21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

АНГЕЛА МЕРКЕЛЬ ЛIЧЫЦЬ АПРАЎДАНЫМI АБМЕЖАВАННI НА IНВЕСТЫЦЫI РАСIЙСКIХ КАМПАНIЙ У ЕЎРОПЕ

Федэральны канцлер Германii Ангела Меркель мяркуе, што цяперашнiя абмежаваннi на iнвестыцыi расiйскiх энергетычных кампанiй у Заходняй Еўропе апраўданыя, хоць iмкненне Расii да атрымання непасрэднага доступу на еўрапейскiя рынкi «цалкам легiтымнае».

Такiя падкантрольныя дзяржаве энергетычныя кампанii, як расiйскi газавы магнат «Газпрам», спрабуюць шляхам набыцця акцый еўрапейскiх кампанiй атрымаць доступ да канчатковага спажыўца ў ЕС. Гэтая тактыка не знаходзiць адабрэння на Захадзе, бо Расiя аб’явiла большую частку сваёй эканомiкi стратэгiчнымi галiнамi, што ў сваю чаргу вядзе да сур’ёзных абмежаванняў для заходнiх iнвестараў. Напрыклад, пры распрацоўцы радовішчаў нафты i газу фактычна дапускаецца толькi мiнарытарны ўдзел замежных акцыянераў. Урад Германii, са свайго боку, паклапацiўся аб тым, каб расiйскiя кампанii не змаглi сканцэнтраваць у сваiх руках занадта вялiкага ўплыву ў такiх кампанiях, як EADS i Telekom.

На фоне ўсё ўзрастаючай залежнасцi Еўропы ад расiйскага газу тэма энергетыкi застаецца адной з праблемных у адносiнах памiж Расiяй i ЕС. Пакуль Масква адмаўляецца ратыфiкаваць Энергетычную хартыю, якая б аблегчыла доступ на расiйскi рынак i ўмацавала б надзейнасць паставак расiйскiх энергарэсурсаў. Менавiта з-за такой пазiцыi Расii Польшча нядаўна перашкаджала правядзенню перагавораў адносна заключэння новага дагавора аб партнёрстве памiж РФ i ЕС.

БРЫТАНСКIЯ СIНОПТЫКI ПРАДКАЗВАЮЦЬ САМЫ СПЯКОТНЫ ГОД НА ПЛАНЕЦЕ

2007 год можа аказацца самым спякотным годам для планеты. Згодна са звесткамi Метэаралагiчнага ўпраўлення Вялiкабрытанii, перыяд пацяплення, якi зацягнуўся, — вынiк дзейнасцi «Эль-Нiньё» ў Цiхiм акiяне — спрыяе глабальнаму павышэнню тэмпературы.

Спецыялiсты адзначаюць 60 працэнтаў верагоднасцi таго, што сярэдняя гадавая тэмпература на паверхнi Зямлi перавысiць рэкордны паказчык 1998 года. Сярэднегадавая тэмпература паверхнi Зямлi ў 2007 годзе чакаецца на 0,54 градуса вышэй шматгадовага паказчыка — 14 градусаў па Цэльсiю. У 1998 годзе гэты паказчык быў перавышаны на 0,52 градуса. Прагноз Метэаўпраўлення грунтуецца на двух галоўных фактарах, — сказаў кiраўнiк даследчай групы Крыс Фоланд: першы фактар — выкiд у атмасферу парнiковых газаў, якiя выклiкаюць пацяпленне, а другi фактар — «Эль-Нiньё».

Прыродны феномен «Эль-Нiньё» характарызуецца незвычайна цёплымi плынямi акiяна ля паўночна-заходняга ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкi, якiя, на думку вучоных, больш за ўсё ўплываюць на штогадовыя змяненнi ў зямным клiмаце. Тэмпературныя рэкорды наступiўшага года тлумачацца тым, што «Эль-Нiньё» ўжо аказаў свой уплыў на воды Цiхага акiяна, i эфект гэтага ўплыву будзе сказвацца яшчэ тры месяцы.

КАДРЫ ПАКАРАННЯ ХУСЕЙНА ДАВЯЛI ДА САМАЗАБОЙСТВА МАЛАДУЮ АЛЖЫРКУ

Жыхарка горада Аран на паўночным захадзе Алжыра выкiнулася з акна сваёй кватэры. Жанчыну вельмi ўзрушылi кадры распаўсюджанага вiдэазапiсу пакарання былога iракскага дыктатара Садама Хусейна.

Паводле слоў бацькоў загiнулай, iх дачка ўпала ў глыбокую дэпрэсiю, яна гаварыла, што ў свеце не засталося нiчога святога, што людзi азвярэлi i страцiлi чалавечае аблiчча. Нагадаем, што ў святочныя днi пакаранне Хусейна ўскосным чынам стала прычынай аднаго няшчаснага выпадку: у Пакiстане 9-гадовы хлопчык, гуляючы ў «павешанне Хусейна», выпадкова павесiўся сам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Федэральны канцлер Германii Ангела Меркель мяркуе, што цяперашнiя абмежаваннi на iнвестыцыi расiйскiх энергетычных кампанiй у Заходняй Еўропе апраўдан
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика