21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па такiх «сцэнарыях» можна здымаць кiно

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ірына ПРЫМАК

Самыя яркiя iмгненнi на мiжнароднай арэне

2006 год па-сапраўднаму можна назваць спартыўным, бо на яго выпалi зiмовыя Алiмпiйскiя гульнi i чэмпiянат свету па футболу, якiя праводзяцца раз у чатыры гады. Выберам з вялiкай колькасцi мiжнародных турнiраў сямёрку галоўных спартыўных iмгненняў мiнулага года. Чаму не традыцыйную дзесятку? Як нам падалося, у канун 2007 года лiчба 7 больш падыходзiць, ды i пакуль спартсмен дасягне поспеху, сем патоў сыдзе на трэнiроўках, а ад заваявання медалёў атлеты заўжды на сёмым небе ад шчасця.

Белая з сярэбраным адценнем

ХХ зiмовая Алiмпiяда ў iтальянскiм Турыне вызначаецца сярод iншых спаборнiцтваў асаблiва, бо для спартсменаў гэта — галоўная падзея, да якой яны рыхтуюцца на працягу чатырох гадоў. На Гульнях-2006 адзiны сярэбраны медаль беларускай камандзе прынёс фрыстайлiст Дзмiтрый Дашчынскi, затое ў якi дзень — 23 лютага, у свята ўсiх мужчын! Зрабiў, як кажуць, падарунак i сабе, i ўсiм балельшчыкам, ды i ўсе спецыялiсты казалi, што тое «срэбра» было варта «золата».

ЗАЛАТЫ ДУБЛЬ НА ЛЁДЗЕ

Сёлетнi чэмпiянат свету па хакею з шайбай увойдзе ў гiсторыю, як першынство, дзе каманда, якая выйграла алiмпiйскае «золата», здолела ў той жа год стаць мацнейшай i на сусветным лядовым форуме. Iронiя лёсу: у 2002-м, на Алiмпiядзе ў Солт-Лейк-Сiцi, беларускiя хакеiсты не пусцiлi шведаў у паўфiнал, а праз чатыры гады, у адсутнасць нашай дружыны ў Турыне, тыя перамаглi — выйгралi ў фiнале ў фiнаў — 3:2, i ў другi раз сталi алiмпiйскiмi чэмпiёнамi (упершыню ў Лiлехамеры-1994). У рашаючым паядынку сусветнага першынства ў Рызе «золата» было адабрана ў чэхаў — 4:0. Такiм чынам, шведы аформiлi ў гэтым годзе залаты дубль (фота 2).

ФУТБОЛЬНЫ СУПЕРФIЛЬМ

Чэмпiянат свету па футболу — якое з першынстваў прыцягвае такую ж вялiкую ўвагу балельшчыкаў? Гульня № 1 папулярна ва ўсiм свеце, ды i мундзiяль выпадае не на кожны год. А якi атрымаўся фiнал-2006! Iталiя стала чатырохразовым чэмпiёнам планеты пасля 24-гадовага перапынку (фота 3). Калi б з галоўнага матча першынства ў Германii дазволiлi стварыць фiльм i намiнаваць яго на «Оскар»... Гэта быў бы сапраўдны футбольны дэтэктыў (нiчыя ў асноўны i дадатковы час), драма (быў выдалены лепшы iгрок турнiру Зiнедзiн Зiдан, якi гэтай сустрэчай завяршаў сваю кар’еру), баявiк (у галоўных ролях — Зiдан i Матэрацы), трылер (пасляматчавая серыя 11-метровых). Героем «фiльма» стаў бы Фабiа Гроса, якi выканаў рашаючы пенальцi, ды i менавiта гэты футбалiст быў аўтарам гола ў сустрэчы з немцамi, што вывеў iтальянцаў у фiнал. I ўсё ж «Оскар» дастаўся б экс-капiтану французаў, каб быў хэпi-энд, ды i Зiдан са сваёй роляй (рэалiзаваў пенальцi ў матчы) справiўся, не тое што Трэзеге ў серыi пасляматчавых адзiнаццацiметровых.

IСПАНIЯ-АНГЛIЯ — 2:0

Калi зборная Iспанii па футболу нiяк не зловiць удачу за хвост (яна нiколi не ўваходзiла ў тройку мацнейшых на чэмпiянаце свету), то iспанскiя клубы ў 2006 годзе па-сапраўднаму «адарвалiся» на полi, прычым абодва на англiйскiх камандах. Мацнейшай у Лiзе чэмпiёнаў стала «Барселона», якая перамагла лонданскi «Арсенал». Заўважым, што ў тым фiнале адбыўся дэбют беларускага iграка ў рашаючай сустрэчы. На жаль, Аляксандр Глеб уступiў трафей у саставе «кананiраў» — 1:2. У гэты ж год iспанская «Севiлья» заваявала Кубак УЕФА: яна разграмiла англiйскi «Мiдлсбро» — 4:0. Апошнi раз «Севiлья» выйгравала сур’ёзны трафей амаль 60 гадоў таму, а сёлета акрамя Кубка УЕФА здабыла i Суперкубак (перамагла «Барселону» — 3:0).

«КАРОЛЬ» ПАКIНУЎ ТРАСУ БЕЗ «КАРОНЫ»

Самы прэстыжны вiд аўтаспорту — «Каралеўскiя гонкi», зразумела, таксама заслугоўвае ўвайсцi ў сямёрку самых запамiнальных спартыўных падзей мiнулага года. «Формула-1» сёлета была цiкавай з-за своеасаблiвай iнтрыгi: цi зможа сямiразовы чэмпiён свету Мiхаэль Шумахер завяршыць сваю кар’еру з васьмым тытулам? Гэты рэбус iснаваў да перадапошняга этапу, Гран-пры Японii, дзе за 17 кругоў да фiнiшу ў балiда нямецкага гоншчыка згарэў матор. Каб «чырвоны барон» перамог у «Формуле-1», на апошнiм Гран-пры Бразiлii яму не дастаткова было стаць першым: патрабавалася фiяска галоўнага прэтэндэнта на чэмпiёнства Фернанда Алонса, але таму для вынiковай вiкторыi хапiла фiнiшу ў ачковай зоне. Iспанец другi сезон запар выйграў «Каралеўскiя гонкi», ды i ў Кубку канструктараў перамагла каманда «Рэно», якую на трасе прадстаўляў усё той жа Алонса. Двайны ўдар для былога «караля» трасы (фота 1).

СЯРЭБРАНАЯ САЛАТНIЦА — У БЫЛЫХ САПЕРНIКАЎ

Фiнал Кубка Дэвiса, у якiм сустракалiся былыя сапернiкi беларускай мужчынскай зборнай (каманды Расii i Аргенцiны), варты трапiць у спiс галоўных турнiраў-2006. Каму дастанецца Сярэбраная салатнiца, вырашалася ў апошнiм матчы. Мацнейшым у родных сценах аказалiся нашы ўсходнiя суседзi — 3:2. Цiкава, што менавiта з такiм лiкам расiяне ўпершыню выйгралi ў розыгрышу Кубка Дэвiса: у 2002-м адабралi трафей у французаў. Нагадаем, што два гады таму абодвух фiналiстаў гэтага розыгрышу нашы тэнiсiсты (Уладзiмiр Валчкоў выступаў з траўмай нагi) перамаглi ў Мiнску — з лiкам 3:2 выйгралi ў расiян, з вынiкам 5:0 — у аргенцiнцаў, прычым з апошнiмi беларусы зноў могуць выйсцi на корт, калi ў лютым перамогуць шведаў, а аргенцiнцы — аўстрыйцаў.

КАМП’ЮТАРНЫ МАТ ЧАЛАВЕКУ

У шахматнай «вайне» памiж чалавекам i машынай усю дуэль выйграў камп’ютар. Гэта падзея выклiкала ў спартыўным асяроддзi вялiкi рэзананс. Нагадаем, што ў нямецкiм Боне расiйскi гросмейстар, абсалютны чэмпiён свету Уладзiмiр Крамнiк прайграў апошняй, дзесятай версii праграмы Dеер Fritz у шасцiраундавай дуэлi — 2:4. Наогул процiстаянне людзей i машын вядзецца з ХVIII стагоддзя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самыя яркiя iмгненнi на мiжнароднай арэне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика