Мiкалай ДАМАШКЕВIЧ: «Вынiкi года станоўчыя»
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Вынiкi 2006-га на Мiншчыне: усе прагнозныя паказчыкi першага года пяцiгодкi выкананы, i, як адзначыў старшыня Мiнскага аблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч, людзi спрацавалi добра, планы здзейснiлiся.
Аднак на дасягнутым спыняцца не трэба. Мiкалай Дамашкевiч падчас вынiковага пасяджэння кiруючых кадраў вобласцi падкрэслiў, што ў новым годзе трэба звярнуць увагу на прыцягненне рэзерваў: — На 2007 год планы зацверджаны. Аб’ёмы i патрабаваннi больш вялiкiя, чым летась, таму ўсiм нам трэба працаваць, удасканальваць сiстэму кiравання дзеля дасягнення запланаванага. Адна з крынiц паспяховай дзейнасцi — выкарыстанне рэзерваў прамысловай i сельскагаспадарчай вытворчасцi. Напрыклад, Мiншчына вырабляе малака столькi ж, як дзве iншыя вобласцi нашай краiны. Аднак грошай ад яго перапрацоўкi мы атрымлiваем менш, чым астатнiя рэгiёны. Мы можам зарабiць на продажы i перапрацоўцы малака на 62 мiльярды рублёў больш. Гэта толькi адзiн прыклад, як магчыма павялiчыць прыбытак. Таму задача для ўсiх — працаваць на поўную моц, задзейнiчаць свой iнтэлект i энергiю. Камандай кадраў вобласцi я задаволены, таму галоўнае — за плённай дзейнасцю, — расказаў Мiкалай Дамашкевiч. Адным з галоўных дасягненняў работы вобласцi за 2006 год старшыня Мiнаблвыканкама лiчыць паспяховае забеспячэнне праграмы харчовай бяспекi. «Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы вобласцi «кормяць» горад-герой Мiнск. 50 працэнтаў мяса i мясных прадуктаў, 66 працэнтаў малочных вырабаў, якiмi гандлююць у сталiцы, забяспечвае Мiншчына, — падкрэслiў Мiкалай Дамашкевiч. — Акрамя таго, на нас ляжыць адказнасць i за забеспячэнне прадуктамi жыхароў вобласцi. Палова насельнiцтва Беларусi атрымлiвае харчовыя тавары з Мiнскай вобласцi?». У 2007 годзе яшчэ большую ўвагу трэба звярнуць i на вырашэнне праблем чалавека. «Мы ўдзячныя ўсiм нашым людзям, якiя падтрымлiваюць i дапамагаюць рэалiзоўваць планы. Калi б мы нi звярнулiся да настаўнiкаў, школьнiкаў, пенсiянераў, да тых, хто працуе на прадпрыемствах — заўсёды яны падтрымлiвалi i дапамагалi. Дырэктыва № 2 , наша сумленнасць i адказнасць абавязваюць прыслухоўвацца да праблем чалавека i працаваць дзеля яго, — кажа Мiкалай Дамашкевiч. — Таму ўвага да людзей, да iх надзённых праблем — гэта галоўнае. Ад iх самаадчування, добрага настрою, дабрабыту залежыць развiццё вобласцi i краiны». Такiм чынам, вобласць у новым годзе будзе працягваць нарошчваць тэмпы свайго развiцця. Як упэўнены Мiкалай Дамашкевiч, «у нас атрымаецца ўсё, што намечана».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынiкi 2006-га на Мiншчыне: усе прагнозныя паказчыкi першага года пяцiгодкi выкананы, i, як адзначыў старшыня Мiнскага аблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч |
|