Сямёрка спартыўных кур’ёзаў мiнулага года:
Алiмпiйскi камiтэт Азii адабраў медаль у iндыйскай лёгкаатлеткi Санцi Сундараджан за другi вынiк на турнiры ў горадзе Доха ў забегу на 800 метраў, бо спартсменка аказалася ...мужчынам. Допiнг-проба бягуннi выклiкала здзiўленне ў медыцынскай брыгады.
Англiйскi арбiтр Грэм Пол, якi абслугоўваў матчы чэмпiянату свету ў Германii, настолькi захапiўся гульнёй памiж Харватыяй i Аўстралiяй, што паказаў балканцу Йосiпу Шымунiчу ажно тры жоўтыя карткi. Якая адзнака была ў суддзi па матэматыцы, кажаце? За пройгрыш сваёй зборнай французам i вылет з сусветнага першынства ў чвэрцьфiнале бразiльскiя фанаты спалiлi статую былога футбольнага кумiра — Раналдзiньё. За паўгадзiны да кантрольнага ўзважвання на зiмовай Алiмпiядзе ў Iталii беларускi прыгун з трамплiна Пётр Чаадаеў схуднеў на 200 грамаў, з-за чаго не здолеў квалiфiкавацца на спаборнiцтвы (важыў 67 кг 800 г замест 68): у яго вiдзе спорту ўлiчваюцца пэўныя прапорцыi даўжынi лыж i вагi чалавека. На чэмпiянаце свету па футболу ў матчы Паўднёвая Карэя—Тога з-за памылкi арганiзатараў гiмн карэйцаў прагучаў двойчы, што, зразумела, пакрыўдзiла тагалезцаў. Магчыма, паўплывала дата матча — 13 чэрвеня? На футбольны матч два аргенцiнскiя балельшчыкi дабралiся на iнвалiдных калясках па льготных бiлетах, але «пагарэлi», бо пасля атак сваёй каманды ўскаквалi на ногi. Шведскi балельшчык быў настолькi патрыятычным, што пафарбаваў свой дом у колеры зборнай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алiмпiйскi камiтэт Азii адабраў медаль у iндыйскай лёгкаатлеткi Санцi Сундараджан за другi вынiк на турнiры ў горадзе Доха ў забегу на 800 метраў, бо |
|