Рэанiмавалi рэанiмацыю, Адродзiм i радзiльнае аддзяленне
Алена КАЗЛОВА
У Круглянскай раённай бальнiцы iдзе капiтальны рамонт i рэканструкцыя аперацыйна-рэанiмацыйнага аддзялення. Работы актыўна вядуцца з лiстапада, i напярэдаднi Новага года завершана будаўнiчая частка.
У памяшканнях заменены аконныя i дзвярныя блокi, усталяваны кандыцыянеры, зроблена новая столь i антыстатычная паркетная падлога. Усё зроблена з самых сучасных матэрыялаў, якiя пры гэтым адпавядаюць усiм санiтарным нормам. У вынiку рэканструкцыi i рамонту ў Круглянскай бальнiцы будуць дзве аперацыйныя (раней была толькi адна) i з’явiцца новае рэанiмацыйнае аддзяленне на 4 месцы з кругласутачным пастом нагляду за цяжкiмi хворымi. Цяпер у бальнiцы робяць мантаж разводкi лячэбных газаў i ўсталёўваюць новую медтэхнiку. Чакаецца, што агульны кошт новага абсталявання, пастаўленага ў Круглае, складзе да 500 мiльёнаў рублёў. Гэта будзе кампрэсарная станцыя, сучасныя манiторы для нагляду за станам пацыентаў, апаратура для штучнай вентыляцыi лёгкiх i iншае. У бальнiцы таксама ўдзячныя Круглянскаму райвыканкаму, якi выдаткаваў на рамонтна-будаўнiчыя работы 300 мiльёнаў рублёў. — Для нашага маленькага раёна новы аперацыйны блок i рэанiмацыя — вялiкая i вельмi патрэбная справа, — гаворыць галоўны ўрач Круглянскай ЦРБ Iна Турко. — Таму што любы грамадзянiн, дзе б ён нi жыў — у вялiкiм горадзе цi ў малой вёсцы, павiнен мець магчымасць атрымаць якасную медыцынскую дапамогу ў дастойных умовах. Дарэчы, некалькi гадоў таму ў райцэнтры было скасавана радзiльнае аддзяленне, i цяпер жыхаркi Кругляншчыны едзяць раджаць у суседнiя Бялынiчы i Магiлёў. Аднак, паведамiла Iна Турко, нараджальнасць у раёне павялiчылася. За 2006 год у раёне нарадзiлася больш за 150 дзяцей, i гэта прыкладна на чвэрць сотнi болей за год папярэднi. Таму ў Круглым спадзяюцца, што ў сувязi з дзяржаўнай праграмай дэмаграфiчнай бяспекi ў раённай бальнiцы ў будучым адродзiцца i радзiльнае аддзяленне для жанчын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Круглянскай раённай бальнiцы iдзе капiтальны рамонт i рэканструкцыя аперацыйна-рэанiмацыйнага аддзялення. Работы актыўна вядуцца з лiстапада, i напя |
|