тысяч (сукенка, капялюш, мантыя, чароўная палачка). Акрамя таго, поспехам карыстаюцца Зайчыкi, Ваўчаняты, Чырвоныя Шапачкi, традыцыйныя Снягуркi i мноства iншых персанажаў — усе касцюмы ў межах Br100 тысяч.

Дарослым значна цяжэй. Нам прапануецца ўсяго некалькi варыянтаў. 1) набыць за 45—60 тысяч у гiпермаркеце «аднаразовы» ўбор Клеапатры (мужчынскi варыянт — Фараон; складаецца з тунiкi, галаўнога ўбору, пояса, у продажы заўважаны выключна памер L) цi там Пакаёўкi або Зора (самыя «навагоднiя» персанажы), i потым увесь вечар правяраць, цi не разышлiся сумнiўныя кiтайскiя швы. 2) у спецыялiзаваных святочных аддзелах буйных магазiнаў выкласцi каля 150—200 тысяч за касцюм Дзеда Мароза або Снягуркi (толькi барада для дзеда можа пацягнуць на 20 тысяч!), i шкадаваць аб тым, што гэтыя грошы можна было патрацiць з большай карысцю. 3) звярнуцца ў тэатры або спецатэлье i ўзяць касцюм на некалькi дзён напракат (сума i камплектацыя абгаворваюцца асобна, але менш як на 50 тысяч не разлiчвайце).

Добра хоць, што свет не без крэатыўных людзей. Уключыце фантазiю i пачуццё гумару, а калi таго цi другога няма — даверцеся нам, i ў сцiслыя тэрмiны i за сiмвалiчныя выдаткi вы будзеце гатовыя да свята. Прапануем:

— касцюм Баскава. Робiцца проста — апранiце пiнжак (не важна, светлы або цёмны), не шкадуючы, абсыпце яго блiскавiнкамi i канфецi. З прысутнымi не размаўляйце, толькi спявайце. Для ўзмацнення эфекту ў руках можна трымаць вялiзны, на паўлiтра, кубак з гарбатай i ярлычком «Золотая чаша». Незаўважна падкрадайцеся да цёплых кампанiй i агiдным фальцэтам спявайце ў вуха самаму заўзятаму расказчыку: «А цi не расказа-а-а-аць вам смешны анекдооооот». Пасля праспяванага анекдота неабходна пасмяяцца — гучна i меладычна.

— касцюм «Святлафор». Неабходна ўзяць тубу крэма з эфектам прагравання, густа намазаць iм твар, шыю i вобласць дэкальтэ гадзiны за дзве да святкавання. Праз паўгадзiны працэдуру паўтарыць. Калi намазаныя часткi стануць падобныя па колеру да пераспелых таматаў, апранаем зялёныя трэнiкi i жоўтую майку. Усё, свяцiце сабе на здароўе.

— касцюм Кароўкi. Апранаем чорныя штаны i вадалазку, на iх зубной пастай малюем белыя плямачкi. Ззаду мацуем (можна прышыць) пояс ад халата. Набываем дзве медыцынскiя пальчаткi, адну надзiмаем i робiм «вымя», прывязваем наперадзе. З двух пальцаў другой пальчаткi робiм «рогi» i замацоўваем iх у прычосцы (можна набыць i ўжо гатовыя на святочным распродажы). Для ўзмацнення эфекту ўстаўляем сваё важкае «му-у-у» пасярод любой гаворкi i перыядычна замахваемся на ўсякiя кветачкi ў гаршчочках. Галоўнае — супрацiўляйцеся, калi вас паспрабуюць падаiць! (Калi адмовiцца ад выменi i рогаў, а плямы ставiць не толькi зубной пастай, але ўсiм, што трапiцца пад руку, касцюм можна прадставiць як «касцюм Свiнкi». Неабходна толькi зрабiць вушкi з бабулiных падплечнiкаў i зрабiць «пятак». Для ўзмацнення эфекту спераду i ззаду пад адзенне прывязваюцца дзве падушкi. Замест хваста можна выкарыстоўваць штопар, галоўнае потым, не сесцi нiкому на каленi. Хараство касцюма ў тым, што нiхто не забаронiць вам пiць «да парасячага вiскату» — калi хочацца, натуральна).

— касцюм «Мумiя». Для яго стварэння спатрэбяцца 3—5 рулонаў туалетнай паперы i асiстэнт з моцнымi нервамi i неабмежаваным цярпеннем. Асiстэнт, стрымлiваючы рогат, павiнен абматаць ваша цела шчыльным слоем паперы, пакiдаючы месцамi сiмпатычныя свабодныя «хвосцiкi» даўжынёй 20—50 см. Важна: прарэзы пакiдаюцца толькi для вачэй i рота. Для праверкi можаце прабегчы па кватэры, размахваючы хвосцiкамi i жахлiва скуголячы. Калi асiстэнт заб’ецца ў сутаргавым плачы цi смеху, эфект дасягнуты. Для ўзмацнення яго, дарэчы, можна выкарыстоўваць паперу «вясёленькiх колераў», у сардэчкi, кветачкi i г.д.

— Касцюм Агнесы Паўлаўны або Пталемея Iванавiча. Апранайцеся як заўгодна — усё адно iх нiхто не ведае...

Удалай вам сустрэчы Новага года!

(Ідэi паводле матэрыялаў сайта www.tеtkаm.nеt).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каму хочацца на Новы год быць прыгожым, забаўным, вясёлым — i жаданым госцем у любой кампанii? Ясна, лес рук. Але, на жаль, паклапацiцца пра свой зне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика