У Смалявiчах узарвалася граната
Iгар ГРЫШЫН
Мясцоваму жыхару пашанцавала застацца ў жывых: чалавек пасля выбуху атрымаў раненнi ног i твару.
Выратавала яго добрая рэакцыя. Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, здарэнне адбылося а палове дзесятай ранiцы ля гаража пацярпелага. Мужчына, якi прыйшоў сюды, убачыў, што ля дзвярэй гаража ляжаць чатыры цаглiны. Каб адчынiць будынак, ён вымушаны быў адкiнуць убок нечаканую перашкоду. I быў непрыемна здзiўлены: убiраючы цаглiны, ён убачыў прадмет, падобны на гранату РГД-5. А пачуўшы падазроны шчаўчок (спрацавала скаба ўзрывальнiка), чалавек паспеў схавацца ў гаражы. Пасля гэтага граната ўзарвалася: у вынiку пацярпелы атрымаў лёгкiя раненнi. Дарэчы, пасля аказання медыцынскай дапамогi мужчыну ўрачы адпусцiлi дадому. Праваахоўнiкам удалося ўстанавiць асобу зламыснiка, якi пакiнуў выбухованебяспечны «сюрпрыз» ля гаража. Гэта таксама мясцовы жыхар, у якога дома была знойдзена загваздка ад гранаты.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мясцоваму жыхару пашанцавала застацца ў жывых: чалавек пасля выбуху атрымаў раненнi ног i твару |
|