21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хiт-парад скандалаў сезона па версii «Звязды»

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ірына ПРЫМАК

Спартсмены, трэнеры i суддзi становяцца знакамiтымi не толькi дзякуючы сваiм поспехам, але i скандалам, у якiх яны замешаны. Прапануем вашай увазе рэйтынг самых гучных з iх у мiнулым спартыўным годзе.

У спiсе своеасаблiвай свiнаманii пад першым нумарам размясцiўся прынцыповы расiйскi арбiтр Валянцiн Iваноў, якi ў матчы 1/8 фiналу сусветнага футбольнага першынства-2006 памiж Партугалiяй i Галандыяй паказаў ажно 16 жоўтых i 4 чырвоныя карткi. Футбольныя спецыялiсты раздзялiлiся на некалькi лагераў: хтосьцi апраўдаў такое судзейства рэферы, бо сустрэча была вельмi грубай, а нехта палiчыў, што Iваноў не меў рацыю, наказваючы iгракоў настолькi жорстка. Чым не стопрацэнтны скандал?

На другiм радку — скандалу ў iтальянскай серыi «А», звязаны з дагаворнымi матчамi. Асаблiва пацярпеў турынскi «Ювентус»: «Старую сiньёру» не толькi перавялi ў дывiзiён «В», але i адабралi чэмпiёнскiя тытулы двух мiнулых сезонаў, а стартаваць у першынстве прымусiлi без 17 ачкоў. А вось «Мiлан», «Лацыё» i «Фiярэнцiну», хоць яны таксама «засвяцiлiся» ў скандальнай справе, амаль не пакаралi. «Мiлан» нават узяў удзел у Лiзе чэмпiёнаў, хоць камандзе пагражалi наогул забаранiць удзел у турнiрах.

Трэцi рэйтынг набыў «сюрпрыз» ад мiжнароднага саюза канькабежцаў, якi напярэдаднi зiмовых Гульняў у Турыне праявiў сапраўднае свiнства: перагледзеў нарматывы, якiя дапускалi канькабежцаў на Алiмпiяду. Такiм чынам, ахвярамi сталi прадстаўнiкi шэрагу краiн. У прыватнасцi, ад нашай рэспублiкi ў Iталiю змагла паехаць толькi Святлана Радкевiч. Анжалiка Кацюга, якой удалося-такi даказаць сваю невiнаватасць у допiнгавым скандале (аналiз праводзiўся з парушэннямi, проба «А» не адпавядала пробе «В»), засталася па-за турнiрам.

На чацвёртым месцы, хоць кагосьцi, можа, i здзiвiць такi не надта высокi рэйтынг, але ж... — гэта атака француза Зiдана iтальянца Матэрацы ў фiнале сёлетняга чэмпiянату свету па футболу. Галоўны арбiтр выдалiў (па некаторых крынiцах ён нават не бачыў эпiзоду), як потым аказалася, лепшага iграка мундзiяля-2006, а ў вынiку па пенальцi ў самым ганаровым футбольным турнiры перамагла зборная, большасць iгракоў якой прадстаўлялi клубы, што былi замешаны ў карупцыйным скандале ў iтальянскай серыi «А» — «Мiлане», «Фiярэнцiне», «Лацыё» i «Ювентусе». Акрамя таго iтальянская зборная лiдзiруе сярод адвечных сiмулянтаў свету. Зiдан, канешне, не пай-хлопчык, але Матэрацы — адзiн з самых грубых абаронцаў. Не вiнаваты ў iнцыдэнце чалавек наўрад цi стаў бы шукаць карысць у «бычызме» Зiзу: пiсаць кнiгу «Што я на самай справе сказаў Зiдану» з 249 (!) варыянтамi дыялогу, рэкламаваць спартыўную фiрму ў ролiку, якi нагадвае атаку Зiнэдзiна галавой у грудзi Матэрацы.

На пятым радку мы паставiм гемаглабiнавы каранцiн на зiмовай Алiмпiядзе-2006. У складзе 12 «вiнаватых» лыжнiкаў былi i беларусы Аляксандр Лазуткiн i лiдар нашай каманды Сяргей Далiдовiч. Дарэчы, апошняга з-за вялiкай колькасцi гемаглабiну ў крывi двойчы адлучылi ад гонак, спартсмен нават вяртаўся ў Мiнск, каб знiзiць гемаглабiн, потым вярнуўся на трасу ў гонцы на 50 кiламетраў, рухаўся ў групе лiдараў i меў шанцы трапiць у прызёры, але з барацьбы за медалi беларуса выбiў нават не лыжнiк, а трэнер аўстрыйскай зборнай. Той выскачыў на лыжню i «выпадкова» збiў нашага Сяргея. У вынiку Далiдовiч упаў, зламаў палку i фiнiшаваў 12-м. А аўстрыйскі лыжнік Батвiнаў стаў бронзавым медалiстам.

Шостымi сталi ўцёкi расiянiна Яўгена Малкiна з месца збораў яго каманды, каб гуляць у НХЛ за «Пiтсбург Пiнгвiнз», калi падпiсаў ужо кантракт з магнiтагорскiм «Металургам». Што ж, калi моцна захацець, можна i ў космас паляцець.

Аднаму хочацца ў НХЛ, а iншаму, пардон, у туалет, таму замыкае сямёрку скандалаў без усялякiх разваг абвiнавачванне расiйскага гросмайстра Уладзiмiра Крамнiка (яго прад’явiў балгарскi спартсмен Весялiн Тапалаў) у занадта частым наведваннi асабiстай прыбiральнi, быццам у шахматыста там шпаргалкi. Такую патрэбную рэч для любога цывiлiзаванага чалавека, як WС, у час шахматнай партыi, пэўна, успрымаюць iнакш. Праўда, праз некалькi месяцаў пасля гульнi Тапалаў узгадваў аб правадах, што знайшлi ва ўборнай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спартсмены, трэнеры i суддзi становяцца знакамiтымi не толькi дзякуючы сваiм поспехам, але i скандалам, у якiх яны замешаны. Прапануем вашай увазе рэй
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика