21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублiкi Беларусь

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2007 год

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 11 снежня 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 20 снежня 2006 года

Артыкул 1. Зацвердзiць рэспублiканскi бюджэт на 2007 год па расходах у суме 32 011 083 279,0 тыс. рублёў зыходзячы з прагназуемага аб’ёму даходаў у суме 30 611 83 279,0 тыс. рублёў.

Устанавiць межавы памер дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту на 2007 год у суме 1 400 000 000,0 тыс. рублёў.

Ажыццявiць фiнансаванне дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту ў 2007 годзе згодна з дадаткам 1.

Артыкул 2. Рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, рэспублiканскi дарожны фонд, рэспублiканскi фонд аховы прыроды, фонд нацыянальнага развiцця, фонд арганiзацыi збору (нарыхтоўкi) i выкарыстання адходаў у якасцi другаснай сыравiны, iнавацыйныя фонды i фонд развiцця будаўнiчай навукi, якiя ўтвараюцца ў адпаведнасцi з гэтым Законам*, у 2007 годзе з’яўляюцца дзяржаўнымi мэтавымi бюджэтнымi фондамi.

Артыкул 3. Уключыць у 2007 годзе:

у рэспублiканскi бюджэт сродкi дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, рэспублiканскага дарожнага фонду, рэспублiканскага фонду аховы прыроды, фонду нацыянальнага развiцця, фонду арганiзацыi збору (нарыхтоўкi) i выкарыстання адходаў у якасцi другаснай сыравiны, iнавацыйных фондаў i фонду развiцця будаўнiчай навукi, а таксама сродкi дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь;

у мясцовыя бюджэты сродкi iнавацыйных фондаў, якiя ўтвараюцца абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчым камiтэтамi, а таксама сродкi пазабюджэтных фондаў, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь мясцовымi Саветамi дэпутатаў або выканаўчымi i распарадчымi органамi.

Артыкул 4. Устанавiць, што ў 2007 годзе:

1. Даходы рэспублiканскага бюджэту складаюць 30 611 083 279,0 тыс. рублёў згодна з дадаткам 2.

2. Даходы рэспублiканскага бюджэту фармiруюцца за кошт:

2.1. падаткаў, збораў (пошлiн):

падаткаў на даходы i прыбытак (за выключэннем адлiчэнняў, якiя перадаюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска ў памерах, прадугледжаных абзацам другiм артыкула 6 гэтага Закона, i падатку на даходы, якi залiчваецца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска ў адпаведнасцi з абзацам трэцiм падпункта 1.1 пункта 1 артыкула 7 гэтага Закона);

падатку на дабаўленую вартасць (за выключэннем адлiчэнняў, якiя перадаюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска ў памерах, прадугледжаных абзацам трэцiм артыкула 6 гэтага Закона);

акцызаў (за выключэннем акцызаў, якiя поўнасцю залiчваюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска ў адпаведнасцi з абзацам восьмым падпункта 1.1 пункта 1 артыкула 7 гэтага Закона);

мытных пошлiн i мытных збораў;

падатку на выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагiчнага падатку) (за выключэннем экалагiчнага падатку, якi залiчваецца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска ў адпаведнасцi з абзацам шостым падпункта 1.1 пункта 1 артыкула 7 гэтага Закона);

падаткаў, збораў i iншых плацяжоў, якiя залiчваюцца ў рэспублiканскi бюджэт у адпаведнасцi з пунктам 1 артыкула 20 i пунктам 2 артыкула 21 гэтага Закона;

iншых падаткаў, збораў (пошлiн) у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь;

2.2. непадатковых даходаў:

за карыстанне банкамi грашовымi сродкамi рэспублiканскага бюджэту;

па бюджэтных пазыках, прадастаўленых за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту;

дывiдэндаў на долi (акцыi), якiя знаходзяцца ў рэспублiканскай уласнасцi;

часткi прыбытку, якi плацiцца арганiзацыямi ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь;

арэнднай платы ад здачы маёмасцi, якая знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi, у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь;

ад рэалiзацыi рэспублiканскай маёмасцi (у тым лiку ад продажу юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь i замежным дзяржавам зямельных участкаў, якiя знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь), а таксама маёмасных правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi;

ад рэалiзацыi канфiскаванай i iншым спосабам звернутай у даход дзяржавы маёмасцi (за выключэннем даходаў, якiя залiчваюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска ў адпаведнасцi з абзацам чацвёртым падпункта 1.2 пункта 1 артыкула 7 гэтага Закона);

штрафаў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь;

iншых даходаў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

3. Даходы бюджэтаў свабодных эканамiчных зон, якiя ўключаюцца ў рэспублiканскi бюджэт, фармiруюцца за кошт падаткаў на даходы i прыбытак, акцызаў, якiя плацяцца рэзiдэнтамi свабодных эканамiчных зон (за выключэннем тых, якiя спаганяюцца пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь).

4. Падаткi, зборы (пошлiны) i iншыя даходы, указаныя ў пунктах 2 i 3 гэтага артыкула, залiчваюцца на адзiны казначэйскi рахунак Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь i размяркоўваюцца ў адпаведнасцi з гэтым Законам.

Артыкул 5. Устанавiць, што ў 2007 годзе:

1. Плацяжы надзвычайнага падатку для лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (далей — надзвычайны падатак) i абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi, якiя праводзяцца адзiным плацяжом арганiзацыямi, а таксама плацяцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi абавязковыя адлiчэннi ў дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi, за снежань 2006 года, у парадку пераразлiкаў па вынiках за 2006 год i ў кошт пагашэння запазычанасцi, якая ўтварылася да 1 студзеня 2007 года, падлягаюць залiчэнню ў рэспублiканскi бюджэт.

2. Рэшткi сродкаў рэспублiканскага фонду садзейнiчання занятасцi па стану на 1 студзеня 2007 года падлягаюць залiчэнню ў рэспублiканскi бюджэт.

3. Вяртанне залiшне выплачаных, а таксама залiшне спагнаных сум надзвычайнага падатку i абавязковых адлiчэнняў у дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi ажыццяўляецца са сродкаў рэспублiканскага бюджэту ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 6. Зацвердзiць на 2007 год нарматывы адлiчэнняў (у працэнтах) ад:

падаткаў на даходы i прыбытак (за выключэннем падаткаў на даходы i прыбытак, якiя плацяцца рэзiдэнтамi свабодных эканамiчных зон, i падатку на даходы ад ажыццяўлення латарэйнай дзейнасцi па рэспублiканскiх латарэях) у памеры 50 працэнтаў — у бюджэты абласцей i 35,4 працэнта — у бюджэт г. Мiнска, якiя атрымлiваюцца на адпаведнай тэрыторыi вобласцi i г. Мiнска;

падатку на дабаўленую вартасць — 30 працэнтаў, у тым лiку ў бюджэты: Брэсцкай вобласцi — 4,44 працэнта, Вiцебскай — 3,99, Гомельскай — 4,56, Гродзенскай — 3,45, Мiнскай — 4,53, Магiлёўскай вобласцi — 3,54, г. Мiнска — 5,49 працэнта.

Артыкул 7. Устанавiць, што ў 2007 годзе:

1. У поўным аб’ёме залiчваюцца ў бюджэты абласцей i г. Мiнска:

1.1. падаткi, зборы (пошлiны):

падаходны падатак з фiзiчных асоб;

падатак на даходы ад ажыццяўлення латарэйнай дзейнасцi па мясцовых латарэях;

падатак на нерухомасць;

зямельны падатак;

падатак за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагiчны падатак) у частцы плацяжоў за выкарыстанне (канфiскацыю, здабычу) прыродных рэсурсаў i плацяжоў за перапрацоўку нафты i нафтапрадуктаў арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць перапрацоўку нафты;

падатак пры спрошчанай сiстэме падаткаабкладання;

акцызы па вiну, напiтках слабаалкагольных i вiнных (акрамя акцызаў на ўказаныя тавары, якiя спаганяюцца пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь, а таксама плацяцца ў бюджэты свабодных эканамiчных зон у адпаведнасцi з пунктам 3 артыкула 4 гэтага Закона);

адзiны падатак з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб;

адзiны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi;

падатак на iгральны бiзнэс;

iншыя падаткi, зборы (пошлiны) у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь;

1.2. непадатковыя даходы:

за карыстанне банкамi грашовымi сродкамi мясцовых бюджэтаў;

па бюджэтных пазыках, прадастаўленых за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў;

сродкi, атрыманыя ад рэалiзацыi безгаспадарнай маёмасцi i кладаў;

арэндная плата ад здачы маёмасцi, якая знаходзiцца ў камунальнай уласнасцi, у тым лiку за зямельныя ўчасткi, у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь;

ад рэалiзацыi камунальнай маёмасцi, у тым лiку ад продажу грамадзянам Рэспублiкi Беларусь зямельных участкаў, якiя знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi;

штрафы ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь;

iншыя паступленнi ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

2. Падаткi (за выключэннем падатку на дабаўленую вартасць), зборы (пошлiны), выплачаныя зноў створанымi ў 2007 годзе ў гарадах раённага падпарадкавання з колькасцю насельнiцтва да 50 тысяч чалавек, пасёлках гарадскога тыпу, сельскiх населеных пунктах арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць (акрамя гандлёва-пасрэднiцкай дзейнасцi), з сярэдняй колькасцю работнiкаў не больш за 100 чалавек (за выключэннем рэспублiканскiх унiтарных прадпрыемстваў i гаспадарчых таварыстваў з доляй рэспублiканскай уласнасцi), поўнасцю залiчваюцца ў адпаведныя мясцовыя бюджэты па месцы пастаноўкi гэтых арганiзацый на ўлiк у падатковых органах з дня iх дзяржаўнай рэгiстрацыi да 1 студзеня 2011 года.

Артыкул 8. У 2007 годзе:

1. Абласныя, Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ў адпаведнасцi з пунктам 3 гэтага артыкула маюць права ўводзiць на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак наступныя мясцовыя падаткi i зборы:

1.1. падатак з продажу тавараў у рознiчным гандлi.

Плацельшчыкамi падатку з продажу тавараў у рознiчным гандлi з’яўляюцца арганiзацыi, вызначаныя пунктам 2 артыкула 13 Агульнай часткi Падатковага кодэксу Рэспублiкi Беларусь (далей у гэтым артыкуле i артыкуле 9 гэтага Закона — арганiзацыi) i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi (за выключэннем iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — плацельшчыкаў адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i арганiзацый, якiя прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання, i арганiзацый, якiя плацяць адзiны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi), ажыццяўляюць рознiчны гандаль таварамi праз гандлёвыя i iншыя аб’екты (далей — рознiчная гандлёвая сетка) у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак.

Па падатку з продажу тавараў у рознiчным гандлi:

аб’ектам падаткаабкладання з’яўляюцца аперацыi па рэалiзацыi ў рознiчнай гандлёвай сетцы тавараў (за выключэннем сацыяльна значных тавараў па пералiку, зацверджанаму Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, а таксама бензiну i дызельнага палiва);

падатковая база вызначаецца як выручка ад рэалiзацыi плацельшчыкамi тавараў зыходзячы з рознiчных цэн без уключэння ў iх падатку з продажу тавараў у рознiчным гандлi;

падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў памеры, якi не перавышае пры рэалiзацыi тавараў, увезеных на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь i выпушчаных у свабодны зварот у Рэспублiцы Беларусь, 15 працэнтаў падатковай базы, iншых тавараў — 5 працэнтаў падатковай базы.

Сума падатку з продажу тавараў у рознiчным гандлi ўстанаўлiваецца як надбаўка да цаны рэалiзуемых тавараў з улiкам падатку на дабаўленую вартасць i выключаецца з выручкi пры вылiчэннi падаткаў, збораў i iншых плацяжоў, якiя плацяцца ў бюджэт, у тым лiку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды;

1.2. падатак на паслугi.

Плацельшчыкамi падатку на паслугi з’яўляюцца арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi (за выключэннем iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — плацельшчыкаў адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i арганiзацый, якiя прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання, i арганiзацый, якiя плацяць адзiны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi), што ажыццяўляюць на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак аперацыi па аказанню паслуг i з’яўляюцца аб’ектам падаткаабкладання.

Па падатку на паслугi:

аб’ектам падаткаабкладання з’яўляюцца аперацыi па аказанню арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi паслуг: рынкаў, кiрмашоў, выставак-продажаў; гасцiнiц (кемпiнгаў, матэляў); рэстаранаў (бараў, кафэ); дыскатэк, бiльярдных, боўлiнг-клубаў; цырульняў (салонаў прыгажосцi), салярыяў; з нерухомай маёмасцю; сотавай перасоўнай электрасувязi, якiя аказваюцца абанентам; кабельнага тэлебачання; па тэхнiчнаму абслугоўванню i рамонту транспартных сродкаў для фiзiчных асоб; турыстычных i касметычных паслуг;

падатковая база вызначаецца як выручка ад рэалiзацыi плацельшчыкамi паслуг без уключэння ў iх па-датку на паслугi;

падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў памеры, якi не перавышае 10 працэнтаў падатковай базы.

Сума падатку на паслугi ўстанаўлiваецца як надбаўка да цаны рэалiзуемых паслуг з улiкам падатку на дабаўленую вартасць i выключаецца з выручкi пры вылiчэннi падаткаў, збораў i iншых плацяжоў, якiя плацяцца ў бюджэт, у тым лiку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды;

1.3. мэтавыя зборы (транспартны збор на абнаўленне i аднаўленне транспарту агульнага карыстання, якi выкарыстоўваецца на маршрутах у гарадскiх пасажырскiх, прыгарадных i мiжгароднiх аўтобусных зносiнах, збор на ўтрыманне i развiццё iнфраструктуры горада (раёна.

Плацельшчыкамi мэтавых збораў з’яўляюцца арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi (за выключэннем iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — плацельшчыкаў адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i арганiзацый, якiя прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання, i арганiзацый, што плацяць адзiны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi).

Па мэтавых зборах:

аб’ектам падаткаабкладання з’яўляецца ажыццяўленне прадпрымальнiцкай дзейнасцi на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак;

падатковая база вызначаецца:

для плацельшчыкаў-арганiзацый — як сума прыбытку, якая застаецца ў распараджэннi арганiзацыi пасля падаткаабкладання;

для плацельшчыкаў — iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — як сума даходу, якая застаецца ў распараджэннi iндывiдуальнага прадпрымальнiка пасля аплаты падаткаў, збораў (пошлiн), iншых абавязковых плацяжоў;

падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў памеры, якi не перавышае (па сукупнасцi) 3 працэнтаў падатковай базы, у тым лiку:

транспартнага збору на абнаўленне i аднаўленне транспарту агульнага карыстання, якi выкарыстоўваецца на маршрутах ў гарадскiх пасажырскiх, прыгарадных у мiжгароднiх аўтобусных зносiнах, — не менш чым 2 працэнты;

збору на ўтрыманне i развiццё iнфраструктуры горада (раёна) — не больш за 1 працэнт.

Аплата мэтавых збораў плацельшчыкамi праводзiцца за кошт прыбытку (даходу), якi застаецца ў iх распараджэннi пасля аплаты падаткаў, збораў (пошлiн), iншых абавязковых плацяжоў.

Парадак аплаты мэтавых збораў арганiзацыямi, якiя маюць фiлiялы, прадстаўнiцтвы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi, устанаўлiваецца Мiнiстэрствам па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь;

1.4. зборы з карыстальнiкаў.

Плацельшчыкамi збораў з карыстальнiкаў з’яўляюцца арганiзацыi, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi i фiзiчныя асобы (за выключэннем iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — плацельшчыкаў адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i арганiзацый, якiя прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання, i арганiзацый, што плацяць адзiны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi).

Па зборах з карыстальнiкаў:

аб’ектамi падаткаабкладання з’яўляюцца:

паркоўка (стаянка) транспартных сродкаў у спецыяльна абсталяваных месцах;

ажыццяўленне гандлю на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак;

валоданне сабакамi i (або) выкарыстанне iх у прадпрымальнiцкай дзейнасцi;

размяшчэнне вонкавай рэкламы на замежных мовах, а таксама зарэгiстраваных таварных знакаў (знакаў абслугоўвання) на замежных мовах;

ажыццяўленне будаўнiцтва аб’ектаў на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак;

падатковая база вызначаецца ў залежнасцi ад аб’екта падаткаабкладання;

падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў залежнасцi ад аб’екта падаткаабкладання ў памерах, кратных базавай велiчынi, i з’яўляюцца адзiнымi для ўсёй тэрыторыi вобласцi, г. Мiнска.

Аплата збораў з карыстальнiкаў арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi праводзiцца за кошт прыбытку (даходу), якi застаецца ў iх распараджэннi пасля аплаты падаткаў, збораў (пошлiн), iншых абавязковых плацяжоў;

1.5. збор з нарыхтоўшчыкаў.

Плацельшчыкамi збору з нарыхтоўшчыкаў з’яўляюцца арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi (за выключэннем iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i арганiзацый, якiя прымяняюць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання, i арганiзацый, якiя плацяць адзiны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi).

Па збору з нарыхтоўшчыкаў:

аб’ектам падаткаабкладання з’яўляецца ажыццяўленне промыславай нарыхтоўкi (закупкi) дзiкарослых раслiн (iх частак), грыбоў, тэхнiчнай i лекавай сыравiны раслiннага паходжання, сельскагаспадарчай прадукцыi ў мэтах iх прамысловай перапрацоўкi або рэалiзацыi;

падатковая база вызначаецца як кошт аб’ёму нарыхтоўкi (закупкi) прадукцыi, вызначаная зыходзячы з нарыхтоўчых (закупачных) цэн;

падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў залежнасцi ад вiду нарыхтаванай (закупленай) прадукцыi i не могуць перавышаць 5 працэнтаў падатковай базы.

Сума збору з нарыхтоўшчыкаў адносiцца на сабекошт прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) i ўключаецца ў затраты па вытворчасцi i рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), якiя ўлiчваюцца пры падаткаабкладаннi.

Збор з нарыхтоўшчыкаў не плацiцца, калi пры нарыхтоўцы дзiкарослых раслiн (iх частак), грыбоў, тэхнiчнай i лекавай сыравiны раслiннага паходжання адпаведнай арганiзацыяй або iндывiдуальным прадпрымальнiкам унесена плата за пабочнае лясное карыстанне;

1.6. курортны збор.

Плацельшчыкамi курортнага збору з’яўляюцца фiзiчныя асобы, якiя знаходзяцца ў санаторна-курортных i аздараўленчых установах, за выключэннем тых, хто накiроўваецца на аздараўленне i санаторна-курортнае лячэнне бясплатна ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Па курортнаму збору:

аб’ектам падаткаабкладання з’яўляецца знаходжанне фiзiчнай асобы ў санаторна-курортных i аздараўленчых арганiзацыях, размешчаных на тэрыторыi адпаведных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак;

падатковая база вызначаецца зыходзячы з кошту пуцёўкi ў санаторна-курортныя i аздараўленчыя ўстановы;

падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў залежнасцi ад вiду санаторна-курортнай i аздараўленчай установы i не могуць перавышаць 3 працэнтаў падатковай базы.

2. Абласныя, Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў, Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню не маюць права ўводзiць iншыя мясцовыя падаткi i зборы, акрамя ўказаных у пункце 1 гэтага артыкула, а таксама ўстанаўлiваць iншыя плацяжы ў адпаведныя мясцовыя бюджэты, у тым лiку ў мясцовыя мэтавыя бюджэтныя фонды i пазабюджэтныя фонды, якiя валодаюць прыкметамi падаткаў, збораў (пошлiн), калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

3. Мясцовыя падаткi i зборы, указаныя ў падпунктах 1.1 — 1.5 пункта 1 гэтага артыкула, уводзяцца абласнымi, Мiнскiм гарадскiм Саветамi дэпутатаў i залiчваюцца ў мясцовыя бюджэты абласцей i г. Мiнска.

Курортны збор, указаны ў падпункце 1.6 пункта 1 гэтага артыкула, уводзiцца Мiнскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў, Саветамi дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню i залiчваюцца ў адпаведныя бюджэты.

Пры ўвядзеннi мясцовых падаткаў i збораў мясцовыя Саветы дэпутатаў у адпаведнасцi з гэтым артыкулам вызначаюць плацельшчыкаў, падатковыя стаўкi, падатковы перыяд, парадак вылiчэння, парадак i тэрмiны платы мясцовых падаткаў i збораў, а таксама тэрмiны падачы ў падатковыя органы падатковых дэкларацый (разлiкаў) па мясцовых падатках i зборах. Пры ўвядзеннi збораў з карыстальнiкаў, указаных у падпункце 1.4 пункта 1 гэтага артыкула, абласныя, Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i гэтым артыкулам вызначаюць таксама падатковую базу па такiх зборах.

Падатковыя льготы па мясцовых падатках i зборах падаюцца мясцовымi Саветамi дэпутатаў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

4. Кантроль за правiльнасцю вылiчэння, паўнатой i своечасовасцю платы мясцовых падаткаў i збораў ускладаецца на падатковыя органы, адпаведныя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, органы мясцовага кiравання i самакiравання.

5. Правы i абавязкi плацельшчыкаў мясцовых падаткаў i збораў, адказнасць за правiльнасць iх вылiчэння, паўнату i своечасовасць платы, парушэнне ўстаноўленага тэрмiну падачы дэкларацый (разлiкаў) па мясцовых падатках i зборах, парадак iх спагнання, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правiльнасцю iх вылiчэння i своечасовасцю платы ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 9. У 2007 годзе:

1. Устанаўлiваецца збор у рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi.

2. З арганiзацый спаганяюцца: збор у рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi — па стаўцы 2 працэнты, падатак з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог — па стаўцы 1 працэнт ад выручкi, атрыманай ад рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) (банкамi i нябанкаўскiмi крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi, за выключэннем Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, — ад даходу за вылiкам расходаў па плаце працэнтаў, камiсiйных i iншых банкаўскiх расходаў; арганiзацыямi незалежна ад арганiзацыйна-прававой формы, якiя ажыццяўляюць гандлёвую, нарыхтоўчую дзейнасць i дзейнасць па аказанню паслуг грамадскага харчавання, — ад валавога даходу; страхавымi арганiзацыямi — ад прыбытку). Пры гэтым фiлiялы, прадстаўнiцтвы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi беларускiх арганiзацый, якiя маюць асобны баланс i цякучы (разлiковы) або iншы банкаўскi рахунак, па адпаведных аб’ектах падаткаабкладання выконваюць падатковыя абавязацельствы гэтых арганiзацый у парадку, устаноўленым гэтым артыкулам.

Плата збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог робiцца адзiным плацяжом у памеры 3 працэнтаў.

Адзiны плацеж, указаны ў частцы другой гэтага пункта, размяркоўваецца:

у рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi — 67 працэнтаў;

у рэспублiканскi дарожны фонд на фармiраванне падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог — 33 працэнты.

3. Вызвалiць:

3.1. ад платы збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог:

арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства (акрамя кветак i дэкаратыўных раслiн), жывёлагадоўлi, рыбаводства, пчалярства i прадуктаў дзiцячага харчавання, — у частцы выручкi ад гэтай дзейнасцi;

арганiзацыi бытавога абслугоўвання — у частцы выручкi ад рэалiзацыi бытавых паслуг комплекснымi прыёмнымi пунктамi, размешчанымi ў сельскай мясцовасцi;

лячэбна-вытворчыя майстэрнi пры псiхiятрычных, псiханеўралагiчных i процiтуберкулёзных бальнiцах i дыспансерах;

арганiзацыi спажывецкай кааперацыi (за выключэннем выручкi, атрыманай ад рэалiзацыi тавараў уласнай вытворчасцi, якiя абкладаюцца акцызамi);

арганiзацыi грамадскiх аб’яднанняў «Беларускае таварыства iнвалiдаў па зроку», «Беларускае таварыства iнвалiдаў», «Беларускае таварыства глухiх», у якiх колькасць iнвалiдаў складае не менш за 50 працэнтаў ад спiсачнай колькасцi работнiкаў;

арганiзацыi, якiя абслугоўваюць сельскую гаспадарку i выконваюць работы (аказваюць паслугi) арганiзацыям, што ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, — у частцы выручкi ад выкананых работ (аказаных паслуг) па пералiку ўказаных работ (паслуг) згодна з дадаткам 3;

арганiзацыi — у частцы выручкi ад рэалiзацыi работ (паслуг) фiзiчным асобам, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi, у адпаведнасцi з пералiкам работ (паслуг), якiя выконваюцца (аказваюцца) арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi фiзiчным асобам, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi, зацверджаным Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 11 мая 2006 г. № 316 «Аб пералiку работ (паслуг), якiя выконваюцца (аказваюцца) арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi фiзiчным асобам, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 74, 1/7576);

арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць навуковую дзейнасць, — у частцы выручкi ад рэалiзацыi навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i даследна-тэхналагiчных работ, выкананых за кошт сродкаў рэспублiканскага або мясцовых бюджэтаў, уключаючы грашовыя сродкi па дагаворах, заключаных з арганiзацыямi, якiм гэтыя сродкi выдзелены з бюджэту;

арганiзацыi, уключаныя ў пералiк арганiзацый, iх адасобленых падраздзяленняў, якiя ажыццяўляюць санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне насельнiцтва, абароты па рэалiзацыi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь пуцёвак, якiя вызваляюцца ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць, зацверджаны Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2006 г. № 154 «Аб вызваленнi ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць абаротаў па рэалiзацыi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне насельнiцтва» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 52, 1/7364), — у частцы выручкi ад рэалiзацыi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне;

органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях — у частцы выручкi ад аказання платных паслуг па абслугоўванню арганiзацый пажарнымi аварыйна-выратавальнымi падраздзяленнямi;

арганiзацыi, якiя фiнансуюцца з бюджэту (бюджэтныя арганiзацыi), — у частцы сродкаў, што выдзяляюцца з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў;

арганiзацыi — у частцы субсiдый i датацый, якiя выдзяляюцца з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў;

арганiзацыi — у частцы выручкi ад рэалiзацыi работ па будаўнiцтву, рэканструкцыi, рамонту i ўтрыманню аўтамабiльных дарог агульнага карыстання;

арганiзацыi — рэзiдэнты свабодных эканамiчных зон — у частцы выручкi ад рэалiзацыi:

за межы Рэспублiкi Беларусь замежным юрыдычным i (або) фiзiчным асобам у адпаведнасцi з заключанымi памiж iмi дагаворамi тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасцi, вырабленых гэтымi рэзiдэнтамi на тэрыторыi свабодных эканамiчных зон;

на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь тавараў уласнай вытворчасцi, якiя выраблены iмi на тэрыторыi свабодных эканамiчных зон, адносяцца да iмпартазамяшчальных у адпаведнасцi з пералiкам, вызначаным Урадам Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;

тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасцi, якiя выраблены iмi на тэрыторыi свабодных эканамiчных зон, iншым рэзiдэнтам свабодных эканамiчных зон згодна з заключаным з iмi дагаворам;

3.2 ад платы падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог арганiзацыi — у частцы выручкi, атрыманай ад выканання работ па будаўнiцтву дамоў (кватэр) для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi (якiя займаюцца вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыi камерцыйных арганiзацый).

4. З улiкам асаблiвасцяў дзейнасцi асобных арганiзацый вылiчэнне ўказаных у пункце 2 гэтага артыкула плацяжоў робiцца:

арганiзацыямi, якiя маюць унутраныя абароты, — без улiку гэтых абаротаў;

беларускiмi арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць за межамi Рэспублiкi Беларусь i зарэгiстраваны ў якасцi падаткаплацельшчыкаў замежных дзяржаў, — без улiку сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi за межамi Рэспублiкi Беларусь, паводле якой яны з’яўляюцца падаткаплацельшчыкамi замежных дзяржаў;

арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць будаўнiчыя, будаўнiча-мантажныя, навукова-даследчыя, вопытна-канструктарскiя, вопытна-тэхналагiчныя работы, — ад выручкi ад рэалiзацыi работ, выкананых гэтымi арганiзацыямi;

арганiзацыямi жыллёва-камунальнай гаспадаркi i эксплуатацыйнымi арганiзацыямi — ад выручкi, атрыманай за аказаныя жыллёва-камунальныя i эксплуатацыйныя паслугi, без улiку даходаў ад платы насельнiцтва за карыстанне жылымi памяшканнямi (iх тэхнiчнае абслугоўванне) i камунальнымi паслугамi, а таксама платы за iнтэрнат;

арганiзацыямi, якiя з’яўляюцца забудоўшчыкамi i ажыццяўляюць будаўнiцтва аб’екта ўласнымi сiламi, — ад выручкi, атрыманай ад рэалiзацыi гэтага аб’екта, а пры ажыццяўленнi будаўнiцтва з заключэннем дагавора будаўнiчага падраду з генеральным падрадчыкам i (або) падрадчыкам на будаўнiцтва аб’екта — ад валавога даходу;

арганiзацыямi бытавога абслугоўвання насельнiцтва, адасобленымi падраздзяленнямi арганiзацый, якiя аказваюць бытавыя паслугi насельнiцтву, — ад аб’ёму рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) без улiку кошту аплачаных насельнiцтвам матэрыялаў i запасных частак;

арганiзацыямi, якiя вядуць лясную гаспадарку, — у частцы сродкаў, атрыманых ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi;

арганiзацыямi грамадскага харчавання — ад валавога даходу без улiку даходаў ад уласнай вытворчасцi;

арганiзацыямi, якiя набываюць тавары i ажыццяўляюць iх перапрацоўку, за выключэннем дастатковай перапрацоўкi, у вынiку якой тавары ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь адносяцца да прадукцыi ўласнай вытворчасцi, — ад валавога даходу;

арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць эксплуатацыю газа-, электра- i цепласетак, — ад валавога даходу;

арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць транспарцiроўку i пастаўку газу, — ад валавога даходу;

арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць турыстычную дзейнасць, фармiруюць кошт пуцёвак з улiкам набыцця паслуг пабочных арганiзацый, — ад валавога даходу;

арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць гандлёва-пасрэднiцкую дзейнасць (уключаючы камiсiйны гандаль), — ад даходу;

арганiзацыямi, якiя з’яўляюцца прафесiянальнымi ўдзельнiкамi рынку каштоўных папер, — ад даходу;

арганiзацыямi, у тым лiку банкамi, якiя даюць маёмасць у арэнду (лiзiнг), — ад даходу, атрыманага ад прадастаўлення маёмасцi ў арэнду (лiзiнг).

5. Арганiзацыi, акрамя страхавых арганiзацый, не робяць вылiчэнне ўказаных у гэтым артыкуле плацяжоў ад пазарэалiзацыйных i аперацыйных даходаў, за выключэннем даходаў ад прадастаўлення маёмасцi ў арэнду (лiзiнг).

6. Сумы вылiчаных плацяжоў улiчваюцца пры фармiраваннi адпускных цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугi) у адпаведнасцi з артыкулам 45 гэтага Закона.

7. Арганiзацыi штомесячна не пазней 20-га чысла месяца, якi iдзе за справаздачным, падаюць у падатковыя органы па месцы пастаноўкi на ўлiк падатковую дэкларацыю (разлiк) аб сумах вылiчаных збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог за справаздачны месяц.

Плата збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог робiцца арганiзацыямi штомесячна нарастаючым вынiкам з пачатку года не пазней 20-га чысла месяца, якi iдзе за справаздачным.

Калi сума збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог, якая падлягае плаце па вынiках месяца, што папярэднiчае справаздачнаму, склала 500 i больш базавых велiчынь, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь (прымаецца памер базавай велiчынi, якi дзейнiчае на 1-е чысло месяца, што iдзе за справаздачным), указаныя збор i падатак плацяцца ў наступныя тэрмiны:

не пазней 10-га чысла месяца, якi iдзе за справаздачным, — уносiцца адна трэцяя частка сумы, якая падлягае плаце па падатковай дэкларацыi (разлiку) за месяц, што папярэднiчае справаздачнаму;

не пазней 22-га чысла месяца, якi iдзе за справаздачным, — плацiцца сума па падатковай дэкларацыi (разлiку) за справаздачны месяц з улiкам сумы, унесенай у адпаведнасцi з абзацам другiм часткi трэцяй гэтага пункта.

8. Правы i абавязкi плацельшчыкаў збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi i падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог, адказнасць за правiльнасць iх вылiчэння, паўнату i своечасовасць платы, парушэнне ўстаноўленага тэрмiну падачы дэкларацый (разлiкаў) па ўказаных плацяжах, парадак спагнання ўказаных плацяжоў, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правiльнасцю iх вылiчэння, паўнатой i своечасовасцю платы ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

9. Запазычанасць у мясцовыя мэтавыя бюджэтныя жыллёва-iнвестыцыйныя фонды па прадастаўленых у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь крэдытах, пазыках, у тым лiку рэструктурызаваная , якая ўтварылася на 1 студзеня 2006 года, падлягае вяртанню i залiчваецца ў адпаведныя мясцовыя бюджэты.

Артыкул 10. Устанавiць, што ў 2007 годзе:

80 працэнтаў прыбытку Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь штомесячна пералiчваецца ў даход рэспублiканскага бюджэту;

даход, атрыманы ад размяшчэння ў банках-нерэзiдэнтах крэдытаў Мiжнароднага валютнага фонду i iншых замежных крэдытаў, атрыманых Урадам Рэспублiкi Беларусь i пад яго гарантыi, у поўным аб’ёме пералiчваецца ў даход рэспублiканскага бюджэту.

Артыкул 11. Зацвердзiць на 2007 год:

расходы рэспублiканскага бюджэту ў суме 32 011 083 279,0 рублёў па функцыянальнай класiфiкацыi расходаў Рэспублiкi Беларусь па раздзелах, падраздзелах i вiдах расходаў згодна з дадаткам 4;

расходы рэспублiканскага бюджэту па ведамаснай бюджэтнай класiфiкацыi Рэспублiкi Беларусь згодна з дадаткам 5;

пералiк дзяржаўных праграм, фiнансаванне якiх прадугледжваецца са сродкаў рэспублiканскага бюджэту (без улiку сродкаў на фiнансаванне дзяржаўных капiтальных укладанняў), згодна з дадаткам 6;

расходы рэспублiканскага бюджэту на дзяржаўныя капiтальныя ўкладаннi, фiнансаванне якiх прадугледжваецца са сродкаў рэспублiканскага бюджэту, згодна з дадаткам 7.

Артыкул 12. Устанавiць у 2007 годзе пералiк абароненых расходаў па асобных артыкулах:

па рэспублiканскаму бюджэту:

заработная плата;

налiчэннi на заработную плату;

трансферты насельнiцтву (стыпендыi, пенсii, дапамогi, безнаяўныя жыллёвыя субсiдыi на патаненне камунальных паслуг i iншыя выплаты насельнiцтву ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь);

прадукты харчавання;

медыкаменты i перавязачныя сродкi;

працэнты па дзяржаўнаму доўгу;

пагашэнне дзяржаўнага доўгу;

аплата паслуг навукова-даследчых арганiзацый;

па мясцовых бюджэтах:

заработная плата;

налiчэннi на заработную плату;

трансферты насельнiцтву (стыпендыi i iншыя выплаты насельнiцтву ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь);

прадукты харчавання;

медыкаменты i перавязачныя сродкi;

вяртанне затрат па аказанню жыллёва-камунальных паслуг насельнiцтву.

Артыкул 13. Зацвердзiць абаротную касавую наяўнасць па рэспублiканскаму бюджэту на 1 студзеня 2008 года ў суме 10 000 000,0 тыс. рублёў.

Артыкул 14. Устанавiць у 2007 годзе:

нiжнюю мяжу агульных затрат на навуковую, навукова-тэхнiчную i iнавацыйную дзейнасць у памеры 2,4 працэнта ад расходнай часткi рэспублiканскага бюджэту (без улiку расходаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў, дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных капiтальных укладанняў, а таксама вяртання банкам працэнтаў па крэдытах, выдадзеных на жыллёвае будаўнiцтва грамадзянам);

расходы рэспублiканскага бюджэту на навуковую, навукова-тэхнiчную i iнавацыйную дзейнасць па функцыянальнай класiфiкацыi расходаў Рэспублiкi Беларусь па раздзелах, падраздзелах i вiдах расходаў у памеры 343 300 000,0 тыс. рублёў згодна з дадаткам 8, з iх нарматыў фiнансавання фундаментальных, у тым лiку арыентаваных фундаментальных, i прыкладных даследаванняў у памеры не менш як 30 працэнтаў.

Накiрункi i дзяржаўныя заказчыкi ў межах расходаў рэспублiканскага бюджэту, прадугледжаных у 2007 годзе на навуковую, навукова-тэхнiчную i iнавацыйную дзейнасць, вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 15. Устанавiць, што плата за карыстанне падручнiкамi i вучэбнымi дапаможнiкамi навучэнцамi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, i вучэбнымi дапаможнiкамi выхаванцамi ўстаноў, што забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыi, устанаўлiваецца ў залежнасцi ад матэрыяльнага становiшча сем’яў, тыпу ўстановы i ўзроўню навучання.

Памеры i парадак спагнання ў 2007 годзе платы за карыстанне падручнiкамi i вучэбнымi дапаможнiкамi навучэнцамi i вучэбнымi дапаможнiкамi выхаванцамi, указанымi ў частцы першай гэтага артыкула, на 2007/2008 навучальны год устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 16. Устанавiць, што ў 2007 годзе фонд фiнансавай падтрымкi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак утвараецца ў суме 3 144 968 812,0 тыс. рублёў i перадаецца ў бюджэты абласцей, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 625 665 808,0тыс. рублёў, Вiцебскай — 438 375 555,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 394 255 045,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 571 952 452,0 тыс. рублёў, Мiнскай — 457 229 951,0 тыс. рублёў, Магiлёўскай вобласцi — 657 490 001,0 тыс. рублёў.

Сродкi фонду фiнансавай падтрымкi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак якiя перадаюцца ў бюджэты абласцей, у першачарговым парадку накiроўваюцца на фiнансаванне абароненых расходаў па асобных артыкулах мясцовых бюджэтаў.

Артыкул 17. У 2007 годзе:

1. Перадаць з рэспублiканскага бюджэту ў бюджэты абласцей i г. Мiнска:

1.1. субвенцыi на жыллё:

для прадастаўлення грамадзянам Рэспублiкi Беларусь аднаразовых бязвыплатных субсiдый, уключаючы субсiдыi (бязвыплатную фiнансавую дапамогу) ваеннаслужачым, звольненым у запас (адстаўку), на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, а таксама на будаўнiцтва iнжынерных сетак (да 30 працэнтаў) у суме 65 160 000,0 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 9 513 360,0 тыс. рублёў, Вiцебскай — 5 994 720,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 7 949 520,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 7 949 520,0 тыс. рублёў, Мiнскай — 11 207 520,0 тыс. рублёў, Магiлёўскай вобласцi — 5 929 560,0 тыс. рублёў, г. Мiнску — 16 615 800,0 тыс. рублёў;

для фiнансавання будаўнiцтва (рэканструкцыi) i (або) набыцця жылых памяшканняў арганiзацыям, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, для грамадзян, што пастаянна пражываюць i працуюць у сельскай мясцовасцi, i (або) прадастаўлення крэдытаў на будаўнiцтва (рэканструкцыю) i набыццё жылых памяшканняў гэтым арганiзацыям для грамадзян, якiя пастаянна пражываюць i працуюць у сельскай мясцовасцi, а таксама на будаўнiцтва аб’ектаў iнжынерна-транспартнай iнфраструктуры для раёнаў жылой забудовы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, будаўнiцтва (набыцця) жылых памяшканняў для перасялення ва ўстаноўленым парадку грамадзян са старых i непрыгодных для пражывання жылых дамоў, якiя зносяцца i пераабсталёўваюцца для выкарыстання ў iншых мэтах, — у суме 263 565 045,0 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 46 587 870,0 тыс. рублёў, Вiцебскай — 44 499 500,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 49 626 100,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 38 929 590,0 тыс. рублёў, Мiнскай — 54 884 340,0 тыс. рублёў, Магiлёўскай вобласцi — 29 037 645,0 тыс. рублёў;

для прадастаўлення крэдытаў грамадзянам, якiя ажыццяўляюць будаўнiцтва (рэканструкцыю) i (або) набыццё жылых памяшканняў, а таксама будаўнiцтва аб’ектаў iнжынерна-транспартнай iнфраструктуры для раёнаў жылой забудовы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, будаўнiцтва (набыцця) жылых памяшканняў для перасялення ва ўстаноўленым парадку грамадзян са старых i непрыгодных для пражывання жылых дамоў, якiя зносяцца i пераабсталёўваюцца для выкарыстання ў iншых мэтах, у суме 81 369 225,0 тыс. рублёў г. Мiнску;

1.2. субвенцыi на расходы па iндэксаваных жыллёвых квотах (iмянных прыватызацыйных чэках «Жыллё») у суме 27 003 000,0 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 3 840 000,0 тыс. рублёў, Вiцебскай — 3 329 000,0 тыс. рублёў, Гомельскай —2 000 000,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 6 500 000,0 тыс. рублёў, Мiнскай — 5 000 000,0 тыс. рублёў, Магiлёўскай вобласцi — 1 034 000,0 тыс. рублёў, г. Мiнску — 5 300 000,0 тыс. рублёў.

1.3. субвенцыi на фiнансаванне расходаў, звязаных з развiццём сельскагаспадарчай вытворчасцi (на набыццё мiнеральных угнаенняў, сродкаў абароны раслiн, нафтапрадуктаў, на рамонт i набыццё сельскагаспадарчай тэхнiкi для арганiзацый, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, а таксама на выкананне гарантый, дадзеных мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi па крэдытах, выдадзеных банкамi Рэспублiкi Беларусь юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь, пагашэнне бюджэтных пазык i бюджэтных займаў), у суме 287 453 400,0 тыс. рублёў, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 53 861 000,0 тыс. рублёў, Вiцебскай — 39 196 500,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 50 285 000,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 48 317 700,0 тыс. рублёў, Мiнскай — 60 068 800,0 тыс. рублёў, Магiлёўскай вобласцi — 35 724 400,0 тыс. рублёў;

1.4 субвенцыi на фiнансаванне расходаў, звязаных з пераадоленнем наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у суме 521 212 195,0 тыс. рублёў згодна з дадаткам 9;

1.5 субвенцыi на будаўнiцтва метрапалiтэна ў г. Мiнску ў суме 8 502 000,0 тыс. рублёў;

1.6 субвенцыi на фiнансаванне расходаў, звязаных з ажыццяўленнем г. Мiнскам функцый сталiцы, у суме 60 000 000,0 тыс. рублёў.

2. Абласныя i Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў:

2.1. накiроўваюць з мясцовых бюджэтаў сродкi на:

дзяржаўную падтрымку юрыдычных асоб, якiя аказваюць дапамогу грамадзянам, што ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi, а таксама на ўтрыманне ведамасных дашкольных устаноў;

аплату працы адвакатаў у выпадках, калi адвакат удзельнiчаў у дазнаннi папярэднiм следстве i судовым разборы па назначэнню ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

2.2. устанаўлiваюць парадак фармiравання i выкарыстання рэзервовых фондаў, якiя ўтвараюцца мясцовымi Саветамi дэпутатаў.

3. Мясцовыя Саветы дэпутатаў прадугледжваюць накiраванне сродкаў мясцовых бюджэтаў на стварэнне дадатковай i развiццё дзеючай сацыяльнай iнфраструктуры аграгарадкоў у неабходных аб’ёмах.

4. З рэспублiканскага бюджэту за кошт сродкаў, прадугледжаных на развiццё сельскагаспадарчай вытворчасцi, рыбаводства i перапрацоўкi сельскагаспадарчай прадукцыi, выдзяляюцца субсiдыi ў суме 46 997 159,0 тыс. рублёў для арганiзацый, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства (акрамя кветак i дэкаратыўных раслiн), жывёлагадоўлi, рыбаводства i пчалярства, на вяртанне часткi расходаў на набыццё аўтамабiльнага палiва ў парадку, якi вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 18. Устанавiць на 2007 год мiнiмальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасцi расходаў на ахову здароўя на аднаго жыхара па Рэспублiцы Беларусь (з улiкам сродкаў на лiквiдацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС) у памеры 432 612 рублёў i па бюджэтах абласцей i г. Мiнска ў суме 338 291 рубель, у тым лiку Брэсцкай вобласцi — 347 571 рубель, Вiцебскай — 342 522 рублi, Гомельскай — 351 652 рублi, Гродзенскай — 345 912 рублёў, Мiнскай — 311 115 рублёў, Магiлёўскай вобласцi — 356 193 рублi, г. Мiнску — 322 694 рублi.

Артыкул 19. Устанавiць, што ў 2007 годзе:

1. Даходы рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi ўтвараюцца ў суме 2 263 800 000,0 тыс. рублёў, у тым лiку за кошт збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi ў суме 2 253 800 000,0 тыс. рублёў i паступленняў ад вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi за карыстанне тэхнiкай, атрыманай на ўмовах доўгатэрмiновай арэнды (фiнансавай арэнды (лiзiнгу, у суме 10 000 000,0 тыс. рублёў.

2. Расходы рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi вызначаюцца ў суме 2 263 800 000,0 тыс. рублёў.

3. Накiрункi i памеры выкарыстання сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi ў межах расходаў устанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

_____________________________
* За выключэннем iнавацыйных фондаў, якiя ўтвараюцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi, грамадскiмi аб’яднаннямi «Беларускае таварыства глухiх» i «Беларускае таварыства iнвалiдаў па зроку».

(Заканчэнне ў наступным нумары.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2007 год
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика