21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нядзельныя школы здзiвiлi сваiм майстэрствам

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

На 5-й духоўна-асветнiцкай выстаўцы-кiрмашы «Ражджаство Хрыстова» адбыўся першы конкурс памiж нядзельнымi школамi праваслаўных прыходаў. Арганiзатары i журы конкурсу былi прыемна здзiўлены творчым патэнцыялам дзяцей, якiя прыходзяць у храм навучацца веры.

У першым конкурсе ўдзел бралi толькi прыходы сталiцы, але вынiкi аказалiся настолькi цiкавымi, што наступны раз геаграфiя яго будзе пашырана да межаў Мiнскай епархii. На другi дзень новага, 2007 года, дыплом пераможцаў Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi ўручыў навучэнцам нядзельнай школы Свята-Мiкольскага прыхода ў Шабанах. Але на самай справе вылучыць кагосьцi было няпроста, бо работы ўсiх дзетак аказалiся вельмi цiкавыя. Таму вырашана, што лепшыя малюнкi адправяцца на выставу ў Маскоўскi Крэмль, лепшыя харавыя калектывы выступяць на Мiнскiм гарадскiм фестывалi сучаснай хрысцiянскай музыкi «Благавест», а лепшыя тэатральныя калектывы зацiкавiлi галоўнага рэжысёра Тэатра юнага гледача...

Конкурс нядзельных школ стаў галоўным адкрыццём сёлетняй выстаўкi «Ражджаство Хрыстова», але не адзiным. Работа выстаўкi-кiрмашу арганiзавана так, што кожны наведвальнiк, у якi б час ён нi прыйшоў, знаходзiць тут нешта асаблiвае для сябе. Гэтаму садзейнiчае i насычаная асветнiцкая праграма, i вельмi прыгожая экспазiцыя. Штодзень а 11-й i 15-й гадзiнах дзетак чакаюць канцэртныя праграмы. А палове пятай праходзяць канцэрты дзiцячых вакальных i iнструментальных калектываў — лаўрэатаў i дыпламантаў фестывалю «Благавест» i вядучых аматарскiх калектываў Мiнска.

У рамках выстаўкi адбываюцца таксама мастацкiя i фотаэкспазiцыi, вечарыны духоўнай паэзii, гутаркi са святарамi. Для дзяцей i дарослых дэманструюцца кiнафiльмы духоўнай тэматыкi (4 снежня адбудзецца паказ фiльма «Востраў» Паўла Лунгiна), ладзяцца прэзентацыi кнiг, знаёмствы з прадстаўнiкамi буйнейшых манастыроў, сустрэчы з праваслаўнымi шматдзетнымi сем’ямi.

Рэдакцыя духоўна-асветнiцкай газеты «Воскресение» падрыхтавала ўласныя канцэртныя праграмы i семiнар «Вопыт арганiзацыi праваслаўнага дзiцячага лагера».

Традыцыйна на праваслаўнай выстаўцы-кiрмашы арганiзаваны майстар-класы па розных вiдах дэкаратыўнай творчасцi. Майстры тут дзеляцца сакрэтамi ткацтва, шыцця з абрэзкаў, разьбы па дрэву, ганчарнай справы, пляцення з лазы i вырабу берасцяных сувенiраў.

Як звычайна, тут можна набыць мёд i iншыя вырабы пчалярства. Шмат страў, прычым усе — посныя, прапанавана ў раздзеле «Трапеза». Свята-Елiсавецiнскi манастыр, якi займае вялiкую частку экспазiцыi, зрабiў для дзетак шалаш, у якiм частуе маленькiх гасцей чаем з мёдам i iншымi прысмакамi. Увогуле экспазiцыя каляднай выстаўкi атрымалася надзвычай цiкавай i прыгожай, сапраўды — святочнай.

Кiрмаш, падрыхтаваны выставачным таварыствам «Экспафорум» i Мiнскiм епархiяльным упраўленнем Беларускай праваслаўнай царквы, праходзiць па адрасу: праспект Пераможцаў, 14. Ён будзе працаваць да 5 студзеня.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 5-й духоўна-асветнiцкай выстаўцы-кiрмашы «Ражджаство Хрыстова» адбыўся першы конкурс памiж нядзельнымi школамi праваслаўных прыходаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика