Блокi вылезлi праз бок
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Скандал Начальнiк падатковай iнспекцыi Смаргонскага раёна вырашыў выкарыстаць сваё службовае становiшча ў асабiстых мэтах i апынуўся за кратамi.Як паведамiлi «Звяздзе» ў аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Пракуратуры Беларусi, напачатку кiраўнiк раённай падатковай iнспекцыi незаконным шляхам дапамог сыну адрамантаваць кватэру ў Мiнску. Выкарыстоўваючы сваё службовае становiшча, ён садзейнiчаў заключэнню фiктыўнага дагавора памiж прадпрымальнiкамi. За гэтую паслугу сыну начальнiка зрабiлi ў кватэры рамонт коштам 5 мiльёнаў рублёў. Апроч таго кiраўнiк раённай падатковай iнспекцыi загадаў арыштаваць прадукцыю аднаго з акцыянерных таварыстваў: партыю будаўнiчых блокаў на агульную суму 704 мiльёны рублёў. Па рашэнню гаспадарчага суда Гродзенскай вобласцi будматэрыялы былi канфiскаваны ў даход дзяржавы. А начальнiк падатковай iнспекцыi Смаргонскага раёна, маючы на мэце свой карыслiвы iнтарэс, дабiўся ўцэнкi канфiскату на 70 мiльёнаў рублёў i заключэнню дагавора аб продажы гэтых будматэрыялаў аднаму прыватнаму прадпрыемству. За гэтыя паслугi ён атрымаў хабар у памеры 18 тысяч долараў, з якiх, праўда, 2600 «зялёных» аддаў пасрэднiку. Супрацоўнiкi праваахоўных органаў затрымалi прадажнага начальнiка падатковай iнспекцыi. А нядаўна суд Ашмянскага раёна прыгаварыў яго да 12 гадоў пазбаўлення волi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Начальнiк падатковай iнспекцыi Смаргонскага раёна вырашыў выкарыстаць сваё службовае становiшча ў асабiстых мэтах i апынуўся за кратамi
|
|