21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Апазiцыя цiсне на газ

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр АЛЯКСАНДРАЎ

Погляд

Айчыннай псеўдаапазiцыi не прывыкаць зарабляць палiтычныя девiдэнды на ўласна беларусах. Чым больш цяжкасцяў i праблем, чым горш даводзiцца народу, тым больш радасцi i дрэнна схаванай надзеi ў вачах усемагчымых «адзiных», «найбольш адзiных» i «адзiна адзiных». Натуральна, што калi б асобныя «бацькi» беларускай дэмакратыi» не скарысталiся напружанай сiтуацыяй вакол паставак энерганосьбiтаў у Беларусь, iх «добрыя мулаты» за акiянам проста перасталi б iх паважаць...

Зарыпелi пер’i, i, быццам у крывым люстэрку, прынцыповая пазiцыя кiраўнiцтва Беларусi па адстойванню нацыянальных iнтарэсаў у газавых перамовах ператварылася ў... жаданне «загнаць» беларусаў у зямлянкi. Прыём выдаваць жаданае за рэчаiснасць даўно ў пашане ў мясцовых «дэмакратызатараў». Яно i зразумела, з зямлянак весцi людзей да «светлай будучынi» куды больш зручна. А вось не давесцi да тых самых зямлянак, захаваць дабрабыт беларусаў задача куды больш складаная i айчыннай апазiцыi не па зубах.

Дасталося «на арэхi» i «iмперскай Расii». Ну што тут сказаць — самi вiнаватыя. Недальнабачныя i недружалюбныя крокi ў адносiнах да блiжэйшага саюзнiка, натуральна, будуць выкарыстаны нядобразычлiўцамi Саюзнай дзяржавы ды i самой Расiйскай Федэрацыi. Калi апошняя ТАК паводзiць сябе з партнёрамi i саюзнiкамi, на што разлiчваць iншым? Беларуская апазiцыя ўжо не саромеючыся прадстаўляе рускiх як акупантаў. Пакуль эканамiчных. I прама называе суседнiя еўрапейскiя народы, якiя далi прытулак базам НАТО, «братнiмi». Што пасееш...

Далей — больш. У новым патрыятычным урадзе, патрабуюць апазiцыянеры, нават не павiнна быць людзей, якiя мелi справы з расiйскiмi iмперыялiстамi. I тут зноў улюбёная нотка з намёкам на сябе: патрэбны не прафесiяналы, а сапраўдныя патрыёты. Сумніўная альтэрнатыва...

Якое ж выйсце з сiтуацыi, якая склалася, бачыцца незапатрабаваным правадырам? А нiчога новага — усё тое ж летуценнае «Захад нам дапаможа!»

Ужо дапамагае. Эканамiчнымi санкцыямi i пазбаўленнем прэферэнцый у гандлi, што ў вынiку, зноў-такi б’е па дабрабыту беларускага народа.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Айчыннай псеўдаапазiцыi не прывыкаць зарабляць палiтычныя девiдэнды на ўласна беларусах. Чым больш цяжкасцяў i праблем, чым горш даводзiцца народу, ты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика