У Беларусi 2007 год аб’яўлены Годам дзiцяцi
Марыя АГАФОНАВА, БЕЛТА
Аб гэтым заявiў, адказваючы на пытаннi журналiстаў у Жлобiне, Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, кiраўнiцтва Беларусi ўжо ў 2006 годзе зрабiла сур’ёзныя заканадаўчыя захады па абароне дзяцей, павышэнню патрабаванняў да нядбайных бацькоў. «У наступным годзе мы максiмум зробiм для дзiцяцi», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Падводзячы вынiкi 2006 года — Года мацi, Прэзiдэнт падкрэслiў, што ўпершыню за апошнiя гады ў Беларусi адзначана вельмi добрая дынамiка прыросту насельнiцтва. «Гэта галоўны вынiк работы сiстэмы аховы здароўя i адукацыi», — сказаў Прэзiдэнт. Пры гэтым ён выказаў удзячнасць беларускiм жанчынам. «Дзецi — гэта наша будучыня», — сказаў на заканчэнне кiраўнiк дзяржавы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў, адказваючы на пытаннi журналiстаў у Жлобiне, Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка |
|