«Гомельтранснафта Дружба» ажыццяўляе транзiт расiйскай нафты ў запланаваным аб’ёме
БЕЛТА
Пра гэта паведамiў карэспандэнту БЕЛТА галоўны iнжынер прадпрыемства Аляксандр Бардоўскi.
Ён адзначыў, што «Гомельтранснафта Дружба» працуе, як i раней, i забяспечвае неабходныя ўмовы для прапампоўвання экспартных аб’ёмаў расiйскай нафты. Паводле яго слоў, на нафтатранспартнае прадпрыемства пакуль не паступала дадатковых iнструкцый у рабоце ў сувязi з увядзеннем з 1 студзеня пошлiны на перамяшчэнне расiйскай нафты праз тэрыторыю Беларусi. Адказваючы на пытанне аб тым, якi аб’ём нафты плануецца транспартаваць у першым месяцы, Аляксандр Бардоўскi адзначыў, што з кампанiяй «Транснафта» раней узгоднена кантрольная лiчба на студзень.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведамiў карэспандэнту БЕЛТА галоўны iнжынер прадпрыемства Аляксандр Бардоўскi
|
|