21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Брэкет-сiстэма ў дзеяннi

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ала МАЧАЛАВА

Выпрабавана на сабе

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 29 снежня.)

ПАСЛЯ ТАГО, ЯК...

— Трэцяя, заключная частка лячэння, — рэтэнцыйны перыяд, якi адпавядае двум тэрмiнам нашэння брэкет-сiстэмы, — кажа Валерый Леанiдавiч. — Тут патрабуецца больш за ўсё ўвагi: вылечыць можа кожны, а вось захаваць вынiк... вельмi складана. Ад таго, якую стратэгiю для лячэння абраў урач, залежыць канчатковы вынiк — не той, калi брэкеты толькi-толькi знялi, а аддалены — праз 3—5 гадоў.

Каб замацаваць дасягнутае, давядзецца карыстацца тым цi iншым рэтэнцыйным апаратам. Наогул iснуе больш за сотню разнавiднасцяў, для кожнага выпадку доктар падбiрае самы прыдатны: адным клеiць няздымны рэтэйнер (нешта падобнае на шыну), а iншым раiць надзяваць перад сном артадантычныя пласцiнкi.

ПЛЮСЫ I МIНУСЫ БРЭКЕТ-СIСТЭМЫ

ПЛЮСЫ. Брэкеты дазваляюць зрабiць кардынальныя змены ў становiшчы зубоў (паколькi выроўнiваюць i перамяшчаюць зубы ў трох плоскасцях), маюць значна больш высокiя магчымасцi ў параўнаннi з пласцiнкамi;

яны мацуюцца стацыянарна: у першую чаргу гэта вырашае праблему з дзецьмi, якiя пры першай жа магчымасцi гатовы зняць артадантычны апарат (памятаю, у школе мы гулялi ў кiча пласцiнкай маёй сяброўкi).

Аднак нават у лячэннi няздымнымi артадантычнымi апаратамi не ўсё залежыць ад доктара: ёсць элементы, якiя пацыент павiнен насiць дома, а калi той сабатуе, то ўрач можа не дабiцца патрэбных вынiкаў. Артадонты нагадваюць, што лячэнне пастаянна павiнна суправаджацца псiхалагiчнай падрыхтоўкай.

МIНУСЫ. Ускладняецца гiгiена, з брэкетамi значна цяжэй вычысцiць зубы, а гэта выдатная глеба для карыесу. Аднак для небарак-носьбiтаў брэкетаў у аптэках раздолле — ёсць шмат спецыяльных прыстасаванняў (напрыклад, шчоткi са зрэзаным пасярэдзiне шчацiннем), варта толькi iмi карыстацца;

эстэтычны недахоп: брэкеты, мякка кажучы, не вельмi ўпрыгожваюць, аднак гэта не датычыцца лiнгвальных, керамiчных, сапфiравых i iншых брэкетаў, таму што лiнгвальныя замацоўваюцца з тыльнага боку зубоў, а астатнiя зроблены з матэрыялаў, якiя на зубах не так прыкметны, як металiчныя.

«КАПРЫЗНЫЯ» БРЭКЕТЫ

Керамiчныя, пластыкавыя, сапфiравыя брэкеты... з iмi лячэнне пэўных паталогiй iдзе даўжэй, карыстацца iмi трэба больш акуратна — iх лёгка зламаць. Яны патрабуюць асаблiвай пяшчотнасцi да сябе — такiя вось капрызныя.

Лiнгвальныя ж брэкеты ў Беларусi не вельмi папулярныя. Iх устаноўка патрабуе спецыльянай тэхнiкi (ёю валодае няшмат артадонтаў), выдатна абучаных зубных тэхнiкаў (большая частка працы ўскладваецца менавiта на iх) i дарагога абсталявання. Ды i кошт такiх брэкетаў значна больш высокi, што не вельмi адпавядае запатрабаванням беларусаў.

ВЫТОКI I ПЕРСПЕКТЫВЫ

На сёння лiдарам сярод краiн па лячэнню брэкет-сiстэмамi з’яўляюцца ЗША, дзе гэты метад i зарадзiўся больш за 100 гадоў таму. Першыя брэкеты былi такiмi своеасаблiвымi каронкамi з кручкамi.

У Беларусi брэкетамi карыстаюцца з 1991 года, а найбольш актыўна лячэнне вядзецца апошнiя 10 гадоў. У нашай краiне няма брэкетаў уласнай вытворчасцi, большасць дактароў працуе з нямецкiмi артадантычнымi апаратамi.

I цяпер пра перспектывы... На сёння ёсць прэпараты, здольныя размякчыць косцi, аднак яны мала прымяняюцца i ўздзеянне iх недастаткова даследавана. Хто ведае, можа, у будучым, выпраўленне становiшча зубоў будзе займаць некалькi дзён, а то i гадзiн!

ТЭРМIНЫ I КОШТ ЛЯЧЭННЯ

Лячэнне доўжыцца ў сярэднiм 1,5—2 гады i каштуе 700—1500 долараў для металiчных брэкетаў (нагадаю, самых танных). Кошт залежыць ад складанасцi лячэння i ад працягласцi. Аднак усю суму не давядзецца выплачваць адразу, аплата iдзе паэтапна — паралельна з лячэннем. Актывацыi (карэкцiроўкi артадонтам тых цi iншых элементаў сiстэмы) праходзяць з iнтэрвалам ад 2 тыдняў да 2 месяцаў.

Менш за год наўрад цi можна змянiць становiшча зубоў i скiвiц, а больш за 3 гады лячыць немэтазгодна: калi зубы за гэты час не выраўнялiся, то ўжо i нiколi не выраўняюцца...

ЭПIЛОГ

У мяне ёсць спiс таго, што можна будзе грызцi-жаваць недзе праз 5 шчотак:

 арэхi

 грыльяж

 сушкi

 жвачкi

 iрыскi

 халва

Адна мая сяброўка нават прапанавала не адмаўляцца, а збiраць усё тое, чым мяне частуюць i што мне пакуль есцi нельга. Цiкавая атрымаецца калекцыя...

А другая сяброўка аднойчы сказала: «Ведаеце, Алачку брэкеты зусiм не псуюць», у адказ на гэта пачалiся жарты: «Няхай яна iх усё жыццё носiць!». Спадзяюся, што брэкеты сапраўды не псуюць, а нават пасуюць мне i ў той жа час чакаю-не дачакаюся моманту, калi iх здымуць!

ПРЫВАБНЫЯ АРТАДАНТЫЧНЫЯ СРОДКI

Артадантычная пласцiнка стварыла сэксуальны вобраз набокаўскай гераiнi Лалiты ў аднайменным фiльме (з Дамiнiк Свэйн у галоўнай ролi).

Гераiня Дэмi Мур ў фiльме «Непрыстойная прапанова» насiла брэкеты. А што ўжо казаць пра рускую копiю «Дурнушкi-Бэццi» — гераiню Нэлi Уваравай, за прыгодамi якой напружана сочаць, вiдаць, усе беларускiя жанчыны (акрамя мяне хiба што: чыста з-за цiкаўнасцi спрабавала глядзець, — сама нашу i акуляры, i брэкеты — аднак так i не зразумела, чаму ўсе фанацеюць).

Не на экране, а ў сапраўдным жыццi брэкеты насiлi актрыса Кэмеран Дзiяз, тэнiсiсткi Ганна Курнiкава i Марыя Шарапава. Цiкава атрымалася з Томам Крузам: прывёў да артадонта сына, а доктар заўважыў парушэннi ў бацькi. Так ва ўзросце 40 гадоў пачаў лячэнне брэкетамi знакамiты акцёр.

А самай незакамплексаванай носьбiткай брэкетаў паказала сябе Сiндзi Кроўфард, якая падчас нашэння металiчных брэкетаў нават знялася ў рэкламе з шырокай усмешкай на ўсе n зубоў.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Трэцяя, заключная частка лячэння, — рэтэнцыйны перыяд, якi адпавядае двум тэрмiнам нашэння брэкет-сiстэмы, — кажа Валерый Леанiдавiч. — Тут патрабуе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика