21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Народ Беларусi не павiнен адчуць няхватку палiва на ўнутраным рынку

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь пагадзiлася падпiсаць нявыгаднае пагадненне з Расiяй па пастаўках прыроднага газу ў абмен на абяцанне вырашыць праблему з нафтай. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях забеспячэння краiны энергарэсурсамi.

Кiраўнiк дзяржавы нагадаў, што ў канцы мiнулага года Расiйская Федэрацыя зрабiла ў адносiнах да Беларусi «вельмi недружалюбныя крокi, калi не сказаць больш, у сферы гандлёва-эканамiчных адносiнаў, узняўшы практычна ў 2,5 раза цэны на газ i ўзняўшы цану на нафту да такога ўзроўню, што яна фактычна нам аказалася непатрэбнай». Як растлумачыў Аляксандр Лукашэнка, у гэтым выпадку Беларусь на кожнай тоне перапрацоўкi нафты страчвае да $50—60. «Такая цана нас не задавальняе, i такi бiзнэс у свеце нiдзе не iснуе», — заявiў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ён даў прамое ўказанне прэм’ер-мiнiстру «падпiсаць нявыгаднае пагадненне з Расiйскай Федэрацыяй па пастаўках i цэнах прыроднага газу на будучы год — яны сапраўды нявыгадныя для нашай краiны». Прэзiдэнт Беларусi растлумачыў: «Я зрабiў гэты крок, таму што ўрад i кiраўнiцтва Расiйскай Федэрацыi паабяцалi нам вырашыць праблему з нафтай. Было заяўлена: як толькi будзе вырашана пытанне па кантрактах на прыродны газ i транзiт газу ў Еўропу праз Беларусь, будзе вырашана пытанне па пастаўках сырой нафты».

Паводле яго слоў, прапановы беларускага боку Расii былi выкладзены даўно. Беларусь згодна на ўвядзенне пошлiн на светлыя нафтапрадукты, i мы гатовы дзялiць гэтыя пошлiны напалавiну — 50х50. «Як я разумею, на сённяшнi дзень гэта пытанне не вырашана», — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць унутраную патрэбнасць краiны ў нафтапрадуктах.

«Народ павiнен быць абсалютна ўпэўнены, што ў Беларусi i бензiну, i саляркi, i маслаў, i ракетнага палiва будзе дастаткова», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. «Калi мне даложаць, што на якой-небудзь запраўцы няма палiва — крыўдуйце самi на сябе», — падкрэслiў Прэзiдэнт, звяртаючыся да ўдзельнiкаў нарады.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў загрузiць беларускiя НПЗ на 100 працэнтаў

Пры гэтым ён падкрэслiў: «НПЗ павiнны працаваць з нармальнай эканомiкай i рэнтабельнасцю не нiжэй як у 2006 годзе». «Бюджэт не павiнен панесцi страту нi на капейку», — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Кiраўнiк дзяржавы не выключыў, што Беларусь можа паставiць перад Расiйскай Федэрацыяй пытанне аб аплаце транзiту нафты праз рэспублiку, зямлi, якая выкарыстоўваецца пад нафта- i газатрубы, а таксама пытанне аб уласнасцi Расiйскай Федэрацыi ў Беларусi.

«Мы перад Расiяй чыстыя на 100 працэнтаў, мы зрабiлi ўсё, што яны хацелi. Настаў час запатрабаваць ад Расii выканаць свае абяцаннi. Калi гэтага няма — то мы маем права таксама мець свабоду дзеянняў», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы на нарадзе па пытаннях забеспячэння краiны энерганосьбiтамi.

У першым квартале гэтага года Расii павiнны быць накiраваны прапановы па аплаце ўсiх паслуг, якiя яна атрымлiвала ў Беларусi бясплатна, пачынаючы ад ваенных аб’ектаў i завяршаючы транзiтам, заявiў Прэзiдэнт.

«Я далёкi ад таго, каб нагнятаць абстаноўку. Але калi ў Расii, захлiпаючыся ад нафтадолараў i iншых паступленняў валюты, вырашылi адыграцца на Беларусi i паставiлi нас ва ўмовы работы горшыя, чым Германiю i iншыя еўрапейскiя краiны, давайце папросiм Расiйскую Федэрацыю — такую багатую i вялiзную — заплацiць нам за нашы паслугi», — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.



 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь пагадзiлася падпiсаць нявыгаднае пагадненне з Расiяй па пастаўках прыроднага газу ў абмен на абяцанне вырашыць праблему з нафтай. Аб гэтым за
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика