Для насельнiцтва Беларусi рост цэн на газ не будзе шокам
Лiлiя КРАПIВIНА, БЕЛТА
Рост цэн на расiйскi газ у Беларусi не прывядзе да рэзкага павелiчэння цэн на жыллёва-камунальныя паслугi для насельнiцтва. Аб гэтым заявiў 2 студзеня першы вiцэ-прэм’ер Уладзiмiр Сямашка на сустрэчы з журналiстамi.
Ён адзначыў, што «для насельнiцтва шоку ад росту цэн не будзе, пры ўсёй складанасцi сiтуацыi ў эканомiцы». Па-ранейшаму рост цэн у камунальнай сферы захаваецца на ўзроўнi не больш за $5—6 за год. Такое павышэнне будзе, iншага — не будзе, падкрэслiў Уладзiмiр Сямашка. Усю нагрузку возьмуць на сябе прадпрыемствы. Першы вiцэ-прэм’ер таксама адзначыў, што павысяцца тарыфы на энерганосьбiты для рэальнага сектара эканомiкi. «Каб рост цэн на энерганосьбiты не быў шокам у перспектыве, трэба займацца энергазберажэннем», — падкрэслiў Уладзiмiр Сямашка. Ён нагадаў, што эфектыўнасць эканомiкi краiны вызначаецца па пэўнаму паказчыку: колькi трацiцца палiва на вытворчасць прадукцыi. У Беларусi на вытворчасць адной тысячы долараў валавога ўнутранага прадукту затрачваецца 460 кг нафтавага эквiваленту. Гэта лепшы паказчык энергазатрат у СНД. Разам з тым у Еўропе гэты паказчык значна нiжэйшы i складае 140—160 кг палiва на адну тысячу долараў ВУП. Для нашай краiны ёсць вялiкiя рэзервы, каб знiзiць спажыванне энерганосьбiтаў на вытворчасць прадукту, адзначыў Уладзiмiр Сямашка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рост цэн на расiйскi газ у Беларусi не прывядзе да рэзкага павелiчэння цэн на жыллёва-камунальныя паслугi для насельнiцтва. Аб гэтым заявiў 2 студзеня |
|