21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Соль з прысмакам здароўя

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

За апошнiя пяць гадоў удзельная вага хатнiх гаспадарак Беларусi, якiя спажываюць ёдаваную соль, узрасла з 20 да 55 працэнтаў.

Як сцвярджаюць навукоўцы, дзецi з ёдадэфiцытнымi захворваннямi могуць губляць да 15 працэнтаў сваiх iнтэлектуальных здольнасцяў. Прычым з-за нiзкага ўтрымання ёду ў беларускiх глебах i, адпаведна, у прадуктах харчавання сама па сабе гэта праблема з’яўляецца традыцыйна актуальнай для нашай краiны. Дэфiцыт ёду, а таксама наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, прывялi да несуцяшальнага вынiку. Паводле даследаванняў, у 1999 годзе практычна ў 80 працэнтаў дзяцей адзначалiся прыкметы лёгкай цi ўмеранай ёднай недастатковасцi. Разам з тым даводзiцца канстатаваць, што зусiм нядаўна доля ёдаванай харчовай солi на спажывецкiм рынку Беларусi складала ўсяго 14 працэнтаў. I толькi з прыняццем Мiнiстэрствам аховы здароўя стратэгii лiквiдацыi ёдадэфiцытных захворванняў сiтуацыя стала змяняцца ў лепшы бок. Да таго ж, паводле слоў каардынатара праграм Дзiцячага фонду ААН (ЮНIСЕФ) Iрыны Чутковай, апошнiм часам усё большую ролю ў вырашэннi праблемы адыгрывае дасведчанасць насельнiцтва. У вынiку iнфармацыйнай кампанii, наладжанай пры падтрымцы ЮНIСЕФ, аб перавагах спажывання ёдаванай солi зараз ведаюць звыш 80 працэнтаў жыхароў нашай краiны.

Не менш цiкавым стаў праект па падтрымцы груднога выкормлiвання немаўлят ва ўстановах аховы здароўя. У параўнаннi з пачаткам 1990-х паказчыкi натуральнага выкормлiвання ўзраслi ўдвая i дасягнулi 50 працэнтаў. Але гэта яшчэ не мяжа. Так, паведамiла Iрына Чуткова, у блiжэйшы час плануецца прыняць папраўку ў заканадаўства, якая фактычна забаронiць у СМI рэкламу замяняльнiкаў груднога малака.

— Яшчэ адным адметным напрамкам з’яўляецца папулярызацыя здаровага ладу жыцця дзяцей, — адзначыла Iрына Чуткова. — Не сакрэт, што першае месца ў структуры прычын дзiцячай смяротнасцi (29,4 працэнта) займаюць няшчасныя выпадкi, траўмы i атручваннi. Таму ў свой час пры садзейнiчаннi ЮНIСЕФ было праведзена агульнанацыянальнае даследаванне сярод спецыялiстаў i бацькоў, якое дазволiла высветлiць асноўныя фактары рызыкi i распрацаваць для прафесiяналаў курс па папярэджанню траўмаў i атручванняў. А надалей навучанне дзяцей навыкам здаровага ладу жыцця i бяспечным паводзiнам было ўведзена ў агульнарэспублiканскую школьную праграму.

Апроч таго, зазначыла Iрына Чуткова, пры садзейнiчаннi ЮНIСЕФ былi распрацаваны праграмы i дапаможнiкi па навыках догляду немаўлят, па харчаванню дзяцей розных узростаў, праграмы па рэабiлiтацыi i адукацыi дзяцей з парушэннямi здароўя, праведзена iнфармацыйная кампанiя аб прафiлактыцы наркаманii, таксiкаманii, СНIДу i захворванняў, якiя перадаюцца палавым шляхам, сярод моладзi. Да слова, гэтыя ж праграмы стануць асноўнымi i надалей. Прычым у будучым асноўная ўвага будзе надавацца «сельскагаспадарчым раёнам» i населеным пунктам, у якiх адзначаюцца неспрыяльныя тэндэнцыi ў развiццi дзяцей, — у прыватнасцi, рэгiёнам з найбольш высокiм узроўнем захворваемасцi на ВIЧ-iнфекцыю i рэгiёнам, што пацярпелi ад катастрофы на ЧАЭС.

Дарэчы, варта нагадаць, што Дзiцячы фонд ААН быў створаны на першай Генеральнай Асамблеi гэтай арганiзацыi 60 гадоў таму. Пры гэтым сваю дзейнасць у нашай краiне ЮНIСЕФ вядзе з сакавiка 1997 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнiя пяць гадоў удзельная вага хатнiх гаспадарак Беларусi, якiя спажываюць ёдаваную соль, узрасла з 20 да 55 працэнтаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика