21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Святочнае застолле для дзікоў

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

У Магiлёўскiм заасадзе, што ў пасёлку Буйнiчы Магiлёўскага раёна, асаблiвай увагай адмiнiстрацыi i наведвальнiкаў цяпер карыстаюцца дзiкi. Натуральна, што звязана гэта з новым годам, якi, паводле ўсходняга календара, з’яўляецца годам Чырвонага Кабана.

Вальер, дзе жывуць дзве сем’i дзiкоў, упрыгожаны па-святочнаму. Прама пад шыльдай «Небяспечная жывёла» павесiлi калядны вянок. «Альтанкi», дзе дзiкi ядуць i ляжаць, абвешаныя яловымi лапкамi i блiскучылi гiрляндамi. Цяпер, у святы, дзiкоў частуюць асаблiва багата: кукурузай, жалудамi i морквай.

Дзiкi ў заасадзе — адкормленыя, чыстыя i здаровыя. Вiдаць, наелiся яны ўжо ўдосталь, таму спрабуюць легчы адпачываць, адзiн да аднаго — гуртом.

Лiдар у гэтай кампанii — дзiк Канстанцiн. Гэта буйная жывёлiна, якая не лянуецца падскочыць да сеткi i прадэманстраваць прысутным, хто тут сапраўдны гаспадар тэрыторыi. А калiсьцi, расказвае дырэктар Буйнiцкага агралесатэхнiчнага каледжа Георгiй Малiноўскi, Канстанцiна забралi з адной паляўнiчай гаспадаркi худога i хворага, ён не мог падняцца на ногi. Але яго выхадзiлi i выкармiлi, i цяпер дзiк — грозная i прыгожая жывёлiна.

У вялiкiм вальеры, амаль на волi, жыве больш за паўсотню дзiкоў. Iх можна пабачыць на пешаходнай сцежцы ўвечары, калi яны прыходзяць на падкормку.

Наведвальнiкi заасаду цяпер адразу бягуць да дзiкоў i спрабуюць iх фатаграфаваць, заклiкаючы да сябе жывёлiн гучнымi крыкамi «кыс-кыс». Але дзiкi — незалежныя, пазiраваць яны не хочуць, i ў большай частцы дэманструюць свае, прабачце, заднiя часцi. Аднак гэта не лiчыцца дрэннай прыкметай на гэты год: людзi з павагай ставяцца да нораву i звычак сiмвала новага 2007 года.

А ў заасадзе цяпер падводзяць вынiкi ўжо мiнулага года. Зусiм нядаўна тут з’явiлася сiмпатычнае медзведзяня Федзька. Гэта падарунак прэм’ер-мiнiстра Карэлii пасля яго вiзiту ў Магiлёў. Федзьку цяпер 1 год i 8 месяцаў, ён хутка расце i будзе важыць да 300 кiлаграмаў! А пакуль медзведзяня як дзiця актыўна гуляецца i за кароткi час стаў любімцам публiкi. Галоўная забава Федзькi — ляпiць снежкi (калi ёсць з чаго ляпiць) i кiдацца iмi ў людзей. У Петразаводску паабяцалi падарыць Магiлёўскаму заасаду яшчэ двух паўночных аленяў, якiя паедуць у запрэжцы з Дзедам Марозам. А таксама заацэнтр сталiцы Карэлii прапанаваў магiлёўскiм калегам сумесную праграму для лячэння нервовых захворванняў людзей праз зносiны з дзiкiмi жывёламi.

Летась у заасадзе працягвалi сваю асноўную працу: ратавалi жывёл з розных куткоў Беларусi, якiя трапiлi ў крытычныя сiтуацыi. Зусiм выраслi казулi Дашка i Бонi, якiх улетку выкормлiвалi малаком з соскi. Гэтых казулянят знайшлi паблiзу Рэчыцы, без мацi яны былi асуджаны памерцi ў лесе. Падрастае лось Лёнька, якога забралi з вясковага свiнарнiка, куды з адчаю прыбiлася хворая жывёлiна.

У гэтым годзе заасад будзе пашырацца: у хуткiм часе там адкрыецца кафэ, зробяць сажалку, рыхтуецца праект мясцовай чыгункi для экскурсiй i прыстанку для рачных трамваяў.

— Ад iмя супрацоўнiкаў заасаду, а таксама нашых дзiкоў i ўсiх жывёлiн, жадаю, каб у новым годзе людзi бераглi дзiкую жывую прыроду, — гаворыць Георгiй Малiноўскi. — У свеце цяпер цяжка знайсцi куточак, куды б не дабраўся навукова-тэхнiчны прагрэс. Таму трэба падумаць i аб дзiкiх жывёлах. Памятаць, што яны маюць такое ж права на жыццё, як i мы, людзi. I мы адказныя за нашых братоў меншых.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёўскiм заасадзе, што ў пасёлку Буйнiчы Магiлёўскага раёна, асаблiвай увагай адмiнiстрацыi i наведвальнiкаў цяпер карыстаюцца дзiкi. Натуральна,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика