Беларусь з 1 студзеня ўвяла мытную пошлiну на транспарцiроўку нафты
Лiлiя КРАПIВIНА, БЕЛТА
Ва ўрадзе Урад Беларусi прыняў рашэнне аб увядзеннi з 1 студзеня 2007 года мытнай пошлiны на транспарцiроўку нафты па нафтаправодзе, што праходзiць па тэрыторыi Беларусi. Аб гэтым паведамiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi журналiстам у Доме ўрада.У адпаведнасцi з законам Рэспублiкi Беларусь аб рэгуляваннi знешнеэканамiчнай дзейнасцi, прынятым у 2004 годзе, Мiжведамасная камiсiя па абаронных мерах у знешнiм гандлi i мытнай палiтыцы 31 снежня 2006 года ўнесла ў беларускi ўрад прапанову аб увядзеннi мытнай пошлiны на нафту, што транспартуецца па тэрыторыi Беларусi праз нафтаправоды, якiя з’яўляюцца ўласнасцю нашай краiны. Саўмiн, разгледзеўшы гэту прапанову, прыняў рашэнне аб увядзеннi з 1 студзеня 2007 года мытнай пошлiны на транспарцiроўку нафты. «Гэта разлiковы паказчык, ён разлiчваецца зыходзячы з формулы фармiравання сусветнай цаны на нафту», — адзначыў прэм’ер-мiнiстр. У студзенi 2007 года камiсiя прапанавала ўстанавiць гэты паказчык на ўзроўнi $45 за тону нафты, якая транспартуецца праз тэрыторыю Беларусi. Сяргей Сiдорскi паведамiў, што ўрад прыняў адпаведную пастанову i даручыў Мiнiстэрству эканомiкi, Дзяржаўнаму мытнаму камiтэту ва ўстаноўленым парадку праiнфармаваць Мiнэканамразвiцця РФ, расiйскую кампанiю «Транснафта» аб прынятых Беларуссю рашэннях.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Беларусi прыняў рашэнне аб увядзеннi з 1 студзеня 2007 года мытнай пошлiны на транспарцiроўку нафты па нафтаправодзе, што праходзiць па тэрыторыi |
|