Увядзенне пошлiны не накiравана на абмежаванне транзiту нафты праз тэрыторыю Беларусi
Мiлена АНУФРЫЁНАК, БЕЛТА
Дзеяннi беларускага боку нi ў якiм разе не накiраваны на абмежаванне транзiту нафты праз тэрыторыю Беларусi. Аб гэтым заявiў прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў, каментуючы журналiстам увядзенне пошлiны на перамяшчэнне нафты па тэрыторыi рэспублiкi.
Ён адзначыў, што гэта мера ў адказ на прынятае раней рашэнне Расii аб увядзеннi пошлiн на экспартуемую ў Беларусь нафту. Андрэй Папоў падкрэслiў, што Беларусь няўхiльна выконвае мiжнародныя абавязацельствы па забеспячэнню свабоды транзiту нафты па сваёй тэрыторыi. Праз нашу краiну пастаўляецца 50 працэнтаў усёй расiйскай нафты, што накiроўваецца еўрапейскiм спажыўцам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзеяннi беларускага боку нi ў якiм разе не накiраваны на абмежаванне транзiту нафты праз тэрыторыю Беларусi. Аб гэтым заявiў прэс-сакратар беларускага |
|