Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2007 год
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 11 снежня 2006 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 20 снежня 2006 года (Заканчэнне. Пачатак у нумары за 4 студзеня.) Парадак выкарыстання сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi вызначаецца Мiнiстэрствам сельскай гаспадаркi i харчавання Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 20. Устанавiць, што ў 2007 годзе: 1. Даходы рэспублiканскага дарожнага фонду ўтвараюцца ў суме 1 873 645 067,0 тыс. рублёў, у тым лiку за кошт: акцызаў на аўтамабiльнае палiва (акрамя iмпартаванага) у памеры 35,3 працэнта ў суме 651 852 470,0 тыс. рублёў; падатку на набыццё аўтамабiльных транспартных сродкаў у суме 30 000 000,0 тыс. рублёў; падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог у суме 1 110 080 597,0 тыс. рублёў; платы за праезд цяжкавагавых i буйнагабарытных аўтамабiльных транспартных сродкаў па аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання Рэспублiкi Беларусь у суме 4 650 000,0 тыс. рублёў; збору за праезд аўтамабiльных транспартных сродкаў замежных дзяржаў па аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання Рэспублiкi Беларусь у памеры 50 працэнтаў у суме 7 675 000,0 тыс. рублёў; збору за выдачу дазволаў на праезд аўтамабiльных сродкаў па тэрыторыях замежных дзяржаў у памеры 60 працэнтаў у суме 8 505 000,0 тыс. рублёў; платы за праезд па аўтамабiльнай дарозе М-1/Е30 Брэст—Мiнск—гранiца Расiйскай Федэрацыi ў суме 60 882 000,0 тыс. рублёў. Парадак залiчэння даходаў у рэспублiканскi дарожны фонд устанаўлiваецца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. 2. Расходы рэспублiканскага дарожнага фонду вызначаюцца ў суме 1 883 922 347,0 тыс. рублёў з улiкам рэшткаў указанага фонду, якiя ўтварылiся на 1 студзеня 2007 года, у суме 10 277 280,0 тыс. рублёў. 3. Накiрункi i памеры выкарыстання сродкаў рэспублiканскага дарожнага фонду ў межах расходаў устанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 21. Устанавiць, што ў 2007 годзе: 1. Сродкi мясцовых фондаў аховы прыроды акумулiруюцца ў рэспублiканскiм фондзе аховы прыроды. 2. Даходы рэспублiканскага фонду аховы прыроды ўтвараюцца ў суме 392 500 000,0 тыс. рублёў, у тым лiку за кошт: 2.1. падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагiчнага падатку) у частцы плацяжоў: за выкiды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ў суме 288 909 219,0 тыс. рублёў; за скiды сцёкавых вод або забруджвальных рэчываў у навакольнае асяроддзе ў суме 48 650 095,0 тыс. рублёў; за размяшчэнне адходаў вытворчасцi i за размяшчэнне тавараў, якiя змешчаны пад мытны рэжым знiшчэння i страцiлi свае спажывецкiя ўласцiвасцi, а таксама адходаў, якiя ўтвараюцца ў вынiку знiшчэння тавараў, якiя змешчаны пад гэты рэжым, у суме 47 927 847,0 тыс. рублёў; за вытворчасць i (або) iмпарт пластмасавай тары i iншых тавараў, пасля страты спажывецкiх уласцiвасцяў якiх утвараюцца адходы, якiя аказваюць шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе i патрабуюць арганiзацыi сiстэм iх збору, абясшкоджвання i (або) выкарыстання, у суме 1 935 763,0 тыс. рублёў; 2.2. збору за прадастаўленне права ўвозу на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь азонаразбуральных рэчываў у суме 435 000,0 тыс. рублёў; 2.3. даходаў ад рэалiзацыi канфiскаваных або iншым чынам звернутых у даход дзяржавы прылад палявання i здабычы рыбы i iншых водных жывёл, а таксама ад продажу незаконна здабытай з дапамогай гэтых прылад прадукцыi ў суме 36 780,0 тыс. рублёў; 2.4. пакрыцця ўрону, нанесенага ў вынiку шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, у суме 2 063 241,0 тыс. рублёў; 2.5. iншых даходаў у суме 2 542 055,0 тыс. рублёў. 3. Расходы рэспублiканскага фонду аховы прыроды вызначаюцца ў суме 372 875 000,0 тыс. рублёў. 4. Накiрункi i памеры выкарыстання сродкаў рэспублiканскага фонду аховы прыроды ў межах расходаў устанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Парадак выкарыстання сродкаў рэспублiканскага фонду аховы прыроды вызначаецца Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. 5. Перавышэнне даходаў рэспублiканскага фонду аховы прыроды над устаноўленымi расходамi гэтага фонду, якое складае 5 працэнтаў паступленняў, накiроўваецца ў рэзервовы фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь для мэтавага фiнансавання мерапрыемстваў па сацыяльнай падтрымцы моладзi. Артыкул 22. У 2007 годзе: 1. Даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду арганiзацыi збору (нарыхтоўкi) i выкарыстання адходаў у якасцi другаснай сыравiны ўтвараюцца ў суме 20 000 000,0 тыс. рублёў i фармiруюцца за кошт плацяжоў падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагiчнага падатку) за вытворчасць i (або) iмпарт шкляной тары, тары на аснове паперы i кардону, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 2. Расходы фонду арганiзацыi збору (нарыхтоўкi) i выкарыстання адходаў у якасцi другаснай сыравiны вызначаюцца ў суме 20 000 000,0 тыс. рублёў. 3. Накiрункi i памеры выкарыстання сродкаў фонду арганiзацыi збору (нарыхтоўкi) i выкарыстання адходаў у якасцi другаснай сыравiны ў межах расходаў устанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 23. Устанавiць, што ў 2007 годзе: 1. Даходы дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь утвараюцца ў суме 9 973 297 630,0 тыс. рублёў i накiроўваюцца на расходы ў суме 9 973 297 630,0 тыс. рублёў згодна з дадаткам 10. 2. Частка сродкаў пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь у суме 122 707 337,0 тыс. рублёў накiроўваецца на фiнансаванне мерапрыемстваў па забеспячэнню дзейнасцi дзяржаўнай службы занятасцi, у тым лiку ў бюджэты абласцей i г. Мiнска ў выглядзе бягучых трансфертаў у суме 115 207 337,0 тыс. рублёў, з iх Брэсцкай вобласцi — 17 763 763,0 тыс. рублёў, Вiцебскай — 18 932 530,0 тыс. рублёў, Гомельскай — 16 876 500,0 тыс. рублёў, Гродзенскай — 14 438 525,0 тыс. рублёў, Мiнскай — 19 349 990,0 тыс. рублёў, Магiлёўскай вобласцi — 17 945 540,0 тыс. рублёў, г. Мiнску — 9 900 489,0 тыс. рублёў. 3. Фiнансаванне расходаў на ўтрыманне апарата кiравання тэрытарыяльнымi органамi дзяржаўнай службы занятасцi — упраўленняў абласных службаў занятасцi насельнiцтва, гарадскiх (рэгiянальных), раённых цэнтраў занятасцi насельнiцтва ажыццяўляецца за кошт сродкаў адпаведных мясцовых бюджэтаў. 4. Прыпынiць дзеянне часткi чацвёртай артыкула 13 i артыкула 17 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 года «Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 94, 2/1222), а таксама часткi чацвёртай артыкула 18, часткi трэцяй артыкула 19, часткi другой артыкула 22 i артыкула 26 указанага Закона ў частцы фiнансавання мерапрыемстваў па забеспячэнню дзейнасцi дзяржаўнай службы занятасцi за кошт сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi. Сродкi, якiя спаганяюцца з наймальнiкаў за парушэнне патрабаванняў Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь», залiчваюцца ў дзяржаўны пазабюджэтны Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь. 5. Парадак фармiравання i выкарыстання сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 24. Устанавiць, што ў 2007 годзе: 1. Утвараецца дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд развiцця будаўнiчай навукi за кошт адлiчэнняў, якiя робяць арганiзацыi, што ажыццяўляюць будаўнiча-мантажныя работы, у памеры 0,5 працэнта ад сабекошту выкананых будаўнiча-мантажных работ. Указаныя адлiчэннi ўключаюцца ў затраты, якiя ўлiчваюцца пры падаткаабкладаннi прыбытку i фармiраваннi цаны на будаўнiча-мантажныя работы. Адлiчэннi ва ўказаны фонд не ажыццяўляюцца арганiзацыямi, якiя вядуць будаўнiча-мантажныя работы на аб’ектах жыллёвага будаўнiцтва i за межамi Рэспублiкi Беларусь. Налiчаныя плацельшчыкамi сродкi па адлiчэннях у дадзены фонд пералiчваюцца iмi штомесяц не пазней чым 22-га чысла месяца, якi надыходзiць за справаздачным, на рахункi падатковых органаў па месцы пастаноўкi на ўлiк з наступным залiчэннем iх на адзiны казначэйскi рахунак Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. 2. Даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду развiцця будаўнiчай навукi ўтвараюцца ў суме 29 700 000,0 тыс. рублёў i накiроўваюцца на расходы ў суме 29 700 000,0 тыс. рублёў згодна з дадаткам 11. Парадак залiчэння сродкаў у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд развiцця будаўнiчай навукi i накiрункi яго выкарыстання вызначаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. 3. Правы i абавязкi плацельшчыкаў адлiчэнняў у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд развiцця будаўнiчай навукi, адказнасць за правiльнасць iх падлiку i своечасовасць платы, парушэнне ўстаноўленага тэрмiну прадстаўлення дэкларацый (разлiкаў) па адлiчэннях у гэты фонд, парадак спагнання гэтых плацяжоў, а таксама правы падатковых органаў па кантролю за правiльнасцю iх падлiку i своечасовасцю платы ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 4. Кантроль за мэтавым i эфектыўным выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду развiцця будаўнiчай навукi ажыццяўляецца Мiнiстэрствам архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 25. Устанавiць, што ў 2007 годзе: 1. Даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развiцця ўтвараюцца ў суме 107 154 360,0 тыс. рублёў. Крынiцамi фармiравання ўказанага фонду з’яўляюцца частка прыбытку (даходу) асобных высокарэнтабельных унiтарных прадпрыемстваў i гаспадарчых таварыстваў звыш часткi прыбытку, якая пералiчваецца ў бюджэт у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, а таксама iншыя крынiцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Пералiк унiтарных прадпрыемстваў i гаспадарчых таварыстваў, памер часткi прыбытку (даходу), якая падлягае пералiчэнню ў гэты фонд, парадак i тэрмiны яе пералiчэння ўстанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. 2. Расходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развiцця ў суме 107 154 360,0 тыс. рублёў ажыццяўляюцца па рашэнню Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 26. Устанавiць, што ў 2007 годзе фiнансаванне мерапрыемстваў i праграм па энергазберажэнню ажыццяўляецца ў складзе расходаў рэспублiканскага бюджэту ў суме 150 000,0 тыс. рублёў за кошт даходаў, якiя паступаюць у рэспублiканскi бюджэт у адпаведнасцi з артыкулам 19 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 15 лiпеня 1998 года «Аб энергазберажэннi» (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 31—32, ст. 470). Накiрункi i памеры фiнансавання мерапрыемстваў i праграм па энергазберажэнню ўстанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 27. Устанавiць, што ў 2007 годзе: 1. Сродкi, якiя паступаюць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ад юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у лiк пагашэння iмi запазычанасцi за спажытыя энергарэсурсы, якая ўтварылася на 1 лютага 1996 года, пералiчваюцца ў рэспублiканскi бюджэт. Пратэрмiнаваная запазычанасць юрыдычных асоб за спажытыя энергарэсурсы, якая ўтварылася на 1 лютага 1996 года, за выключэннем адтэрмiнаванай у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, спаганяецца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь у бясспрэчным парадку за кошт юрыдычных асоб. 2. На пакрыццё юрыдычным асобам сродкаў у замежнай валюце, заблакiраваных у Знешэканомбанку СССР па стану на 1 студзеня 1992 года i аднесеных да ўнутранага дзяржаўнага доўгу Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь, накiроўваюцца сродкi, указаныя ў пункце 1 гэтага артыкула, а таксама сродкi, прадугледжаныя ў рэспублiканскiм бюджэце на гэтыя мэты. Юрыдычным асобам, указаным у частцы першай гэтага пункта, можа ажыццяўляцца залiк па iх непагашанай запазычанасцi: па падатках, зборах i iншых абавязковых плацяжах, а таксама iншых плацяжах (па бюджэтных пазыках, плацяжах, ажыццёўленых з рэспублiканскага бюджэту ў адпаведнасцi з гарантыямi Урада Рэспублiкi Беларусь), а таксама працэнтах i санкцыях па пратэрмiнаваных плацяжах; па запазычанасцi за спажытыя энергарэсурсы, якая ўтварылася на 1 лютага 1996 года, у тым лiку пры наяўнасцi дагавораў аб пераводзе доўгу або аб уступцы патрабаванняў гэтых юрыдычных асоб. 3. Не падлягаюць разблакiраванню i адносяцца на змяншэнне ўнутранага дзяржаўнага доўгу сродкi ў замежнай валюце, заблакiраваныя ў Знешэканомбанку СССР па стану на 1 студзеня 1992 года, якiя лiчацца ў дзяржаўных юрыдычных асоб пры iх прыватызацыi. Артыкул 28. Устанавiць, што ў 2007 годзе: 1. Памер прыросту ўнутранага дзяржаўнага доўгу Рэспублiкi Беларусь не можа перавышаць 3 працэнтаў ад валавога ўнутранага прадукту. 2. Запазычанасць па крэдытах, якiя прадастаўлены Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь на фiнансаванне дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту i аднесены на ўнутраны дзяржаўны доўг у 1991—2003 гадах, рэструктурызуецца праз эмiсiю дзяржаўных каштоўных папер у парадку i памерах, устаноўленых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 29. Устанавiць, што ў 2007 годзе: 1. Гранiчны памер гарантый, якiя прадастаўляюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь па крэдытах, якiя выдаюцца банкамi Рэспублiкi Беларусь юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь, складае 500,0 млрд рублёў. 2. На выкананне гарантый, якiя прадаставiў Урад Рэспублiкi Беларусь па крэдытах, якiя выдадзены банкамi Рэспублiкi Беларусь юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь ва ўстаноўленым парадку накiроўваюцца сродкi, якiя прадугледжаны ў рэспублiканскiм бюджэце на абслугоўванне ўнутранага дзяржаўнага доўгу i ў рэспублiканскiм фондзе падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, а таксама ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь сродкi iнавацыйных фондаў. Плацяжы, якiя ажыццёўлены з рэспублiканскага бюджэту ў адпаведнасцi з гарантыямi Урада Рэспублiкi Беларусь, спаганяюцца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь у бясспрэчным парадку з рахункаў юрыдычных асоб — крэдытаатрымальнiкаў са спагнаннем працэнтаў з выплачанай гэтым Мiнiстэрствам сумы па крэдытах, прадастаўленых у замежнай валюце, у памеры не менш як 8 працэнтаў гадавых. 3. На выкананне гарантый, якiя прадаставiў Урад Рэспублiкi Беларусь па замежных пазыках (крэдытах), выдадзеных юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь ва ўстаноўленым парадку накiроўваюцца сродкi, якiя прадугледжаны ў рэспублiканскiм бюджэце на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу. Гарантыйныя плацяжы, якiя ажыццёўлены Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь з рэспублiканскага бюджэту па замежных пазыках (крэдытах), вяртаюцца пазычальнiкамi-рэзiдэнтамi ў рэспублiканскi бюджэт з выплатай 8 працэнтаў гадавых ад сумы плацяжу. Гарантыйныя плацяжы па замежных пазыках (крэдытах), якiя не вернуты ў рэспублiканскi бюджэт пазычальнiкамi-рэзiдэнтамi ва ўстаноўленыя тэрмiны, спаганяюцца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь у бясспрэчным парадку з iх рахункаў. 4. Плата за прадастаўленне гарантый Урада Рэспублiкi Беларусь па крэдытах банкаў Рэспублiкi Беларусь, а таксама знешнiх дзяржаўных пазыках (крэдытах) ажыццяўляецца аднаразова ў памеры 1,5 працэнта ад сумы крэдыту (пазыкi). 5. Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь мае права зменшыць памер фiнансавання юрыдычных асоб — пазычальнiкаў крэдытаў, калi яны фiнансуюцца з рэспублiканскага бюджэту, на суму зробленых або падлягаючых выкананню плацяжоў з рэспублiканскага бюджэту ў адпаведнасцi з гарантыямi Урада Рэспублiкi Беларусь i налiчаных працэнтаў. 6. Абласныя i Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў: 6.1. зацвярджаюць гранiчны памер гарантый, якiя прадастаўляюцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, па крэдытах, што выдаюцца банкамi Рэспублiкi Беларусь юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь: для развiцця жыллёвага будаўнiцтва на вёсцы i рэалiзацыi iнвестыцыйных праектаў, якiя прайшлi дзяржаўную комплексную экспертызу; на iншыя мэты, якi не перавышае 20 працэнтаў расходнай часткi абласных, раённых i гарадскiх бюджэтаў; 6.2. прадугледжваюць накiраванне сродкаў мясцовых бюджэтаў на выкананне гарантый, прадастаўленых мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, па крэдытах, выдадзеных банкамi Рэспублiкi Беларусь юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 30. Устанавiць, што ў 2007 годзе бюджэтныя пазыкi прадастаўляюцца абласным i Мiнскаму гарадскому выканаўчым камiтэтам на фiнансаванне часовых касавых разрываў, якiя ўзнiкаюць пры выкананнi бюджэтаў абласцей i г. Мiнска, па рашэннях Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 31. Устанавiць лiмiт знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублiкi Беларусь на канец 2007 года ў памеры 2 млрд долараў ЗША. Абслугоўванне i пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ажыццяўляюцца з прыцягненнем сродкаў рэспублiканскага бюджэту па пералiку крэдытных лiнiй згодна з дадаткам 12. Артыкул 32. Устанавiць, што ў 2007 годзе ў даход рэспублiканскага бюджэту паступаюць сродкi, у тым лiку ў замежнай валюце, атрыманыя дзяржаўнымi органамi, iх тэрытарыяльнымi падраздзяленнямi, за выключэннем: сродкаў, якiя атрымлiваюць Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, Камiтэт дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўны цэнтр бяспекi iнфармацыi пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўны камiтэт пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь, падпарадкаваныя iм воiнскiя часцi, арганiзацыi, органы i падраздзяленнi ад рэалiзацыi прадукцыi (работ), матэрыяльна-тэхнiчных рэсурсаў, аб’ектаў нерухомасцi, здачы другасных рэсурсаў, аказання платных паслуг; сродкаў, якiя атрымлiвае Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь, а таксама падпарадкаваныя яму воiнскiя часцi i арганiзацыi ад здачы другасных рэсурсаў, аказання (выканання) платных паслуг (работ), выдачы (водпуску) матэрыяльных сродкаў за плату ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; сродкаў, якiя атрымлiваюць органы i ўстановы крымiнальна-выканаўчай сiстэмы Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь; сродкаў, якiя паступаюць у Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь i падпарадкаваныя яму ўстановы ад аказання платных паслуг юрыдычным асобам па часоваму захоўванню тавараў i за запазычванне матэрыяльных каштоўнасцяў дзяржаўнага i мабiлiзацыйнага рэзерваў; сродкаў, якiя атрымлiваюць органы дзяржаўнай статыстыкi ад распаўсюджвання зводных статыстычных даных (iнфармацыi), аказання iншых iнфармацыйных паслуг, здачы ў арэнду будынкаў, збудаванняў i нежылых памяшканняў, якiя знаходзяцца ў iх на балансе; сродкаў, якiя паступаюць у дзяржаўныя натарыяльныя канторы за аказанне дадатковых платных паслуг, звязаных з ажыццяўленнем натарыяльных дзеянняў; сродкаў, якiя атрымлiвае Дзяржаўная фельд’егерская служба пры Мiнiстэрстве сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь ад аказання паслуг фельд’егерскай сувязi; заявачных узносаў iншаземных удзельнiкаў мiжнародных спартыўных мерапрыемстваў, якiя паступаюць на рахунак Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь для правядзення мерапрыемстваў; сродкаў, якiя атрымлiваюць агульныя i гаспадарчыя суды пры прымусовым выкананнi па маёмасных спагнаннях; сродкаў, якiя паступаюць у замежныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь за аказанне консульскiх паслуг; iншых сродкаў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 33. Устанавiць, што ў 2007 годзе ваеннаслужачым (акрамя ваеннаслужачых тэрмiновай службы), асобам начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях грашовая кампенсацыя ўзамен харчовага пайка ажыццяўляецца ў памеры 58 500 рублёў у месяц. Артыкул 34. Устанавiць, што ў 2007 годзе: 1. Адкрыццё i абслугоўванне Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь i iншымi банкамi рахункаў дзяржаўных органаў i арганiзацый, якiя фiнансуюцца з бюджэту (бюджэтных арганiзацый), iншых арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў па адкрытых iмi рахунках для размяшчэння бюджэтных сродкаў, а таксама выкананне аперацый са сродкамi рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў ажыццяўляюцца без спагнання платы. За карыстанне грашовымi сродкамi рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, якiя знаходзяцца i размешчаны на рахунках у банках, у тым лiку ў Нацыянальным банку Рэспублiкi Беларусь, банкi выплачваюць у даход адпаведнага бюджэту працэнты па стаўцы, устаноўленай Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. 2. Залiчэнне на ўкладныя рахункi i выплата, у тым лiку з выкарыстаннем банкаўскiх пластыкавых картак, заработнай платы, пенсiй, дапамог, стыпендый i iншых грашовых выплат, якiя праводзяцца грамадзянам у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, ажыццяўляюцца банкамi без спагнання працэнтаў. 3. Абслугоўванне знешнiх дзяржаўных пазык, якiя пагашаюцца за кошт бюджэтных сродкаў, ажыццяўляецца банкамi, упаўнаважанымi Урадам Рэспублiкi Беларусь абслугоўваць замежныя крэдыты, з выплатай узнагароджання ў памеры не больш як 0,02 працэнта ад сумы кожнага плацяжу за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу. Артыкул 35. Нарматыўныя прававыя акты, якiя цягнуць павелiчэнне або памяншэнне аб’ёму даходаў, расходаў i (або) гранiчнага памеру дэфiцыту, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на 2007 год, прымаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь або з яго згоды. Ураду Рэспублiкi Беларусь пры неабходнасцi ва ўстаноўленым парадку ўносiць Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь прапановы аб удакладненнi асобных паказчыкаў рэспублiканскага бюджэту на 2007 год не больш як адзiн раз у квартал. Артыкул 36. Устанавiць, што ў 2007 годзе: 1. Рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання i iншыя дзяржаўныя арганiзацыi, падпарадкаваныя Ураду Рэспублiкi Беларусь, абласныя, раённыя, гарадскiя, сельскiя i пасялковыя выканаўчыя камiтэты, арганiзацыi, якiя фiнансуюцца з бюджэту (бюджэтныя арганiзацыi), ажыццяўляюць расходы ў межах планавых асiгнаванняў, якiя прадугледжаны ў бюджэтным роспiсу, зацверджаным адпаведна Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь i фiнансавымi ўпраўленнямi (аддзеламi) мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў. 2. Нарматыўныя прававыя акты, якiя прыняты (выдадзены) да 2007 года, аб выдзяленнi сродкаў або якiя ўстанаўлiваюць парадак фiнансавання ў 2007 годзе, забяспечваюцца фiнансаваннем з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў у межах сродкаў, прадугледжаных у расходах адпаведных бюджэтаў. 3. Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь можа ўносiць змяненнi ў: даходы рэспублiканскага бюджэту ў межах гадавых паступленняў, якiя прадугледжаны згодна з дадаткам 2; расходы рэспублiканскага бюджэту па ведамаснай i эканамiчнай бюджэтных класiфiкацыях расходаў у межах гадавых асiгнаванняў, якiя прадугледжаны згодна з дадаткам 4, i па функцыянальнай класiфiкацыi расходаў у частцы капiтальных укладанняў i рэзервовых фондаў; памеры крынiц фiнансавання дэфiцыту рэспублiканскага бюджэту, якiя прадугледжаны згодна з дадаткам 1. Артыкул 37. Устанавiць, што ў 2007 годзе: 1. Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь могуць прымацца рашэннi: 1.1. у парадку, устаноўленым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, аб пакрыццi юрыдычным асобам (пазычальнiкам) часткi працэнтаў за карыстанне банкаўскiм крэдытам у межах расходаў на ўказаныя мэты, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на прамысловасць, развiццё сельскагаспадарчай вытворчасцi, рыбаводства i перапрацоўкi сельскагаспадарчай прадукцыi, а таксама на iншыя агульнадзяржаўныя расходы: па крэдытах, атрыманых у беларускiх рублях, — у памеры не больш як 50 працэнтаў стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, устаноўленай на дату пакрыцця працэнтаў; па крэдытах, атрыманых у замежнай валюце, — у памеры не больш як 50 працэнтаў стаўкi па крэдыту; 1.2. аб выдзяленнi з рэспублiканскага бюджэту сродкаў, прадугледжаных на фiнансаванне расходаў, якiя звязаны са стыхiйнымi бедствамi, аварыямi i катастрофамi. 2. Грамадскiм аб’яднанням можа аказвацца па рашэнню Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзяржаўная падтрымка з рэспублiканскага бюджэту ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. 3. Дзяржаўная падтрымка ў выглядзе субсiдый i (або) сродкаў на фiнансаванне капiтальных укладанняў юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам можа аказвацца з рэспублiканскага бюджэту ў парадку, якi вызначаны заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, па рашэнню Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. 4. Гранiчны памер абавязацельстваў па дагаворах страхавання экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 25 жнiўня 2006 г. № 534 «Аб садзейнiчаннi развiццю экспарту тавараў (работ, паслуг)» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 143, 1/7870) складае ў эквiваленце 180 млн долараў ЗША. Артыкул 38. У 2007 годзе Мiнiстэрству фiнансаў Рэспублiкi Беларусь: у выпадку парушэння мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi ўстаноўленага заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку залiчэння падаткаў, збораў i iншых абавязковых плацяжоў, iншых паступленняў у рэспублiканскi бюджэт прыпыняць або змяншаць перадачу з рэспублiканскага бюджэту сродкаў бюджэтам абласцей i г. Мiнска; у выпадку неабгрунтаванага атрымання або выкарыстання мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi не па мэтаваму прызначэнню або з парушэннем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь сродкаў, якiя выдзелены з рэспублiканскага бюджэту, або iснуючай запазычанасцi па плацяжах у гэты бюджэт, уключаючы запазычанасць па бюджэтных пазыках, невыканання рашэнняў Урада Рэспублiкi Беларусь, прынятых у межах яго кампетэнцыi, ажыццяўляць пагашэнне (пакрыццё) такой запазычанасцi за кошт сродкаў, якiя перадаюцца з рэспублiканскага бюджэту ў бюджэты абласцей i г. Мiнска; ажыццяўляць залiк падлягаючых выплаце ў рэспублiканскi бюджэт юрыдычнымi асобамi падаткаў, збораў (пошлiн), iншых абавязковых плацяжоў, запазычанасцi па бюджэтных пазыках, выкананых гарантыях Урада Рэспублiкi Беларусь па замежных крэдытах i крэдытах, выдадзеных банкамi Рэспублiкi Беларусь юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь, а таксама налiчаных пенi, працэнтаў i штрафаў — у межах расходаў рэспублiканскага бюджэту, прадугледжаных указаным юрыдычным асобам. Артыкул 39. Пералiк будоўляў i аб’ектаў, якiя фiнансуюцца ў 2007 годзе за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту згодна з дадаткам 7, уключаючы аб’екты камунальнай уласнасцi (за выключэннем аб’ектаў будаўнiцтва (рэканструкцыi) дадатковай iнфраструктуры аграгарадкоў), Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2006—2010 гады, а таксама за кошт рэспублiканскага фонду аховы прыроды, рэспублiканскага дарожнага фонду i дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь, вызначаюцца ў Дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграме на 2007 год, якая зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 40. У 2007 годзе: 1. Утвараць iнавацыйныя фонды за кошт адлiчэнняў у памеры не больш як 0,25 працэнта: 1.1. рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання (за выключэннем Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь), iншым дзяржаўным арганiзацыям, якiя падпарадкаваны Ураду Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, абласным i Мiнскаму гарадскому выканаўчым камiтэтам — ад сабекошту прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) арганiзацый, якiя знаходзяцца ў iх падпарадкаваннi (распараджэннi) (за выключэннем арганiзацый, якiя фiнансуюцца з бюджэту (бюджэтных арганiзацый, гаспадарчых таварыстваў, якiя не ўваходзяць у склад падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь арганiзацый, але маюць долi (акцыi) дзяржаўнай уласнасцi ў статутных фондах, прапарцыянальна долi дзяржаўнай уласнасцi; 1.2. Мiнiстэрству архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь — у адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 2006 г. № 499 «Аб некаторых мерах па аднаўленню асноўных сродкаў у будаўнiчай галiне» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 127, 1/7828); 1.3. Мiнiстэрству гандлю Рэспублiкi Беларусь — ад сабекошту прадукцыi, тавараў (работ, паслуг): арганiзацый, якiя знаходзяцца ў падпарадкаваннi (распараджэннi) Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку гаспадарчых таварыстваў, у дачыненнi да якiх Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь упаўнаважана кiраваць долямi (акцыямi), якiя належаць дзяржаве; арганiзацый, якiя ажыццяўляюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь аптовы i рознiчны гандаль таварамi, за выключэннем тавараў, пералiк якiх вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, а таксама дзейнасць па бытавому абслугоўванню насельнiцтва i грамадскаму харчаванню, незалежна ад формаў уласнасцi (за выключэннем арганiзацый (акрамя гаспадарчых таварыстваў), якiя адлiчваюць сродкi ў iнавацыйныя фонды, што ўтвараюцца рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падпарадкаванымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, Беларускiм рэспублiканскiм саюзам спажывецкiх таварыстваў, Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi, абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi, грамадскiмi аб’яднаннямi «Беларускае таварыства глухiх» i «Беларускае таварыства iнвалiдаў па зроку»); гаспадарчых таварыстваў, якiя знаходзяцца ў распараджэннi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, а таксама якiя ўваходзяць у склад iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь, у статутным фондзе якiх маюцца долi (акцыi) дзяржаўнай уласнасцi, i якiя ажыццяўляюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь аптовы i рознiчны гандаль таварамi, за выключэннем тавараў, пералiк якiх вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, а таксама дзейнасць па бытавому абслугоўванню насельнiцтва i грамадскаму харчаванню, прапарцыянальна долям (акцыям), якiя не належаць дзяржаве. Гаспадарчыя таварыствы, указаныя ў абзацы чацвёртым часткi першай гэтага падпункта, адлiчваюць сродкi ў iнавацыйныя фонды, створаныя названымi органамi i арганiзацыямi, у памерах i парадку, якiя ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, i ў iнавацыйны фонд Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь — у памеры i парадку, якiя ўстаноўлены iм. Адлiчэннi ў iнавацыйны фонд Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляюцца ад сабекошту рэалiзаваных прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), якi фармiруецца ва ўстаноўленым парадку арганiзацыямi, што ажыццяўляюць аптовы i рознiчны гандаль i дзейнасць па грамадскаму харчаванню, без улiку пакупнога кошту рэалiзуемых тавараў, а арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць дзейнасць па бытавому абслугоўванню насельнiцтва, — без улiку кошту матэрыялаў, якiя аплачвае насельнiцтва; 1.4. Беларускаму рэспублiканскаму саюзу спажывецкiх таварыстваў — ад сабекошту прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) арганiзацый спажывецкай кааперацыi; 1.5. Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi — ад сабекошту прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) юрыдычных асоб, якiя ўтвараюцца гэтай Федэрацыяй; 1.6. грамадскiм аб’яднанням «Беларускае таварыства глухiх» i «Беларускае таварыства iнвалiдаў па зроку» — ад сабекошту прадукцыi, тавараў (работ, паслуг) арганiзацый, заснавальнiкамi якiх з’яўляюцца гэтыя грамадскiя аб’яднаннi. 2. Устанавiць, што ў 2007 годзе: 2.1. павышаныя памеры адлiчэнняў у iнавацыйныя фонды вызначаюцца для: Мiнiстэрства энергетыкi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь — не больш як 19 працэнтаў; Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь — не больш як 17,5 працэнта; Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь — не больш як 13,5 працэнта; Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь — не больш як 10 працэнтаў; Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi Рэспублiкi Беларусь, Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi — не больш як 5 працэнтаў; Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце i хiмii — не больш як 4 працэнты; Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Рэспублiкi Беларусь, Беларускага рэспублiканскага саюза спажывецкiх таварыстваў, Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасцi i рэалiзацыi фармацэўтычнай i мiкрабiялагiчнай прадукцыi, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камiтэта Рэспублiкi Беларусь — не больш як 3 працэнты; грамадскiх аб’яднанняў «Беларускае таварыства глухiх» i «Беларускае таварыства iнвалiдаў па зроку» — не больш як 2,5 працэнта; Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасцi «Белдзяржхарчпрам», Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь — не больш як 2 працэнты; Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь — не больш як 1,8 працэнта; Мiнiстэрства лясной гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi — не больш як 1,5 працэнта. Абласным i Мiнскаму гарадскому выканаўчым камiтэтам устанаўлiваць зыходзячы са спецыфiкi работы павышаныя памеры адлiчэнняў у iнавацыйныя фонды для арганiзацый, якiя знаходзяцца ў iх падпарадкаваннi (распараджэннi), а таксама гаспадарчых таварыстваў, якiя маюць долi (акцыi) камунальнай уласнасцi ў статутных фондах, прапарцыянальна долi камунальнай уласнасцi; 2.2. адлiчэннi ў iнавацыйныя фонды адносяцца на сабекошт i ўключаюцца ў затраты па вытворчасцi i рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг), якiя ўлiчваюцца пры падаткаабкладаннi; 2.3. у 2007 годзе прымяняюцца парадак залiчэння, накiрункi i мэты выкарыстання сродкаў iнавацыйных фондаў, зацверджаныя Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Нарматывы накiравання сродкаў iнавацыйных фондаў на фiнансаванне навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i доследна-тэхналагiчных работ i работ па падрыхтоўцы i асваенню вытворчасцi новых вiдаў навукаёмiстай прадукцыi, а таксама галiновых праграм па энергазберажэнню i мерапрыемстваў па ўкараненню новых энергаэфектыўных тэхналогiй i абсталявання ўстанаўлiваюцца згодна з дадаткам 13; 2.4. частка павышанага нарматыву iнавацыйных фондаў, якiя ўтвараюцца: Мiнiстэрствам прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам энергетыкi Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўным ваенна-прамысловым камiтэтам Рэспублiкi Беларусь, накiроўваецца на фiнансаванне расходаў па ўтрыманню цэнтральных апаратаў гэтых мiнiстэрстваў i Камiтэта; Мiнiстэрствам гандлю Рэспублiкi Беларусь, накiроўваецца на фiнансаванне расходаў па ўтрыманню апарата кiравання дзяржаўнага аб’яднання «Белбыт»; 2.5. пакрыццё страт даходаў па ўстаноўцы грамадзянам тэлефонаў на льготных умовах у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца за кошт сродкаў iнавацыйнага фонду Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь; 2.6. парадак залiчэння, накiрункi i мэты выкарыстання iнавацыйнага фонду, якi ўтвараецца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi, вызначаюцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь; 2.7. парадак залiчэння, накiрункi i мэты выкарыстання iнавацыйных фондаў, якiя ўтвараюцца грамадскiмi аб’яднаннямi «Беларускае таварыства глухiх» i «Беларускае таварыства iнвалiдаў па зроку», зацвярджаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь; 2.8. рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання i iншыя дзяржаўныя арганiзацыi, падпарадкаваныя Ураду Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi, Беларускi рэспублiканскi саюз спажывецкiх таварыстваў у двухтыднёвы тэрмiн пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона ўстанаўлiваюць для арганiзацый, якiя знаходзяцца ў iх падпарадкаваннi (распараджэннi), а таксама гаспадарчых таварыстваў, якiя не ўваходзяць у склад падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь арганiзацый, але маюць долi (акцыi) дзяржаўнай уласнасцi ў статутных фондах, памеры адлiчэнняў у iнавацыйныя фонды. Змяненне на працягу фiнансавага (бюджэтнага) года ўстаноўленых у адпаведнасцi з часткай першай гэтага падпункта памераў адлiчэнняў у iнавацыйныя фонды можа быць ажыццёўлена па ўзгадненню з Мiнiстэрствам эканомiкi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. 3. Сродкi iнавацыйных фондаў, якiя неабгрунтавана атрыманыя або выкарыстаныя не па мэтаваму прызначэнню або з парушэннем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, якiя падпарадкаваны Ураду Рэспублiкi Беларусь, Беларускiм рэспублiканскiм саюзам спажывецкiх таварыстваў, Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi, грамадскiмi аб’яднаннямi «Беларускае таварыства глухiх» i «Беларускае таварыства iнвалiдаў па зроку», абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi, якiя фармiруюць такiя фонды, а таксама арганiзацыямi — атрымальнiкамi сродкаў з указаных фондаў, падлягаюць вяртанню ў адпаведны фонд па рашэнню фiнансавых i iншых органаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь са спагнаннем у бясспрэчным парадку з юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць, устаноў, якiя ажыццяўляюць у адпаведнасцi са статутнымi дакументамi дзейнасць, што прыносiць даходы, i якiя дапусцiлi парушэннi, у даход адпаведнага бюджэту штрафу ў памеры гэтых сродкаў. 4. Зацвердзiць на 2007 год аб’ём даходаў i расходаў iнавацыйных фондаў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, якiя ўключаюцца ў рэспублiканскi бюджэт, у суме 2 119 144 200,0 тыс. рублёў згодна з дадаткам 13. Артыкул 41. Устанавiць, што ў 2007 годзе: плата за лясное карыстанне, падлiчаная па тэрмiнах выплаты ў 2007 годзе, а таксама сумы няўстоек за парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб выкарыстаннi, ахове i абароне лясоў застаюцца ў распараджэннi арганiзацый лясной гаспадаркi i накiроўваюцца на фiнансаванне мерапрыемстваў па вядзенню лясной гаспадаркi; запазычанасць па плаце за лясное карыстанне, якая ўтварылася на 1 студзеня 2005 года, спаганяецца падатковымi органамi ў бясспрэчным парадку i залiчваецца ў адпаведныя мясцовыя бюджэты; сродкi, якiя паступаюць ад продажу грамадзянам Рэспублiкi Беларусь зямельных участкаў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi, залiчваюцца ў мясцовыя бюджэты адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi, а ад продажу юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь i замежным дзяржавам — у рэспублiканскi бюджэт i выкарыстоўваюцца на ахову зямель, павышэнне iх якасцi i землеўпарадкаванне, а таксама на сацыяльнае развiццё тэрыторый; стаўкi зямельнага падатку iндэксуюцца на 60 працэнтаў; сумы падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагiчнага падатку), за выключэннем плацяжоў за перапрацоўку нафты i нафтапрадуктаў арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць перапрацоўку нафты, iндэксуюцца на 19 працэнтаў. Артыкул 42. Устанавiць, што ў 2007 годзе рэспублiканскiя i камунальныя ўнiтарныя прадпрыемствы, маёмасць якiх знаходзiцца на праве гаспадарчага распараджэння, выплачваюць частку прыбытку, а гаспадарчыя таварыствы — частку даходаў ад акцый (доляў у статутных фондах), якiя знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi, адпаведна ў рэспублiканскi i мясцовыя бюджэты, парадак падлiку i выкарыстання якiх вызначаны Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 43. Устанавiць, што ў 2007 годзе мясцовыя Саветы дэпутатаў маюць права: павялiчваць (змяншаць), але не больш чым у два разы стаўкi зямельнага падатку, падатку на нерухомасць асобным катэгорыям плацельшчыкаў. Рашэннi мясцовых Саветаў дэпутатаў аб павелiчэннi ставак указаных падаткаў не распаўсюджваюцца на юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя атрымлiваюць дзяржаўную падтрымку ў выглядзе адтэрмiноўкi, растэрмiноўкi, падатковага крэдыту, субсiдый i сродкаў на фiнансаванне капiтальных укладанняў з рэспублiканскага бюджэту; прадастаўляць асобным плацельшчыкам — фiзiчным асобам, якiя не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, iльготы па выплаце зямельнага падатку, падатку на нерухомасць, падаходнага падатку з фiзiчных асоб, адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб; вызваляць ад выплаты зямельнага падатку i падатку на нерухомасць арганiзацыi спажывецкай кааперацыi па аб’ектах гандлю i грамадскага харчавання, размешчаных у сельскай мясцовасцi. Артыкул 44. Плацельшчыкi адлiчэнняў у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд развiцця будаўнiчай навукi, дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развiцця, адлiчэнняў у iнавацыйныя фонды, адлiчэнняў часткi прыбытку рэспублiканскiх i камунальных унiтарных прадпрыемстваў, часткi даходаў гаспадарчых таварыстваў, якiя вызначаны адпаведна артыкуламi 24, 25, 40 i 42 гэтага Закона, карыстаюцца правамi i нясуць абавязкi, устаноўленыя для плацельшчыкаў падаткаў, збораў (пошлiн). Падатковыя органы пры ажыццяўленнi кантролю за правiльным падлiкам, поўнай i своечасовай выплатай указаных адлiчэнняў, прымяненнi спосабаў забеспячэння iх выплаты, а таксама выплаты пенi, спагнаннi гэтых адлiчэнняў, а таксама пенi карыстаюцца правамi i нясуць абавязкi па-датковых органаў, устаноўленыя для ажыццяўлення падатковага кантролю, прымянення спосабаў забеспячэння выканання падатковых абавязацельстваў, выплаты пенi i спагнання падаткаў, збораў (пошлiн) i пенi. Нявыплата або няпоўная выплата ўказаных адлiчэнняў, парушэнне ўстаноўленага тэрмiну прадастаўлення дэкларацый (разлiкаў) па гэтых адлiчэннях цягнуць за сабой адказнасць, устаноўленую заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь за нявыплату, няпоўную выплату падаткаў, збораў (пошлiн), парушэнне ўстаноўленага тэрмiну прадастаўлення ў падатковы орган падатковай дэкларацыi (разлiку). Артыкул 45. Устанавiць у 2007 годзе наступную чарговасць уключэння ў адпускныя цэны (тарыфы) на тавары (работы, паслугi) сум падаткаў i збораў, якiя выплачваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, з выручкi ад рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг): акцызы (для падакцызных тавараў); збор у рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, падатак з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог; падатак на дабаўленую вартасць. Артыкул 46. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона прыняць меры, неабходныя для яго выканання. Абласным i Мiнскаму гарадскому Саветам дэпутатаў забяспечыць своечасовае зацвярджэнне адпаведных мясцовых бюджэтаў i ў трохмесячны тэрмiн пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона прыняць iншыя меры, неабходныя для яго выканання. Артыкул 47. Гэты Закон уступае ў сiлу з 1 студзеня 2007 года, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 46, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 29 снежня 2006 года, г. Мiнск. № 191—З. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2007 год |
|