«Мама, мацi, матуля...»
Таццяна ПАДАЛЯК
— так называецца кнiга, прэзентацыя якой адбылася ўчора ў Грамадскiм прэс-цэнтры Дома прэсы. Узвышанае i трапяткое стаўленне да вобраза мацi — адна з традыцый беларускай лiтаратуры. Невыпадкова ў Год мацi ў выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выйшла кнiга, прысвечаная Мацi.
Вёў прэзентацыю кнiгi мiнiстр iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Русакевiч. Ён прызнаўся: «Калi я бяру ў рукi выдадзеную ў Беларусi кнiгу, адчуваю радасць — ад таго, што ёсць магчымасць сутыкнуцца з талентам аўтара... I асаблiва прыемна, калi перад табой твор аб чалавеку, якi пастаянна ў душы, у сэрцы тваiм — аб роднай мацi. Новая кнiга — менавiта такi твор. Разам з Беларускiм саюзам жанчын Мiнiстэрства iнфармацыi, выдавецтва «Мастацкая лiтаратура», Беларускi Дом друку выдалi цудоўны зборнiк вершаў беларускiх паэтаў». Кiраўнiк аўтарскага калектыву, першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi краiны Лiлiя Ананiч: «Старшыня праўлення Беларускага саюза жанчын, старшыня праўлення ААБ «Беларусбанк» Надзея Ермакова душой адчула — як мацi — iдэю кнiгi аб самым дарагiм чалавеку. «Мама, мацi, матуля...» — апошняя кнiга дзяржзаказу, 150-я па лiку, выдадзеная ў 2006 годзе. У краiне шмат робiцца для падтрымкi нацыянальнага кнiгавыдання». Надзея Ермакова адзначыла, што ў Год мацi было праведзена шмат мерапрыемстваў, прысвечаных Мацi, прычым жанчын вiталi не толькi словамi, а i канкрэтнымi справамi: «Жанчыны сталi больш нараджаць у Год мацi. Згодна са статыстыкай, за 11 месяцаў 2006 года нараджальнасць павялiчылася на 5,6 працэнта ў параўнаннi з адпаведным перыядам 2005 года. У Салiгорску адкрыты музей Мацi... Кiраўнiку дзяржавы кнiгу, прысвечаную Мацi, прыпаднеслi 1 студзеня гэтага года, ён даў вельмi высокую ацэнку выданню... Гэта сапраўды кнiга пра святое». Надзея Андрэеўна звярнулася да журналiстаў з просьбай нагадаць усiм: «Давайце не будзем забываць нашых мацi — у якiм бы ўзросце мы нi былi. Каб памяць пра нашых мацi была не толькi ў кнiгах — каб мы аддавалi iм цяпло сваiх душ тады, калi яны яшчэ жывыя, калi яны побач з намi...».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— так называецца кнiга, прэзентацыя якой адбылася ўчора ў Грамадскiм прэс-цэнтры Дома прэсы. Узвышанае i трапяткое стаўленне да вобраза мацi — адна з
|
|