На аўтазапраўках — нiякага ажыятажу
Iгар ШЧУЧЭНКА
Надзённае У гэтым упэўнiлiся карэспандэнты нашай газеты, якiя правялi своеасаблiвую «iнспекцыю» сталiчных АЗС: сiтуацыя тут нiчым не адрознiвалася ад ранейшай, калi i палiва — дастаткова, i — чэргаў не назiралася.Размаўляем па тэлефону з аператарам аўтазапраўкi «Беларуснафта Мiнскаўтазапраўка», што знаходзiцца на вулiцы Ляўкова. Жанчына крыху здзiўлена ўвагай прадстаўнiкоў сродкаў масавай iнфармацыi, таму што праца на аўтазапраўцы праходзiць у звычайным рэжыме, без нiякiх узрушэнняў. «Усё, як заўсёды,— расказвае аператар. — У наяўнасцi ёсць бензiн усiх марак, а клiентаў нават менш, чым перад Новым годам. Усе рэзервуары амаль поўнасцю запоўнены палiвам»,— зазначае яна. Дакладна такая ж сiтуацыя i на аўтазапраўцы сумеснага прадпрыемства «Юнайтэдкомпанi», якая знаходзiцца на праспекце Дзяржынскага. Тут без праблем можна заправiцца бензiнам А-76 (Н-80), А-92, А-95, А-98, дызельным палiвам. Аўтамабiлiсты i тут не марнуюць час, пад’язджаюць свабодна да калонак аўтазапраўкi. На АЗС закрытага акцыянернага таварыства «Слаўнафта-старт», што ў Масюкоўшчыне, паводле слоў аператара, звычайны працоўны дзень, нiякiх праблем няма. Як, дарэчы, i на «лукойлаўскай» АЗС на Ляшчынскага, дзе адзначаюць, што ўсё на аўтазапраўцы ў норме — палiва тут дастаткова, а жадаючых заправiць «жалезных коней» — столькi ж, як было i раней. Няма ажыятажу i на АЗС сумеснага прадпрыемства ТАА «Белнафтарэсурс» на вулiцы Анаева: «Пакуль у нас усё добра, палiва пастаўляецца без перабояў, — гаворыць аператар. — Што здзiўляе, дык гэта тое, што клiентаў пасля 1 студзеня стала менш, мабыць, патрацiлiся на святы», — жартуе аператар. На пытанне, цi цiкавяцца аўтааматары ў работнiкаў станцыi ростам цаны на бензiн, жанчына адказала, што такiх няшмат. Мiж iншым, у блiжэйшы час, як паведамiў у гутарцы з журналiстам «Звязды» намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення вытворчасцi i збыту нафтапрадуктаў канцэрна «Белнафтахiм» Мiкалай Даўгапалец, кошт бензiну i дызельнага палiва не зменiцца. Таксама спецыялiст запэўнiў у тым, што праблем з запраўкай транспартных сродкаў на АЗС зараз няма i не будзе ў далейшым.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым упэўнiлiся карэспандэнты нашай газеты, якiя правялi своеасаблiвую «iнспекцыю» сталiчных АЗС: сiтуацыя тут нiчым не адрознiвалася ад ранейшай,
|
|