У новым годзе — новыя станцыi метро, новыя аўтобусы
Сяргей РАСОЛЬКА
У «Дзень горада «Мiнск-2007» плануецца адкрыццё двух новых станцый першай лiнii метрапалiтэна — «Барысаўскi тракт» i «Уручча» (працягласцю 2,7 кiламетра). Для захавання iснуючага iнтэрвалу руху будуць закуплены чатыры новыя саставы. Дарэчы, 2007 год — юбiлейны для сталiчнай падземкi, у маi споўнiцца 30 гадоў з часу пачатку яго будаўнiцтва ў беларускай сталiцы.
Запланавана таксама будаўнiцтва тралейбуснай лiнii па вул. Гарэцкага i вул. Лабанка — ад вул. Рафiева да вул. Адзiнцова, каб палепшыць транспартныя зносiны жыхароў буйнога жылога раёна «Малiнаўка» са станцыямi метрапалiтэна. У цэлым па краiне запланавана набыццё 821 аўтобуса. Мiнтрансам будзе распрацавана цэнтралiзаваная сiстэма продажу бiлетаў на праезд у пасажырскiм транспарце. Гэта дазволiць, ужо пачынаючы з 2008 года, прадаставiць дадатковыя паслугi насельнiцтву па набыццю за наяўны i безнаяўны разлiкi ў касах пасажырскiх тэрмiналаў бiлетаў на аўтобусы, якiя адпраўляюцца з iншых аўтавакзалаў, на цягнiкi i самалёты, а таксама набываць аўтобусныя бiлеты праз iнфакiёскi. Укараненне такой сiстэмы, упэўнены яе распрацоўшчыкi, дасць значную сацыяльную i эканамiчную эфектыўнасць за кошт наблiжэння паслугi да пасажыра, прадастаўлення дадатковага сэрвiсу i забеспячэння прынцыпу «аднаго акна».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У «Дзень горада «Мiнск-2007» плануецца адкрыццё двух новых станцый першай лiнii метрапалiтэна — «Барысаўскi тракт» i «Уручча» (працягласцю 2,7 кiламет
|
|