21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пенсiйныя «льготы» — за кошт мэтавых узносаў

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

У Беларусi плануецца ўвядзенне прафесiйнага пенсiйнага страхавання работнiкаў, якiя занятыя ў неспрыяльных умовах працы.

У прыватнасцi, чакаецца, што фiнансаванне пенсiйных «iльгот» будзе выведзена з агульнай пенсiйнай сiстэмы i аплачвацца за кошт iншай крынiцы — мэтавых страхавых узносаў работадаўцаў па накапляльнай схеме. Пры гэтым, як паведамiла начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валянцiна Каралёва, адпаведны законапраект ужо распрацаваны, накiраваны ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу i не выключана, што ён будзе разгледжаны на вясновай сесii парламента.

Апроч таго, адзначыла Валянцiна Каралёва, да 2010 года мiнiстэрства мае намер выступiць з прапановай аб пераходзе вылiчэння пенсiй зыходзячы не з заробку, а з аб’ёму выплачаных узносаў на пенсiйнае страхаванне. Такiм чынам, з’явiцца магчымасць больш аб’ектыўна ўлiчваць уклад кожнага чалавека ў фiнансаванне пенсiйнай сiстэмы. А гэта дазволiць прыйсцi да большай дыферэнцыяцыi ў памерах пенсiй. Такая дыферэнцыяцыя iснуе i зараз. Сёння мiнiмальная працоўная пенсiя ў краiне складае 135 тыс., а максiмальная пенсiя непрацуючых пенсiянераў — 454 тыс. рублёў. Аднак, заўважыла Валянцiна Каралёва, пакуль адрозненнi ў памерах выклiкаюць шмат незадавальнення, асаблiва з боку пенсiянераў, са значным працоўным стажам і вялiкiм заробкам. Праўда, тут жа варта зрабiць адну iстотную агаворку. Паводле слоў Валянцiны Каралёвай, новы падыход да разлiку пенсiй будзе датычыцца толькi будучых пенсiянераў. Пенсii цяперашнiм пенсiянерам працягнуць разлiчваць па ранейшых правiлах.

Разам з тым у Беларусi не плануецца змянення пенсiйнага ўзросту. А таксама (прынамсi, у блiжэйшы час) змены самой пенсiйнай сiстэмы нашай краiны — з размеркавальнай на накапляльную. Так, зазначыла Валянцiна Каралёва, нiхто i нiдзе ў свеце пакуль не змог даказаць, што чыстыя накапленнi — мадэль iдэальная. Да таго ж не сакрэт: абавязковай умовай накапленняў з’яўляецца высокая ступень развiцця фiнансавых рынкаў. У адваротным выпадку накапляльныя пенсiйныя сродкi будуць паступова «згараць».

Мiж тым, зараз у органах па працы i сацыяльнай абароне атрымлiваюць пенсii 2,4 млн чалавек, з якiх 97 працэнтам прызначаюцца працоўныя, а 3 працэнтам — сацыяльныя пенсii. Пры гэтым за мiнулы год сярэдняя пенсiя ў Беларусi павялiчылася амаль на трэць — з 211 да 277,8 тыс. рублёў. Адначасова рэальныя, з улiкам змянення цэн на тавары i паслугi, пенсii ўзраслi на 119,8 працэнта. I падобная тэндэнцыя павiнна захавацца надалей. У прыватнасцi, паводле ацэнак мiнiстэрства, да канца 2010 года сярэдняя рэальная пенсiя павiнна павялiчыцца не менш чым у паўтара раза.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi плануецца ўвядзенне прафесiйнага пенсiйнага страхавання работнiкаў, якiя занятыя ў неспрыяльных умовах працы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика