Цана газу для спажыўцоў у 2007 годзе павялiчыцца да больш як $150 за 1 тыс. куб.м
Лiлiя КРАПIВIНА, БЕЛТА
Цана газу для спажыўцоў Беларусi павялiчыцца з $75,4 у 2006 годзе да $150—153 за 1 тыс. куб.м. Аб гэтым паведамiў 2 студзеня журналiстам першы вiцэ-прэм’ер Уладзiмiр Сямашка, каментуючы падпiсаны ў Маскве кантракт на пастаўку газу ў Беларусь.
Цана на iншыя вiды электраэнергii ў вынiку таксама павысiцца. На электрычную энергiю цана ўзрасце на 54 працэнты i складзе 11,1 цэнта за кВт/гадз. На цеплавую электраэнергiю — на 55 працэнтаў да $24,5—25 за адну Гкал. Паводле слоў Уладзiмiра Сямашкi, гэта цяжкае выпрабаванне для рэальнага сектара эканомiкi. Тым не менш, «гэта ўсё пад’ёмна, тыя тэмпы аб’ёмаў вытворчасцi, якiя зададзены на 2007 год, будуць выконвацца». Разам з тым ён прызнаў, «што кошт энергетыкi ў сабекошце вытворчасцi прадукцыi будзе павялiчвацца». Асаблiвым цяжарам гэта ляжа на энергаёмiстыя прадпрыемствы. У iх лiку ААТ «Гродна Азот», цэментныя заводы. Для гэтых прадпрыемстваў урад будзе ўстанаўлiваць «эксклюзiўныя» цэны на энерганосьбiты, адзначыў першы вiцэ-прэм’ер. Пры гэтым ён падкрэслiў, што нi адна з эканамiчных i сацыяльных праграм, якiя намечаны на гэты год, не спынiцца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цана газу для спажыўцоў Беларусi павялiчыцца з $75,4 у 2006 годзе да $150—153 за 1 тыс. куб.м. Аб гэтым паведамiў 2 студзеня журналiстам першы вiцэ-пр |
|