Якiя сюрпрызы падрыхтаваў студзень?
Паводле папярэднiх даных, у першай палове студзеня будзе пераважаць цёплае для гэтай пары надвор’е. Часамi пройдуць ападкi, у асноўным дождж. На асобных участках дарог галалёдзiца. Начная тэмпература ў сталiцы будзе вагацца ад мiнус трох да плюс трох, дзённая — ад нуля да плюс трох. Аб гэтым карэспандэнту агенцтва «Мiнск—Навiны» паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.
У другой палове месяца, па разлiках сiноптыкаў, тэмпературны фон наблiзiцца да клiматычнай нормы (для Мiнска — 6,9 градуса марозу), а ў асобныя суткi тэмпература чакаецца на 1—3 градусы нiжэй за норму. Уначы ў асноўным 0—мiнус 5, удзень — мiнус 4—+1. У найбольш халодныя ночы ў трэцяй дэкадзе студзеня слупок тэрмометра апусцiцца да мiнус 5—10, а ўдзень — да 6—8 градусаў марозу. У асобныя днi пройдзе кароткачасовы снег, на дарогах — галалёдзiца. У цэлым жа студзень 2007 года чакаецца на два градусы цяплей чым звычайна i дастаткова вiльготны. Па прагнозах сiноптыкаў, за месяц выпадзе 130 працэнтаў месячнай нормы ападкаў (для сталiцы яна складае 43 мiлiметры). Святлана ФРАЛЯНКОВА, «Мiнск—Навiны». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле папярэднiх даных, у першай палове студзеня будзе пераважаць цёплае для гэтай пары надвор’е. Часамi пройдуць ападкi, у асноўным дождж. На асобн
|
|