Не плаціш за кватэру – высяляйся!
Вольга ДАЛЯНКО, «Мiнск—Навiны»
Самая вялiкая запазычанасць па аплаце за камунальныя паслугi ў Заводскiм раёне — адзiн мiльярд 507 мiльёнаў. Работнiкi ЖРЭА з мiлiцыяй пабывалi ў кватэрах злосных неплацельшчыкаў. У многiх адключаны электрычнасць, вада i газ. Калi i гэта не дапамагае, ЖРЭА з iскам аб спагнаннi запазычанасцi звяртаецца ў суд. Як правiла, гэта мера эфектыўная i дазваляе прымусiць неплацельшчыкаў вярнуць грошы дзяржаве яшчэ да вынясення рашэння суда. Акрамя таго, з 2006 года практыкуецца i высяленне. Дзвюм сем’ям ужо давялося змянiць прапiску, а днямi суд Заводскага раёна задаволiў чарговы iск камунальнiкаў. За запазычанасць па кватэрнай плаце будзе выселены са сваёй кватэры жыхар дома № 1 на вулiцы Герасiменкi. Ён адзiн быў прапiсаны ў чатырохпакаёвай кватэры. Не плацiў за спажытыя камунальныя паслугi больш як паўтара года. У вынiку запазычанасць па кватэрнай плаце разам з пеняй склала каля 10 мiльёнаў. Яго пераселяць у аднапакаёвую кватэру.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самая вялiкая запазычанасць па аплаце за камунальныя паслугi ў Заводскiм раёне — адзiн мiльярд 507 мiльёнаў. Работнiкi ЖРЭА з мiлiцыяй пабывалi ў кват
|
|