21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Будуем усё, што магчыма...

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Пад канец года работнiкi смалявiцкага «Райаграсэрвiсу» атрымалi падарунак, аб якiм марылi доўгi час. Два новыя дамы ў вёсцы Крывая Бяроза прынялi сваiх жыхароў — працаўнiкоў гэтага прадпрыемства. Навагоднiя святы прыемна было адзначыць i вёсцы Будагова — там рэканструявалi кацельню, якую ўзвялi яшчэ тры дзесяцiгоддзi таму. Як жартуюць вяскоўцы, зараз самыя сцюдзёныя маразы iм не перашкода — чым нiжэй тэмпература наваколля, тым цяплей у хаце.

Смалявiцкi «Райаграсэрвiс» за час свайго iснавання памятае розныя часiны. Былi i ўздымы, здаралася, што i крочылi ў адваротны бок. Сёння прадпрыемства можа ганарыцца тым, што развiваецца. Прынамсi, упершыню за дзесяць гадоў пачалi будаваць тут жыллё для работнiкаў. Узвядзенне двух дамоў на дванаццаць кватэр кожны (першы быў здадзены крыху раней, другi — за два днi да новага года) дазваляе вырашыць праблему чаргi на жыллё. А гэта, як лiчыць дырэктар «Райаграсэрвiсу» Мiхаiл Кананенка, галоўнае.

— У новых дамах жывуць даяркi, механiзатары, вадзiцелi, маладыя спецыялiсты. У асноўным моладзь, для якой кватэрнае пытанне — гэта праблема нумар адзiн. Калi будзе жыллё, то будзе i работа, няма дзе жыць — няма ахвоты i працаваць. Таму мы ганарымся тым, што чаргi на нашым прадпрыемстве ўжо не iснуе.

Увогуле, усе работнiкi прадпрыемства маюць дах над галавой — калi не ў кватэры, то ў iнтэрнаце прадпрыемства, у так званых маласямейках. Сiстэма наступная — калi прыязджае на работу спецыялiст, яму даюць iнтэрнат, потым будуюць дом, куды спецыялiста перасяляюць, а на свабоднае месца ў маласямейцы зноў засяляюць новага работнiка. Але iнтэрнат iнтэрнатам, а ўсё роўна людзi мараць жыць у кватэры з усiмi выгодамi. Дзякуючы сродкам аблвыканкама, раёна i ўласным укладанням, гэта стала магчыма. «Райаграсэрвiс» на хвалi ўздыму, сёлета ў вёсцы Куркава створаць аграгарадок, дзе i будуць жыць новыя працаўнiкi аграсэрвiсу. Новыя, таму што недахоп кадраў — асноўная праблема, якую плануюць вырашыць за кошт узвядзення жылля. З пашырэннем дзейнасцi (а калi дакладней, запланавана будаўнiцтва малочнай фермы з сучаснымi даiльнымi заламi i памяшканнямi, рамонт школы, магазiна ў Куркаве) работы хопiць на ўсiх. Напрыклад, пасля прэзiдэнцкага Указа № 138 прадпрыемства далучыла да сябе некалькi гаспадарак. Пасля чаго надоi малака з адной каровы павялiчылiся з дзвюх тысяч кiлаграмаў да шасцi тысяч. Але гэта не мяжа, у планах Мiхаiла Кананенкi — дзесяць тысяч лiтраў у год.

— Думаем запрасiць да нас на працу жыхароў з Магiлёўскай, Гомельскай вобласцi. Для таго, каб забяспечыць жыллём усiх жадаючых, у Куркаве ў 2007 годзе будуць пабудаваны шаснаццаць домiкаў, пасля чаго запланавана ўзвядзенне яшчэ двух дванаццацiкватэрных дамоў. Потым — газiфiкацыя вёскi, асфальтаванне вулiцы. Вопыт будаўнiцтва ёсць — у Крывой Бярозе, напрыклад, ужо працуе наш комплекс, якi складаецца з кафэ, гасцiнiцы i крамы. Узровень абслугоўвання высокi — да нас прыязджаюць адпачыць нават са сталiцы. Грошы зарабляць навучылiся, таму i ёсць магчымасць клапацiцца аб людзях, ад якiх i залежыць вынiк усёй нашай дзейнасцi.

Бум будаўнiцтва назiраецца ва ўсiм Смалявiцкiм раёне. Намеснiк старшынi райвыканкама Васiль Цурыкаў расказаў, што ўпершыню летась было ўзведзена трыццаць восем з паловай тысяч квадратных метраў жылля. У апошнi раз такое назiралася ў 1988 годзе, калi жыллё будавалi для перасяленцаў з чарнобыльскай зоны. Замест запланаваных 33 дамоў было пабудавана 88. На гэты год у праграму будаўнiцтва закладзены ўжо 110 дамоў, трэба узвесцi 40 тысяч «квадратаў».

— Мы ўвайшлi ў лiдары па будаўнiцтву жылля на Мiншчыне. Разам з намi — Мiнскi раён, Маладзечанскi, Салiгорскi. Але там жыхароў у некалькi разоў больш, чым у Смалявiчах. За тры гады аб’ём iнвестыцый у будаўнiцтва павялiчылi ў дзесяць разоў — з 11 да 110 мiльярдаў, — зазначае Васiль Цурыкаў. — Увогуле, акрамя жылля, будуем усё, у чым мае патрэбу раён. Гэта i новы стадыён, i школа-сад, i аб’екты жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Я скажу, што праграма будаўнiцтва, без перабольшання, грандыёзная. Адзiн з прыкладаў — кацельня ў вёсцы Будагова.

Гiсторыя гэтага аб’екта ўвогуле драматычная. Яшчэ з часоў Савецкага Саюза, на працягу дваццацi пяцi гадоў вёска Будагова атрымлiвала цяпло з цеплатрасы суседняга Жодзiна. За час iснавання стан яе прыйшоў у непрыгоднасць, i ў апошнiя гады страты энергii, якая накiроўвалася праз трубы на абагрэў усёй вёскi, дасягнулi 60 працэнтаў. Мiльёны рублёў iшлi натуральна ў паветра, да таго i ў хатах было складана захаваць патрэбны рэжым абагрэву. Пачалi з газiфiкацыi.

— У вёсцы жывуць перасяленцы з забруджанай радыяцыяй зоны. Для iх газ быў падведзены бясплатна. У мiнулым ужо годзе газiфiкавалi ўсю вёску, праведзены газ да кожнай хаты. Адначасова пачалi рэканструкцыю кацельнi. Кошт усiх работ (разам з набыццём трох катлоў, два з якiх працуюць на газавым палiве, адзiн — на мясцовым) склаў каля 700 мiльёнаў рублёў, — гаворыць Васiль Цурыкаў.

Iтальянскае абсталяванне працуе выдатна. Жыхары вёскi кажуць, што традыцыйнай печкай яны ўжо не карыстаюцца. Згодна з нарматывам, у пакоi ў халоднае надвор’е павiнна быць не менш за 18 градусаў цяпла. Зараз ва ўсёй вёсцы гэтае патрабаванне выканана, да таго, кожны гаспадар мае магчымасць рэгуляваць тэмпературу абагрэву свайго дома самастойна.

Смалявiцкi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад канец года работнiкi смалявiцкага «Райаграсэрвiсу» атрымалi падарунак, аб якiм марылi доўгi час. Два новыя дамы ў вёсцы Крывая Бяроза прынялi сваi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика