Каляднае кола
Сымон СВIСТУНОВIЧ
З усiх святаў дзяцiнства найбольшае ўражанне зрабiлi Каляды i Купалле. Яно i зразумела, бо менавiта гэтыя святы самыя вiдовiшчныя i прыйшлi да нас са старажытных часоў. З часам на iх свой адбiтак наклала хрысцiянства, але па сваёй сутнасцi Каляды i Купалле засталiся святамi паганскiмi. Да Купалля яшчэ далёка i таму звернем увагу на Каляды.
Каляды — гэта лацiнскае Календы цi прасцей кажучы, кола. Свята вядомае з дахрысцiянскiх часоў i прыпадае на час, калi сонца паварочвае на вясну, павялiчваецца дзень i ў прыродзе пачынаецца абуджэнне. У Калядах усё перамяшалася i пераплялося. Паганства з хрысцiянствам у гэтым свяце ствараюць адзiную карцiну светапоглядаў — супярэчлiвую, але разам з тым цэласную. Вось калядная Звязда, якая некалi была сiмвалам бога Сонца — Ярылы, стала Вiфлеемскай зоркай, i трэба прызнаць, што такое пераўвасабленне аказалася даволi ўдалым. Хто сёння памятае пра Ярылу, а вось нараджэнне Хрыста блiзкае i знаёмае. У дзяцiнстве даводзiлася рабiць калядную Звязду. На круг, якi круцiўся ўнутры Звязды, наклейвалiся карцiнкi. Яны, як правiла, у кожнай Звяздзе былi розныя, але i мелi падабенства некалькiмi сюжэтамi. Напрыклад, прысутнiчаў цыган з мядзведзем, мужык з казой, баба са ступай (куцця), часта — Марыя з Iсусам. Здавалася б, апошнi сюжэт не зусiм упiсваўся ў агульную кампазiцыю, але тым не менш успрымаўся людзьмi вельмi натуральна. Хрысцiянства разглядае чалавека як цэнтр i найвышэйшую мэту сусвету. Асоба ўздымаецца як своеасаблiвая святыня i ўяўляе сабой Боскi пачатак — чалавек створаны «па вобразу i падабенству Божаму». Але разам з гэтым ён аказаўся адарваным ад космасу, выключаным з вялiкага касмiчнага працэсу, а паганства якраз i стварала адзiную мiфалагiчную карцiну свету. I ўсё ж, нягледзячы нi на што, паганства пастаянна ўрываецца ў сучасную культуру. I гэта добра бачна ўсё на тых жа Калядах. Каляды — гэта цэлы комплекс народных абрадаў, якiя сёння ўжо не нясуць свайго першапачатковага прызначэння i з’яўляюцца чыста дэкаратыўнымi. Безумоўна, не ўсе беларускiя дзеячы мастацтва звярталiся да каляднай тэмы, але многiя не абышлi яе. Што датычыцца фальклорнай паэзii, то калядны цыкл у ёй надзвычай багаты. Успомнiм хоць бы ў апрацоўцы У. Мулявiна знакамiтую калядную песню. Але, напэўна, мастакi найчасцей iмкнуцца распрацаваць зiмовае свята. Напiсаны жывапiсныя карцiны, створаны габелены, керамiчныя пано... i нават скульптурныя кампазiцыi можна ўбачыць. Самы распаўсюджаны момант, якi творцы выкарыстоўваюць у калядным сюжэце — калядоўшчыкi са Звяздою. I зразумела — сiмвал Сонца цi Вiфлеемская зорка прыцягальны матыў, ды i без яго свята губляе сваю эфектнасць. Цяжка сказаць, якую каштоўнасць маюць для беларускай культуры творы па матывах Калядаў цi Купалля. Тут многае залежыць ад таленту канкрэтнага майстра, яго ўмення разабрацца ў сутнасцi рэчаў, але адно ясна: без гэтых абрадавых святаў мы былi б намнога бяднейшымi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З усiх святаў дзяцiнства найбольшае ўражанне зрабiлi Каляды i Купалле. Яно i зразумела, бо менавiта гэтыя святы самыя вiдовiшчныя i прыйшлi да нас са |
|