21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дапамажыце пазваночнiку

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пытаннi, якiя паступiлi ў рэдакцыю, адказваў загадчык нейрахiрургiчнага аддзела Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогii i нейрахiрургii, доктар медыцынскiх навук, прафесар Арнольд Фёдаравiч СМЕЯНОВIЧ.

(Пачатак у нумары за 5 студзеня )

 —Турбуе Таццяна Пятроўна з Добрушскага раёна. У мяне — пазваночная грыжа. Гэта паказалi здымкi магнiтна-рэзананснай тамаграфii. Балiць паяснiца, часам ногi. Нейрахiрург сказаў, што мне паказана санаторна-курортнае лячэнне, аперацыя пакуль не патрэбна.

— Калi болi ў назе знiкаюць — гэта добрая прымета, значыць, грыжа ўпраўляецца i не сцiскае нерв. Калi спецыялiст рэкамендуе санаторна-курортнае лячэнне, варта прыслухацца да яго думкi. Няблага было б пралячыцца ў санаторыi «Радон», што знаходзiцца ў Гродзенскай вобласцi. Пры такiм стане, як у вас, радонавыя ванны могуць дапамагчы. Але трэба мець на ўвазе, што грыжа можа не толькi ўпраўляцца, крыху ўсыхаць, але i наадварот, яшчэ больш вылезцi ў спiнна-мазгавы канал, прыцiснуць нервовы карэньчык i выклiкаць моцную болевую рэакцыю. Тады без аперацыi не абысцiся.

 — Званю са Жлобiна. Мяне завуць Валянцiна Iванаўна, 55 гадоў. Ужо тры гады знаходжуся на другой групе iнвалiднасцi. Дыягназ — дыскагенны радыкулiт справа i злева. Нейкi час болi былi проста невыносныя. Зараз яны сцiхлi, але перастаюць дзейнiчаць ногi. Хацела рабiць аперацыю, кансультавалася ў нейрахiрурга, але ён сказаў: рухаецеся, дык i рухайцеся...

— Гэта няправiльна. Вам трэба абследавацца. Вазьмiце накiраванне i прыязджайце да нас у цэнтр. Вас пракансультую я цi мае калегi. Мы знаходзiмся ў 5-й клiнiчнай бальнiцы г. Мiнска.

 — Мой дыягназ — астэахандроз, спандылёз, дыскагенны радыкулiт у шыйна-грудным i паяснiчна-крыжавым аддзелах пазваночнiка, левабаковы скалiёз II ступенi, левабаковая люмбалгiя. Прымала сасударасшыральныя кропельнiцы, масаж, дыклафенак. Электрапрацэдуры мне не падыходзяць. Вельмi балiць левая рука i нага. Прымала абязбольваючыя: найс, нiмесiл, трамадол, лювалiс. Не дапамагае. Як мне лячыцца, што можа дапамагчы? I як магчыма, Арнольд Фёдаравiч, пракансультавацца ў вашым цэнтры? Мяне завуцуь Раiса, званю з Пухавiцкага раёна.

— Раю вам падысцi ў Мар’iнагорскай бальнiцы да ўрача-неў-рапатолага Пятра Лаўрэнцьевiча Канцавога, ён вам дасць накiраванне.

 — Мяне часта турбуюць болi ў вобласцi сэрца. Аднак кардыёлагi паталогii не знайшлi. Лечачы ўрач гаворыць, што прычынай боляў можа быць астэахандроз. Цi магчыма такое? Ганна Паўлаўна, Жыткавiцкi раён.

— Так, гэта магчыма. Таму неабходна абследавацца, прайсцi магнiтна-рэзанансную тамаграфiю, якая пакажа, цi ёсць паталогii, напрыклад, мiжпазванковая грыжа, адкладанне соляў i г.д. А пасля гэтага неабходна кансультацыя неўролага.

 — Мiкалай Пятрэнка з Гомеля. Зараз рэкламуецца мноства розных партатыўных электранейрастымулятараў, якiя абяцаюць пазбавiць ад радыкулiту, люмбага i г.д. Як вы, Арнольд Фёдаравiч, ставiцеся да гэтых прыбораў?

— Перад iх выкарыстаннем патрэбна кансультацыя спецыялiста-неўролага, якi можа сказаць, патрэбен гэты прыбор цi не. Бо сярод гэтых сродкаў ёсць i вельмi эфектыўныя i такiя, ад якiх няма нiякай карысцi.

 — Нэла Iванаўна, тэлефаную з Мiнска. Скажыце, як не стаць ахвярай бiзнэсу на пазванках? Чым рызыкуе чалавек, давяраючы сваю спiну мануальнаму тэрапеўту?

— Мануальная тэрапiя можа ў нейкай ступенi дапамагчы, калi маюцца падвывiхi маленькiх суставаў пазванкоў. А калi выпаў вялiкi дыск, нiводзiн адукаваны мануальны тэрапеўт не возьмецца за яго ўпраўлянне. А часцяком бывае так: чалавек называе сябе мануальшчыкам, нават не маючы вышэйшай медыцынскай адукацыi, i пачынае бiць свайго пацыента па пазванках. I мы ведаем нямала выпадкаў, калi пасля такога «лячэння» людзi атрымлiвалi паталагiчныя пераломы пазваночнiка.

 — Георгiй Жалтоў з Мiнска. Якiя прафiлактычныя меры варта прымаць, каб не мучыцца ад боляў у спiне?

— Усё вельмi проста: весцi здаровы лад жыцця, займацца фiзкультурай, адпаведна ўзросту размяркоўваць фiзiчныя нагрузкi.

 — Я чула, што ў вашым цэнтры распрацаваны i прымяняюцца новыя аперацыйныя методыкi для лячэння астэахандрозу пазваночнiка. У чым iх сутнасць? Надзея Пятроўна. Горацкi раён.

— Дзякуючы гэтым методыкам аб’ёмы хiрургiчнага ўмяшання зведзены да мiнiмуму. Робiцца маленькi разрэз не больш за два сантыметры, накладваецца толькi адно шво. Хворыя пасля гэтай аперацыi ўстаюць нават да вечара.

 — Добры дзень! Вас патурбавала Зiнаiда Васiльеўна са Стоўбцаў. Мне паставiлi дыягназ — астэапiнiя i сказалi, што з такiм захворваннем ёсць пагроза развiцця астэапарозу. Тры гады таму выдалiлi шчытападобную i парашчытападобную залозы. Як можна эфектыўна палячыцца ў дадзеным выпадку?

— Пры такiм захворваннi паказана кансерватыўнае лячэнне, звязанае з правiльным прызначэннем гармонаў. Звярнiцеся да эндакрынолага, каб праверыць гарманальны фон i правiльна падабраць прэпараты, якiя давядзецца ўжываць працяглы час. Iнакш, сапраўды, можа развiцца астэапароз — вымыванне соляў кальцыю з коснай тканкi.

— Я прымаю кальцый-Д3-нiкамед.

— Правiльна робiце. Але акрамя гэтага, вам пастаянна трэба знаходзiцца пад наглядам эндакрынолага i выконваць яго парады. Калi адчуеце, што вынiку ад лячэння няма, прасiце накiраванне ў абласны эндакрыналагiчны дыспансэр.

 — Уладзiмiр Уладзiмiравiч са Слуцка... Мне 58 гадоў, маю нiзкую згусальнасць крывi. Таму хачу запытаць, цi можна мне лячыць пазванковую грыжу без аперацыi?

— А вы ведаеце прычыну гэтай вашай асаблiвасцi?

— Не ведаю, на жаль.

— Значыць, у першую чаргу неабходна звярнуцца да гематолага, у Мiнскую абласную бальнiцу, дзе вам дапамогуць адкарэгiраваць згусальнасць крывi. Што датычыцца грыжы, то вам павiнны зрабiць камп’ютарную або магнiтную рэзанансную тамаграфiю пазваночнiка... У вас нага балiць?

— Раней боль аддаваў у нагу, зараз — не.

— Калi нага не балiць, аперацыя вам наогул не паказана. Проста лячыцеся ў неўролага.

— Рэкамендавалi рабiць кампрэсы з настоек акопнiка, напрыклад...

— Некаторым гэта не дапамагае, але паспрабаваць можна.

«Прамую лiнiю» правялi Святлана БАРЫСЕНКА i Вольга ШАЎКО.

(Працяг будзе.)

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi, якiя паступiлi ў рэдакцыю, адказваў загадчык нейрахiрургiчнага аддзела Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогii i нейрахiру
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
HotLog Яндекс.Метрика