ААТ «Мазырскi НПЗ» працуе са снежаньскiм узроўнем загрузкi
БЕЛТА
ААТ «Мазырскi НПЗ» працуе з такiм жа ўзроўнем загрузкi, як i ў снежнi 2006 года. У мiнулым месяцы яна складала больш як 25 тыс.т у суткi па сыравiне. Аб гэтым паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.
Паводле слоў спецыялiстаў, Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод па вынiках 2006 года перапрацаваў больш як 10 млн т нафты. Цяпер прадпрыемства працуе стабiльна, выкарыстоўваючы аб’ёмы нафты, што пераходзяць з мiнулага года. Пакуль iх дастаткова. «На блiжэйшыя днi запасаў хапае, а далей чакаем, што сiтуацыя вырашыцца», — падкрэслiлi на заводзе. Тут праiнфармавалi таксама, што пастаўкi сыравiны для ААТ «Палiмiр» ажыццяўляюцца на сённяшнi дзень Мазырскiм НПЗ у ранейшых аб’ёмах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ААТ «Мазырскi НПЗ» працуе з такiм жа ўзроўнем загрузкi, як i ў снежнi 2006 года. У мiнулым месяцы яна складала больш як 25 тыс.т у суткi па сыравiне. |
|